Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

— Якi-ж такi зь цябе гаспадар, калi ўся твая гаспадарка распаўзлася?

— Ат, кiнь Алесь, кепiкi строiць.

— А дзе-ж Шпунт i Павалiцкi Хвёдар? — спытаў Тодар Кмiт.

— Ды нiдзе ня вiдаць, — адказаў Уладзiмер Пятух. — Ня чуў, Сымон?

— Ня чуў. Можа дзе каля дому хаваюцца.

Калгас разьвязаўся бязь нiякiх «урачыстых мiтынгаў» i пануканьняў, як толькi людзi пранюхалi, што прыгонная ўлада галаву скруцiла. А тыя першыя нефартунныя перадавiкi кажны сваё, быццам згаварыўшыся, дамоў пацягнулi. Сявенькавы-ж хлявы, дзе трымалi агульнае дабро, пусткай цяпер сьвяцiлi.

5

На паўночна-ўсходнiм водшыбе Гацяў, на абшырным плоскiм сугры, у засенi лiпаў, клёнаў ды бярозаў, прытаiлася на выгляд шустрая, iз аднэй, наводля конусу, вежай, малая драўляная царква. Пабудаваная, згодна мясцовых многалетак, яшчэ за прапрадзедаў сiвых, яна, вiдаць, у гэны адлеглы час зьмяшчала ў сябе падчас малебенаў сьцiплы мясцовы гурт вернiкаў. Здаравенныя круглякi хвоi, здольнымi рукамi дапасаваныя й аснованыя ў хворме крыжа на каменнай аснове трывалка вытрымалi напор лiхалецььцяў часу. Звонку сьвятыню пакiнулi без ашалёўкi. Галоўныя дзьверы й карнiзы ды абрамоўкi вокнаў мясцовыя мастакi аздобiлi нацыянальнымi, павыразанымi ў дрэве арнамэнтамi. Нутро абабiлi дошкамi, а дбайлiвыя рукi мастака ўпрыгожылi сьцены размалёўкамi рэлiгiйных здарэньняў. Каторы з гэных сiвых прадзедаў, мастак-самародак, аздабляў нутро, ён унёс у царкоўнае мастацтва лёкальны элемэнт. Прататыпамi апосталаў i сьвятых ажылi людзi зь мясцовымi рысамi, адзеньнем, прасякнутыя сокамi роднае зямлi, што ведалi цану поту й балючага мазыля. Калi голуб, як дух сьвяты, на аднэй iконе лунае ў паветры над Ярданам, дык на iншых жаваранак спадарожнiчае сьвятым мучанiкам у iхных вандраваньнях для праслаўленьня Ўсявышняга й загаеньня ранаў блiжняга.

Асаблiва мясцовы калярыт ажываў на Сёмуху, калi зьмешаны з ладанам пах бярозак дурманiў галаву, лёгкi вецярок лашчыў шматкаляровыя касынкi на галовах схiленых у малiтве жанчын, што ў набожнай скрусе згуртавалiся перад аўтаром i вонках сьвятынi.

Як грацыёзная дзеўка, апранулася ў сваё пышнае хараство прырода. Урачыста шапталiся вакол гонкiя бярозы, лiпы й клёны, у пчалiным гудзе млелi краскi. На ўзлесьсi, ля шэрагаў калёсаў, адганяючы нястомных аваднёў, фыркалi конi й гiмнам спад неба суправодзiлi голас сьвятара галасiстыя жаўранкi. Зiрнуўшы на грамаду вернiкаў на ўлоньнi прыроды, прыслухаўшыся хваласьпевам хору, ды водгукам жыцьцядайнай вясны, трэба было лiтаральна згадзiцца з тым, што «ўсялякае дыханьне хвалiць Госпада».

Царква нагадвала прыгожа змайстраваную цацку, умела й арганiчна ўпiсаную ў мясцовы пэйзаж. Але ад часу сiвых прапрадзедаў, за доўгiя й часам бурлiвыя дзесяцiгодзьдзi, ня вытрымала яна столькi глуму, як за кароткiх паўтара гады бальшавiцкае акупацыi. Насамперш улады зрабавалi зь вежы звон, а мясцовыя бязбожнiкi-актывiсты, у хмельным прыплыве вандальскага камунiстычнага энтузiязму, выламалi дзьверы, пабiлi вокны, зьнявечылi iконы, дэкарацыi й царкоўныя кнiгi. Як бедная й зганьбаваная сiрата, мiж магiльных помнiкаў, чакала сьвятыня новага ўваскрошаньня й сьвятлейшых дзён.

Царква калiсьцi належала да Слабодзкае, кiлямэтры чатыры з гакам адлеглае парафii. Гактары два царкоўнае зямлi спанукалi вернiкаў яшчэ за часоў польскае акупацыi пабудаваць гэтта новую й большую сьвятыню. Прырост мясцовага праваслаўнага насельнiцтва патрабаваў гэтага. Чужыя ўлады не дазволiлi, бо йшло гэта ў разрэз зь iхнай плянавай асымiляцыйнай палiтыкай. Тут-жа побач, быццам дзеля таго, каб задэманстраваць хто тут валадар i ў якой мове Бог нiбыта лепш модлы разумее, вырасла новая аграмадзiна мураваны польскi рымска-каталiцкi касьцёл.

Зь няпамятных часоў малая гацкая сьвятыня ажывала колерамi рэлiгiйнага фэсту на Сьвятога Яна. Гэтак было й падчас польскага глуму. У сьвяты дзень босыя сялянскiя ногi вандравалi сюды навет з далейшага навакольля й зусiм невялiкая доля вернiкаў магла ўмясьцiцца ў сярэдзiне сьвятынi, бальшыня-ж малiлася на траве перад фронтам яе. Побач, у некаторай адлегласьцi, на сталох пад палатнянымi стрэхамi гаспадарылi розныя крамнiкi, пераважна з цукровымi прадуктамi, рознымi булкамi й абаранкамi, марозiвам i багацьцшм лёгкiх напiткаў. Традыцыйна з фэсту без гасьцiнца для дзетак цi раднi нiхто не вяртаўся.

Хоць ад часу новага «вызваленьня», гэтым разам з захаду, да фэсту Сьвятога Яна быў надта-ж скупы лапiк часу, традыцыя веры спанукала да акцыi новага аднаўленьня. Мясцовыя руплiўцы, паразумеўшыся iз слабодзкiмi сьвятарамi й здабыўшы дазвол у нямецкай камандатуры, закасалi рукавы. Вымялi, пазьбiралi й спалiлi на вогнiшчы агiдны бязбожнiцкi хлам, памылi падлогу, сьцены, аўтар, iконы, падсьвечнiкi й харугвы. Таму, што бязбожнiкi панiшчылi царкоўныя кнiгi, наказалi сьвятаром, каб захапiлi свае.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза