Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Вы былi сьведкамi таго, што нячыстая бязбожная сiла зрабiла гэтта ў нас, колькi зьдзекаў i глуму прынесла, колькi нявiнных людзей забiла або на вялiкiя пакуты паслала. Сьветчаньнем сказанага ёсьць i наша сьцiплая, пабудаваная некалi рукамi нашых продкаў сьвятыня. Яе зьнявечылi, пашкодзiлi, а пасьля зачынiлi. Мы яе, зганьбаваную й пашкоджаную, як маглi ачысьцiлi й нанава высьвяцiлi. Малiлiся тут нашыя продкi, малiлiся й далей будзем малiцца будзем мы й нашыя дзецi. Прасiць будзем Усявышняга, каб трымаў нас у ласцы й апецы Сваей, каб не пакiнуў у бядзе й глуме, каб ператрываць мы маглi страшныя часы, каб зямелька наша родная й народ наш вытрымалi навалу жахлiвае сiлы.

У павольны й зроўнаважаны, эмацыянальна насычаны сьвятароў голас улучыўся новы элемэнт. Ледзь-ледзь чутна дрыжэла паветра. Яшчэ поўнасьцю не праверанае вухам дрыжэньне адчувалася ўсей iстотай, паступова й няўхiльна ўзмацнялася. Людзi пачалi пазiраць адзiн на аднаго, конi ля вазоў стрыглi вушамi, ёрзалi нагамi. Думкай паглыблены ў казаньне сьвятар на колькi часiн стрымаў свой язык, але зараз-жа намагаўся прадаўжаць.

— …самi бачыце да чаго здольны чалавек, калi ня будзе трымацца навукi Хрыстовай, калi на ўслугi д'ябла пойдзе. Тады спануканы сатаной, будзе iлгаць, абкрадаць, калечыць, зьдзеквацца, забiваць. Бо чалавеку, якi так цi накш мае сiлу i ўладу ў руках, сатана нашэпча, што Бога няма, што сам ён ёсьць найбольшай сiлай на сьвеце.

Гацi ляжалi ў сумежжы галоўнага шляху з захаду на Полацак, Вiцебск i Маскву. Пылiлiлся некалi вакольныя дарогi пад капытамi коньнiцы вялiкалiтоўскiх (беларускiх) князёў i гэтманаў, маскоўскiх i казацкiх атаманаў, войскаў Напалеона, а ўжо пазьней легiёнаў Пiлсудзкага й атрадаў Гая. Дзiва няма, што й цяпер магутныя сiлы Бэрлiну, з гарластым крыкам «Москаў капут!», лявiнай катастрафальнага зьнiшчэньня сунулiся па зямлiй цесным зрабiлi неба. Як сьвет сьветам, нiколi не пралятала тут вялiкая колькасьць самалётаў i намагайся, як хочаш, а ня ўявiш псыхiчнага дый навет фiзычнага эфэкту на звычайных сялян такога жахлiвага гулу, каторы бязь нiякага папярэджаньня створаць раптам самалёты, лiтаральна закрыўшы неба. Гэтак даслоўна сталася.

Цяжкiя бамбавозы ад краю да краю чыстага, ласкава-блакiтнага неба зьзялi, як прыгожыя сярэбраныя цацы. Плылi, здавалася, паволi, ды ў гэнай павольнасьцi й зарганiзаванасьцi, паралiжуючы страшэнным гулам усялякi рух пад сабою, выглядалi жахлiва маестатычна. Вернiкам пры царкве, увагай сканцэнтраваным на сьвятары з крыжам перад пагвалчанай сьвятыняй, зьяўленьне ў небе здалося ў вышэйшай меры нярэальным.

Перамогшы першы жах, захопленыя падлёткi пачалi наперабой лiчыць. Хвалiлiся некаторыя пасьля, што аж да пяцiсот далiчылi. Дрыжэлi зь перапалоху, iржалi, тузалi вупраж конi ля вазоў. Быццам спаралiжаваныя, паразяўляўшы раты, пазiралi ўверх i жагналiся людзi. Старэнькi пратаярэй, заглушаны грандыёзнай сiлай зьверху, паволi перажагнаўся, зiрнуў на сьвятара побач сябе. Сьцiснула зiхатлiвы пазалочаны крыж дрыготкая рука, а ў вачох, каторыя ўжо так шмат нядолi й цярпеньня бачылi, зазьзялi iскрынкi жаху. Куды-ж лятуць i каму зьнiшчэньне нясуць гэтыя цудоўныя апараты сьмерцi?

Прайшло пару хвiлiнаў пасьля пралёту бамбавозаў. Людзi цiха гаманiлi, але аглядалiся на сьвятароў, што быццам заварожаныя, стаялi ў дзьвярох сьвятынi. Гул паволi ацiхаў i ў тэй цiшы чуткае вуха злавiла скрып драбiн i лякатаньне колаў з боку касьцёлу.

— Бачылi сiлу? — пачуўся цяпер ужо даволi рэзкi й паднечаны голас пратаярэя. — Цi патрабую вам казаць яшчэ тое, што казаў раней, а менавiта, што сiльны чалавек, спануканы д'яблам, аб'явiў сябе Богам? I падумайце пра насьледкi гэтага.

Скрыпучы й паднечаны сьвятароў голас абарваўся. Вернiкi зь няўцямнасью пазiралi адзiн на другога, шапталiся.

— А цяпер памолiмся да Вялiкага Прарока Яна Прадвесьнiка й да Госпада нашага Iсуса Хрыста, каб загаiлi раны зямелькi нашай, каб панаваў гэтта мiр i дабрабыт, каб не адлучаныя былi дзеткi ад матак, жонкi ад мужоў i каб ня плакалi над магiламi родныя, каб ня множылiся ўдовы й сiроты, каб вярнулiся дамоў забраныя чужынцамi на вайну дзяцюкi нашыя i каб не спадарожнiчала нам, мiрным, i Госпаду адданым людзям, гора й няшчасьце. Памолiмся за выбачэньне грахоў i папросiм Госпада, каб трымаў нас у ласцы й апецы сваей.

З такiмi словамi сьвятар крыжам дабраславiў вернiкаў i са сваiм асыстэнтам накiраваўся ў царкву. I неўзабаве з кагадзе зганьбаванае й новавысьвячанае сьвятынi палiлiся малiтвы й мэлёдыi хору.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза