Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

— Чаго мне, на якога чорта мне ён? — адпiхнуў Янук Антося. — Сам iдзi. Ну цябе!

— Што гэта з табой, хлопец? — не адставаў Антось, спынiўшы Янука. Забыўся можа, як ён разам з Косьцiкам з твайго бацькi зьдзекваўся, га? Ня хочаш паглядзець, як бандзiт упадзець пiрада мной на каленi, рукi будзiць цалаваць, каб нi забiў яго? Га? Хадзi?

Янук спынiўся. Памяць уваскрасiла вобраз у хаце. Косьцiк Сабакевiч сiлай бацьку гарэлку лiе, iкону напокуцi б'е, а гэта гнiда, Лявон, як сабачка ўслужлiвы, збоку рагоча, Косьцiку памагае. Боль заскроб сэрца. Як-жа такую нагоду ў нябыт пусьцiць? Цiкава, вельмi цiкава будзе паглядзець як Антось з тым сабакам рахункi наводзiць будзе.

— Хадзi, нi марудзiм! — загадным тонам сказаў Дзярка.

— Дык можа скажаш мне, дзе ён цяперака? — насядаў юнка.

— Знаiш, дзе старая лясьнiчоўка?

— Знаю.

— Тамака ён.

Лясьнiчоўку гэну ледзь прыгадаў Янук. Некалi, ведама, бачыў яе, гэта тады калi мацi жыла, як у iмгле прыгадваў яе выгляд. Пасьля, калi Бжончэк застрэлiў матку, калi страшыў дзяўчат, ягады адбiраў, сабакам нацкоўваў, людзi ад тае лясьнiчоўкi воддаль трымалiся. Калi-ж прыйшлi бальшавiкi й нянавiсны лясьнiк недзе змыўся (былi весткi, што перабраўся ў «генэральную губерню»), новыя гаспадары сачылi за лесам ня горш, чымся старыя паны. I паставiлi свайго-ж лясьнiчага, дый той iз зброяй хадзiў. Ведама, чалавек ня свой, iзь нейкiх Манголаў, атаўбаваўся ў той лясьнiчоўцы й пiльна сачыў, каб нiхто якое галiны дрэва зь лесу не хапiў. Праўда, бальшавiцкi лясьнiк, як гаварылi, быццам лепшы за Бжончка быў, бо дазваляў ягады дзяўчатам i жанчынам зьбiраць, дый — казалi, — за лiтроўку цi другую самагонкi можна было й дроў у яго адхапiць. Ды ўсяроўна, некаму не дагадзiў, бо ўжо на другiм годзе бальшавiцкага паняволеньня зямлi гэтае, нехта, як мясцовыя выражалiся, пеўнiка яму падпусьцiў. Праўда, як чуў Янук, быццам пеўнiк гэны не ў пару выскачыў, бо не ўдалося яму шмат стравiць, агонь пагасiлi, а хату нiбыта адбудавалi.

— Антось, гэта праўда, што лясьнiкову хату быў нехта за саветаў падпалiў? — спытаў Янук Антося.

— Праўда.

— А яна ўся згарэла?

— Ды не, саўсiм мала…

— I як яна цяперака?

— Абгледзiлi абгарэлую, ну й стаiць, жыць можна. Дый там-жа адрына збоку.

— А ты Лявона там вiдзiў?

— Ды не. А чаму?

— А калi ты яго там ня вiдзiў, дык адкуль знаiш, што ён тамака?

— Знаю.

— Табе нехта сказаў, мусiць.

— Ты, Янук, як замнога будзiш ведаць то скора старым станеш, — жартаваў Антось.

Iшлi ўжо з паўгадзiны. Агнiстымi палосамi сонца прабiвалася праз густыя шапкi хвояў, то блыталася ў пышных каронах дубоў, або ласкала вярхi стройных, высокiх бярозаў. Янук, па прывычцы сваей, азiраўся цi дзе якiя грыбы ёсьць, а Антось Дзяркач iшоў маўклiва, часамi спыняўся, прыслухоўваўся, ды часта сваю торбу гладзiў. Яны пайшлi ад таго скрыжаваньня на левы бок, па нейкiм часе скруцiлi направа на лясную сьцежку, а цяпер вось Антось, як выглядала, трымаў нацянькi да тае лясьнiчоўкi. Безь яго помачы, вiдаць, Янук мог-бы згубiцца.

— Што ты, Антось, у торбе нясеш? — спытаў юнак.

Дзяцюк нiчога не адказаў, адно скоса на хлопца зiрнуў.

— Можа ты Лявону абед нясеш? — пажартаваў Бахмач.

Антось маўчаў. Выйшлi з густых высокiх дрэваў. Перад iмi меншыя кусты дабягалi да чаротаў, сiтнiку, асакi, што расьлi над ручаём. На другiм баку яго лес падымаўся ўверх i там, — гэта памятаў Янук, — дзесь на шапцы сугра, якi людзi называлi Рыжай Валатоўкай, знаходзiлася лясьнiчоўка.

— Трэба, мусiць, штаны падкасiць, — раiў Антось.

Праз аер i чароты яны спусьцiлiся да ручая, якi тут лянiва рухаўся, каб дзесьцi далей папоўнiць воды Бярэзiны. Прыемна пах аер, над вадой тырчэлi стракозы, хутка коўзалiся па вадзе чорныя конiкi. Добра асьвяжылiся падбiтыя ўжо ногi. Янук зачарпнуў у далонi вады, лiнуў ёю ў твар. Сонца пякло зьверху.

— Можа пакупаемся, га, Антось? — спытаў Бахмач.

Дзяцюк, што йшоў сьпераду, зiрнуў пераз плячо, усьмiхнуўся.

— Ням калi. Нас вунь чалавек чакаiць.

— Гэта хто?

— Лявон, хто-ж…

— А ён ведаiць, што мы прыйдзем?

Антось гучна зарагатаў.

— Ого, каб ведаў… Ён-бы пад зямлю схаваўся.

Падыходзячы да Рыжае Валатоўкi, запаволiлi кроку. Як хiтры лiс, Антось разглядаўся, здавалася, што нюхаў. I чамусьцi трымаўся воддаль ад утоптанай сьцежкi.

— Чаму мы па сьцежцы ня йдзём? Яна-ж нас да самай хаты давяла-бы, пацiкавiўся Янук.

— Вiдзiш, якi ты зялёны, як ты нiчога нi думаеш. А ты пра Шпуньцiху забыўся? Ну а як мы яе на сьцежцы лоб у лоб стрэнем, то тады што будзiць, га? А яна можа ўжо там iз сынам наседзiцца дый зараз варочацца будзiць… Трэба-ж думаць.

Але Антосева асьцярожнасьць не спатрэбiлася. Ня ўбачылi яны на дарозе жоўтай хусткi, ня сустрэлi нiкога iншага.

— Сьцеражонага й Бог сьцеражэць, — паясьнiў яшчэ раз Антось. — Цiха, памалу. Хадзi во сюды, вiдзiш вунь там бляшаную страху? Гэта й будзiць лясьнiчоўка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза