Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

За некалькi дзён. прыглядаючыся iм, Янук ужо распазнаў некаторых афiцэраў Беларусаў, што да гэнага часу ўжо вымантажылi ў Немацаў права на арганiзаваньне некаторых вайсковых адзьдзелаў. Гэтак, кажнае ранiцы бачыў ён высокага, iз прыкладнай вайсковай вытрымкай афiцэра, што бадзёра, iзь цёмнарудой тэчкай пад пахай, крочыў на працу. Гэтага Янук бачыў некалi ў Вiльнi, калi прыяжджаў на сьвята выпускнiкоў Вiленскай Беларускай Гiмназii. Гэта тады, прыгадаў Янук, iзь вялiкай зайздрасьцю пазiралi на яго вiленскiя студэнты. Як-жа! Беларус i ў чыне маёра. Гэта не абы-што. I адно пасьля даведаўся Бахмач, што да яго пабег з просьбай Лявон Загорны, калi ён, Янук, трапiў у вязьнiцу. А афiцэр гэны, што выглядаў надта заняты, прагнаў Лявона, як назойлiвага авадня.

— Выходзьце адсюль! — крыкнуў, - бо калi будзеце дакучаць, дык i вас загадаю арыштаваць!

Калi бачыў Янук ранiцай гэных беларускiх афiцэраў, што йшлi на працу ў будынак, дзе, як пасьля, даведаўся, месьцiлася Беларуская Цэнтральная Рада, хацелася выскачыць катораму насустрач, схапiць яго за руку, ды прасiць: Даражэнькi, памажы мне! Я-ж беларускi патрыёт, студэнт вiленскай беларускай гiмназii. Мяне нiзавошта пасадзiлi ў вязьнiцу. Я прйду вам памагаць, пайду ў беларускае войска, бо нам трэба супольна за Беларусь змагацца. Памажыце мне, дарагiя!

У Януковым уяўленьнi складвалiся словы просьбы, кароткай i абавязкова драматычнай, каб зьвярнуць увагу гэтыцх людзей, якiя, пэўне, будучы пры ўладзе, маглi-б сваiмi, ведамымi iм сьцежкамi, спрычынiцца да таго, каб Янука пусьцiлi на волю. I ледзь-ледзь цi раз Янук ужо ня кiнуўся да iх. Але… Добра, што не адважыўся. Бо калi той маёр Чмель пагражаў арыштам ягонаму сябру Загорнаму, каб не дакучаў, дык як-бы ён зрэагаваў, калi-б з групы вязьняў, што працавалi пры ачышчэньнi руiнаў, выбег яму насустрач схудзелы юнак ды пачаў вярзьцi нешта зусiм нясумяшчальнае з тымi думкамi, якiя ў той час мог мець важны афiцэр падарозе да сваiх дзённых, пэўне-ж вельмi важных заняткаў? Ён-жа ў той час мог разважаць пра хады й пералазы для пабудовы вялiкай беларускай армii, мог укладаць якiя вялiкiя пляны. А тут, раптам, насустрач, iз крыкам — ратуйце! — вязень, якi ўцёк спад аховы вунь таго вартавога. Чаго добрага, афiцэр мог-бы выцягнуць з кабуры пiсталет i тут-жа юнака застрэлiць.

А ў гэты чырвоны будынак плыло што iншае: у рудых, партыйных мундзiрах i пераважна з шафёрамi на аўтамабiлях, прыяжджалi запраўдныя валадары паняволенай зямлi. Пры ўезьдзе таксама правярала iх варта. Гэтта, вiдаць, быў гэнэральны камiсарыят Беларусi. Але адкуль Януку было тады пра гэта ведаць? Каго спытаешся? Спрабаваў пацягнуць за язык свайго вязьнiчнага вартаўнiка.

— А табе што да таго, хто тут працуе? — буркнуў той.

I запраўды, якая розьнiца? Вось перад табой тачка, кiрка, лапата. Разьбiвай побач мёрзлы мур, кладзi на тачку, адцягвай вунь далей у гэну кучу. Трывай. Даваццаць чацьвертага сакавiка будзеш вольным. А да таго часу трывай. Падзякуй Богу, што ад каросты выжыў, што дыхаеш цяпер сьвежым, а ня смуродным удушлiвым вязьнiчным паветрам.

А ў тым чырвоным будынку, чуваць, званiлi тэлефоны, скрозь гучэла нямецкая мова. Розныя таўстапузыя партыйныя валадары гэтай паняволенай краiны наматвалi й разматвалi ўсялякiя, Януку няведамыя, клубкi, дзякуючы якiм павiнен быў жыць, мардаваць i дзеяць акупацыйны апарат гэтай зямлi.

Перад абедам да вушэй вязьняў далятаў бразгат пасуды iз сталовай, а насы казыталi пахi страваў кухнi. Пахi тыя, асдаблiва мясныя, дражнiлi вычарпаныя арганiзмы. А галава марыла пра тое, каб калi-небудзь сесьцi за добра застаўлены стол, убачыць перад сабой чыстую талерку, з ножам i вiдэльцам побач, спажыць чыстую й нармальную страву, абавязкова iзь нейкай добрай скваркай цi кавалкам мяса. Якая гэта вялiкая мара! Нешта недасягальнае.

Дзесьцi пасьля таго, як зьбiралiся на абед нямецкiя вяльможы, калi грала ў сталовай музыка й даляталi на руiны вясёлыя галасы, лёгкi жаночы сьмех, дзесьцi ў той час вязьням прынасiлi зь нейкай, а можа i з гэнай кухнi вялiкi гаршчок духмянага гарохавага супу. I кажны дзень, i абавязкова гарохавага. Суп той пахнуў мясам, быў надта густы i яшчэ адно важнае: быў вельмi й надта гарачы. А маладому, дарэшты зьняможанаму арганiзму, якi прагнуў нечага тучнага, якраз тая гарачыня была найбольш патрэбная. I хоць скупая порцыя супу з бляшанай круглай банкi занадта скора апыналася ў бурклiвым жываце, тыя некалькi хвiлiнаў, калi яго спажывалася, здавалiся найбольшай насалодай на сьвеце. Усё-ж гарачы густы гарохавы суп — гэта ня тая турэмная баланда, дзе «крупiна за крупiнай ганялася з дубiнай».

У вадзiн зiмовы дзень далёка перад полуднём, да плоту, што перад будынкам камiсарыяту, прыблiзiўся апрануты ў чырвоны, даволi палiнялы ў ужытку паўшубак, сiвыя паўсуконныя штаны, упхнутыя ў рудыя боты й баранкавую шапку на галаве высокi ростам чалавек. Пад рукой трымаў кужэльную торбачку. Затрымаўся, здалёку разглядаў групу вязьняў. Ягоны прадаўгаваты, з рудынмi вусамi, пабiты ў разоры твар паясьнеў, а ў блакiтных вачох зьявiлiся iскры радасьцi.

— Янук!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза