Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Янук з кабылай прабыў у калiшнiм панскiм ляску, на самым краю яго, можа пару гадзiнаў, назiраючы што ў вёсцы робiцца. Гэтак, як ён, апынуўся тут i Стась доктараў iз бацькавым канём. Стась малоў усякую нясуладзiцу, якую Януку надакучыла слухаць. Таксама тут-жа, у лiку некаторых iншых гаспадароў, апынуўся й сам солтыс Паўлоўскi з канём. Лясок гэты ляжаў з боку вёскi супрацьлеглага ад бальшаку, таму людзi мелi час уцячы сюды з коньмi.

Калi Янук вярнуўся дадому, задаволена зiрнуў на бацьку, але адразу вымяркаваў, што нешта дрэннае сталася.

— Што такое, тата?

Бацька адказаў не адразу. У яго дрыжэла нiжняя вусьнiна.

— Ты-ж падумай, сынок, што за зладзюгi! Забралi здыхляка й Мiколу. Ну й навошта iм два калекi?

— Iз возам?

— Няўжо-ж…

— Дык што на воз нагрузiлi?

— Ды нiхай iх трасца, нiхай яны тым падавяцца. Нагрузiлi што награбiлi.

— Людзi, мусiць, конi пахавалi, дык нашага, нядошлага, забралi.

— Алi што зь iх, з двух калекаў.

— Нi пацягнiць, дык прыстрэляць. А куды яны паехалi?

— У Гаравацкую пушчу. Няўжо-ж яны на гэтых бандытаў?

На падходах да Докшыцаў, у лясной паласе, што была пад кантроляй «начных уладаў», якiя гэтта панавалi i ўдзень, адбылося злучэньне «цыганоў» Гiль-Радыёнава з бальшавiцкiмi бандамi Жалязьняка. I наступнага дня ранiцай яны заатакавалi Докшыцы. Калi выразiцца дакладней, гэта ня была нiякая атака, а паглынаньне малога й слаба ўмацаванага раённага мястэчка вялiкiмi масамi зьдзiчэлых людзей, што нарэшце набралiся адвагi, каб вырвацца зь лесу. Докшыцкi гарнiзон палiцыi й Немцаў доўга ня вытрымаў цiску навалы й мала каму зь iх пашанцавала выратавацца. У гэны дзень пачынаючы ад старшынi раёну Пархвяновiча й школьнага iнспэктара Ворана, загiнула ўся беларуская адмiнiстрацыя. Зьдзiчэлая «армiя», пасьля лiквiдацыi ўраднiкаў, налётам рабавала ўсiх мясцовых жыхароў. Хто супрацiўляўся, таму прыпiсвалася супрацоўнiцтва з фашыстамi. Тут-жа й кара.

Пасьля захопу Докшыцаў, гэтае «гэройскае» войска накiравалася ў Гацi. Падарозе нагала абчысьцiлi колькi вёсак, моладзь забiралi «на службу», зь якой бальшынi ня было паваротнага шляху. Гэтым разам нешчасьлiвыя сяляне, што крыху абжылiся пад нямецкай акупацыяй, ня ведалi куды хаваць хатнi статак цi якое iншае дабро, куды самiм ад гэтае навалы скрыцца. У лес не ўцячэш: там-жа яны, а ў горад, ведама, ня пойдзеш.

На Гацi напалi ранiцай каля гадзiны дзявятае, ад вёскi Бабiчы, што прылягала да мястэчка з паўдня па дарозе з Докшыц. Гэнае ранiцы Янук Бахмач араў папар. Калi пачулiся стрэлы й шугануў дым зь першага пажару, ён спынiў кабылу, абапёрся на поручнi плуга. Зьдзiўлены, прыглядаўся пажару й чуў страляньне, ня ведаючы як гэта вытлумачыць. Думка прыйшла сама сабой: цi ня тыя зь лесу спрабавалi свае мускулы. А зь iмi, пэўне, i гэтыя «цыганы», што кагадзе Лiтоўцы абчысьцiлi. I адразу-ж згадаў брата Мiколу. Дзесьцi мiж тае масы «цыганоў», напэўна галодны, зьняможаны, брат Мiкола й недалужны конь. Два калекi. Што зрабiў-бы ён, Янук, апынуўшыся разам з гэтай бандай на бальшавiцкiм баку? Цяжка сказаць.

Стралянiна мацнела, цяпер чуваць было й цяжэйшыя выбухi. I тады, зьбянтэжаны гэтай нечаканай вайной, Янук зiрнуў на вёску. Людзi беглi на Гараватку, бо адтуль можна было бачыць некаторыя аб'екты станцыi. Стараючыся адагнаць аваднёў, кабыла заядла махала хвастом, тэпала ў гужох, павярнула налева галаву й быццам зьдзiўлена пазiрала на юнака пры ручках плуга. А Янук назiраў, што рабiлася на лiтоўскiм полi. Некаторыя людзi, перапалохаўшыся, беглi ў вёску, гналi з сабой статак. А стралянiна ўзрастала. Над станцыяй ужо ў многiх мясцох клубiўся чорна-блакiтны дым. Прыпякала сонца й лёгкi вецер нахiлам нёс дым у паўночны бок. Крыху падумаўшы, Янук выпраг кабылу, асядлаў яе, спацелую, i трушком паехаў дахаты. Пры весьнiчках сустрэў яго бацька.

— Сынок, напаi кабылу, завядзi й прывяжы яе каля пунi. Хто ведаiць, што будзiць. Можа трэба й карову забраць з загарадкi, чорт iх ведаiць… Я сам пайду…

На Гараватцы Янук пабачыў шмат людзей. Дуня адразу падыйшла да яго.

— Што ты думаеш, Янучок? Здаецца, вайна?

— А чорт iх ведаiць. Мусiць гэтая басота зь лясоў. а зь iмi, можа, тое цыганскае войска.

— Каторае? Што тут у нас было?

— Якое-ж яшчо…

I, памаўчаўшы, Янук дадаў.

— Недзе-ж тамака зь iмi й наш Мiкола.

— Дык ты думаеш, што гэтыя да бандаў пайшлi?

— Ну а куды-ж? Адна басота. Ваўка як нi кармi, ён у лес глядзiць.

— А што гэта будзiць, як гэтыя Гацi забяруць i да нас прыйдуць?

Гэткае голасна сказаў солтыс Паўлоўскi. Нiхто яму не адказаў. Ведалi, што калi раней бальшавiцкiя банды вёску рабаваць прыходзiлi, солтысу неяк заўсёды шанцавала скрыцца. Нiхто ня ведаў, як гэта яму ўдавалася. А справа зусiм простая. Пад хатай Паўлоўскi меў досыць абшырны склеп, зь якога праз спэцыяльны выхад, раней дароблены, — нешта падобнае, як у Антося Дзеркача, ён мог выпаўзьцi, нiкiм незаўважаны, на двор i перачакаць. Аднойчы «ваякi» зь «вялiкай айчыннай» спрабавалi даведацца ў жонкi, дзе мясцовы начальнiк, бiлi яе, але старая ня выявiла мужавай тайнiцы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза