Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Голас, здаецца, знаёмы, даляцеў да Януковых вушэй разам з гукам кiданай у тачку цэглы. Што за капрыз гукаў. Хлапец нагнуўся, каб прадаўжаць працу, але клiканьне паўтарылася. Воддаль крокаў дзесяць вартавы спакойна круцiў з газэты й самасейкi чарговую папяросу. Янук перш зiрнуў на яго, а пасьля спасьцярог куды той пазiраў. Ля плоту стаяў чалавек, што пiльна ўзiраўся ў яго. Хлапец ня верыў сваiм вачом. Ён кiнуў працу, падыйшоў да вартавога.

— Гэта мой бацька, — сказаў ледзь чутна, з хваляваньнем.

Вартавы ўлажыў ў рот скручаную папяросу.

— Ага, — адказаў юнак i ўсьмiхнуўся да дарагога яму чалавека.

— Ты-ж знаеш, што на рабоце вiзiтаў няма, — адказаў вартавы.

Янук ня верыў сваiм вушам. Няўжож гэты мянчанiн не дазволiць яму сустрэцца з родным бацькам? У голасе вартавога ня было фiнальнасьцi.

— Бацька прыехаў з дому за дзьвесьце кiлямэтраў… Як-жа так нi спаткацца?

Канвойны стаяў i думаў, пазiраў то на бацьку, то на Янука.

— Хадзi сюды, — кiўнуў ён галавой Пракопу Бахмачу. — А вы чаго вочы паказелiлi? — зьвярнуўся да чатырох iншых вязьняў, што спынiлi працу й прыглядалiся вiзытару. — Прадаўжайце!

— Няхай сабе, спаткайцеся, але каб начальства ня бачыла, — сказаў вартавы, праводзячы Янука далей ад чырвонага дому. Пракоп абыйшоў плот i воддаль, у засягу зроку вартавога прыблiзiўся да сына.

— Тата, як ты тут? — спытаў юнак. Пасьля дакараў сябе за тое, што ня кiнуўся бацьку на шыю, не расцалаваў яго з радасьцi. Але, вiдаць, замiналi гэтаму ранейшыя суадносiны, тыя даўгiя спрэчкi, бацькава неразуменьне новага пакаленьня. Абое прыселi на кучы цэглы й бязь нiякае цяплынi, быццам учора бачылiся, пачалi гаварыць.

— Як я во тут? Прыехаў во, дый усё, — адказаў Пракоп.

— Тата, ня трэба было, такую даль…

— Сынок, ты ня ведаеш бацькавага сэрца. Начамi ня мог я спаць. Нялёгка гэта. Колька разоў езьдзiў у Глыбокае, каб бiлет далi. Нялёгка мне…

Бацькаў голас раптам абарваўся, а Януку нейкi камяк залажыў горла. Колькi цяжкасьцяў мусiў перамагчы гэты гаротнiк, каб знайсьцi яго ў так далёкiм горадзе, ды яшчэ ў вязьнiцы! Але Янук, згодна раней засвоенага iм правiла, намагаўся, каб не паказаць слабасьцi, хоць куды лягчэй было-б расплакацца.

— Ты, тата, быў у турме?

— Ага, быў.

— I яны табе сказалi, дзе я ёсьць?

— Ды дзе там… Сказалi прыйсьцi заўтра вечарам на вiзыту.

— Калi тое было?

— Ды ўчора сказалi.

— А як-жа ты мяне знайшоў тут?

— Рашкевiчыха сказала.

— А яна ведала?

— Ну ей-жа Лявон Загорны гаварыў куды ты папаўся. А пасьля яна колька разоў даведвалася ў цюрме, дый мусiць неяк вынюхала куды цябе на работу ганяюць.

— Глянь ты, гэта-ж залатая жанчына, — дзiвiўся Янук. — А сама нi прыйшла мяне адведаць.

— Нi здаровiцца ей, можа й прыйшла-б.

— Добрая вельмi жанчына. Ты ў яе задзержыўся?

— Так. Ды от знаiш, прывёз табе кавалачак сала, але як увiдзiў, што ў бядзе Рашкевiчыха жывець, дык ей трошкi даў. Ну за гэта прабач.

— Нiма за што прабачаць. Добра зрабiў.

Калi бацька пасьля перадаў яму торбачку, знайшоў там Янук паўбохана чэрствага хлеба, кавалак сала, некалькi сухароў, ды яшчэ добра адлежаных на гарышчы ў кастрыцы сочных пахучых антонавак. Пах тых харчоў, асаблiва-ж антонавак, прынёс яму ў няволю духмянасьць родных гоняў.

Янука як апякло, калi бацька сказаў яму, што Лявон Загорны бегаў прасiць маёра Чмеля, каб памог вызвалiць Янука. Гэты Чмель, тойсамы, каторага бачыў ранiцай як сьпяшыў на працу, каторага, — ох, жах! — думаў сам прасiць, каб зь няволi выратаваў, гэты самы маёр Чмель прагнаў Загорнага з канторы, пагражаючы яму арыштам.

Янук распытваўся пра вёску, знаёмых, асаблiва пра Дуню. Бацька перадаў яму Дунiн лiст, якi юнак зараз-жа схаваў у кiшэню. Ён расказаў бацьку агульна пра жыцьцё ў вязьнiцы, ды паведамiў, што за два месяцы будзе на волi. Янук пазiраў на вартавога. Той спакойна рзглядаўся навокал, ды неўзабаве падыйшоў i сказаў: — Даволi. Я й так рызыкую.

— Вiдзiш, сынок, каб слухаў мяне, — пачаў яшчэ бацька на разьвiтаньне, але тут Янук раптоўна перарэзаў яму:

— Тата, ня трэба. Знаю, што хочаш сказаць. Ня трэба. Я выжыву.

— Ну давайце, даволi, — налягаў вартавы.

— Бывай, тата. Дзякую за ўсё. Прывiтай ад мяне Дуню i ўсiх…

— Бывай, сынок. Глядзi-ж, як выпусьцяць, то едзь адразу дамоў.

Разьвiтаньне такое-ж сухое, як i сустрэча. Дзесь мiж iмi была мяжа, а што за яна — абое добра ведалi. I пераступiць яе нiводзiн не хацеў. Стары, змучаны горам селянiн, i малады, цяпер фiзычна зьняможаны сын. Але мяжа асталася мяжой. Павольным крокам крышку ўжо пахiлiўшыся наперад, бацька спакойна, яшчэ раз яглянуўшыся, пайшоў праз малы пляц. Янук вярнуўся да працы.

— Ну что, ацец падачку прынёс, западнiк? — зьвярнуўся да яго пензенскi злодзей.

— А табе што? — суха адказаў Янук.

У гэны дзень ён пiльна сьцярог свае торбачкi. Але найбольш пёк яго Дунiн лiст, якi толькi падчас абеду, зьеўшы гарох, адыйшоўся ад iншых вязьняў, пачаў чытаць.

«Дарагi Янучок,

Каб ты ведаў, як я ўзрадавалася, калi даведалася, што ты знайшоўся й што твой тата адведае цябе» — пачала мiлым почыркам каханая дзяўчына.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза