Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Чаму-ж ня бачыў… Ды ў сэрцы ягоным загнязьдзiлася нешта, чаго не спанатрыць бацьку. Таямнiчае, трывожнае. Тое, супраць чаго сам устаяць ня мог. Прыйшоў новы, зусiм накшы час — нарадзiны Беларусi, — тое, чаго бацька, некалi пiсар пры восьмым цi каторым там стале ў Пецярбургу, зразумець ня мог. I было ягонае собскае, Янукова жыцьцё, новае, ад бацькавага зусiм адменнае. Маладое. I было яшчэ нейкае сваё, Янукова «я». На сутыку двух розных сьветаў. Там, дзе трухлеюць, канчаюцца, распадаюцца iмпэрыi й парасткамi, у агнi вайны, у муках нараджаецца, да сонца прабiваецца дагэтуль заглушанае, стоптанае, паняволенае. Можа й сам Янук парастак гэткi, што доўгi час спад нейкага паваленага пня наверх, да сонца хацеў вылезьцi… Нехта зрушыў трухлявы пень i ён, Янук-парастак, да новага жыцьця iмкнецца-натужваецца. I пры чым тут бацькавы настаўленьнi? Бацьку сваё жыць-аджыць, а Януку ягонае.

Вялiкая ты, воля. I незраўнальна магутны той, хто стварыў цябе. Хораша, прыгожа, цудоўна дыхаецца табой. На нагах бацькавы зношаныя боты, але сын ня крочыць у бацькаў сьлед. Пракладаць трэба сьцежкi новыя. Ад каго чуў Янук такое, цi падобнае? Цi ня ў школе ад Сабалеўскага?

Так, меў Янук нейкую сваю, аднаму яму наканаваную, дарогу. Адчуваў гэта. Калi-б яго, гэнага асаблiвага свайго прызначэньня ня меў, ня клiкаў-бы яго праныра-жартаўнiк на Марылiн Горб. Як ня дзiўна? Усе такiя юнакi, як ён, равесьнiкi й блiзкiх гадоў хлапцы дзесьцi нейкiя бiбiкi зьбiваюць. А ён вось тут, на таямнiчым Марылiным Гарбе, толькi таму, што ёсьць нешта «надта, надта важнае»!

Цiкава, чаму гэткiя нязвычайныя думкi новыя якраз цяпер назойлiва свайго абмяркаваньня жадаюць? Чаму якраз тут, пры гэткiх стройных, быццам на параду прыгажосьцi гатовых, бярозах? Спынiся, зiрнi на гэтыя цацы. Голенькiя, на зiму яны падрыхтавалiся. Чалавек на холад апранаецца, а гэтыя наадварот. Кантраст. I вакол маестатычная цiшыня, адно ледзьве чуваць далёкiя адгалоскi вёскi. Ды павёз некуды прылады вайны пiсклiвы паравоз.

Дамагалася праслуханьня загнеджаная ў неспатольным юнацкiм сэрцы й вiна перад бацькам. Стары, жыцьцём падбiты, часта нямоглы чалавек. Трэба было-б яму больш пры гаспадарцы пасобiць. Кагадзе зноў схапiлiся. Ня першы гэта раз. Надта-ж войстра. Янук сам сябе ледзь пазнаваў. Седзячы на печы, апусьцiўшы на пяколак босыя ногi, гаварыў Пракоп Бахмач.

— Куды цябе нячысьцiк гонiць? Ня вiдзiш во якая нясусьвецiца? Чорт знаiць, што вырабляецца. Прападзеш, скруцiш галаву, кажу…

— Тата, сам ты ня вiдзiш, што робiцца. Бiларусь во расьцець. Яна такiх, як я, патрабуiць. Я малады. Мне другая дарога, чымся табе. Твой сьвет аджыў…

— Калi яна расьцець, гэта такая твая Бiларусь, дык i бiзь цябе вырасьцiць. I якая табе другая дарога? Куды цябе? Чым ты занiмаiшся? Вайной блiжэй свайго кута дзяржыся… ато галаву скруцiш. Нашто табе гэты Дзяркач? Вунь пакуль вы каго, дык яны вас перш…

— Галавы я, тата, нi скручу. Ты сваё жыцьцё жыў, а я сваё ды сваiм розумам жыць буду. Цi ты, тата, гэтага нi разумеiш?

— Жабянё! Цьфу! Яйцо курыцу вучыць узялося. Ня будзеш мець куска хлеба дык з голаду прападзеш. Бiларусь выдумаў… Дзе яна, тая твая Бiларусь?

— Я яе ня выдумаў, тата. Яна была й ёсьцека!

— Дзе хто пра яе чуў, тую Бiларусь? Каму яна трэба?

— Дык вось я табе, тата, скажу: Бiларусь — гэта ты i я, гэта ўсе мы. I гэта наша зямля, а нi Маскалёва, нi Немцава, нi Палякова. Каб некалi нашы продкi не далiся чужынцам абдурыць, дык даўно-б сваю дзяржаву мелi, а чужыя злыднi-кравапiўцы нас жабракамi на сваiх нiвах не парабiлi-б…

— Што ты вярзеш, ёлупень! Каля гаспадаркi во цябе, нябось, нiма. Як во ня будзiць чаго есьцi й голы пуп прыкрыць чым, дык ты, такi разумны, згiнеш!

Апошняе, зь вялiкiм нацiскам выказанае «згiнеш» лягло мяжой. Пасьля гэтага бацька ня выказваў талеранцыi да сынавых разважаньняў, прост-напраст ня меў намеру слухаць. I ўсё гэта трывала дзесьцi да першае гадзiны ночы, пад роўнае дыханьне непрабуднага Мiколы. Адчуваў Янук, навет дакладна разумеў, што магла бацьку iнтрыгаваць ягоная мова. Гэта быў нанос зь лекцыяў гiсторыi, якую ў школе вучыўся й мо недасягальная вышыня для чалавека, якi за жыцьцё сваё сотнi кiлямэтраў за поручнямi плуга й за бараной зрабiў. Але як накш выкажаш свае думкi? I адчуваў Янук, ведаў добра, што ня звычайная была з бацькам спрэчка. Навокал тварылася шмат большае за яго й бацьку. Зьвяруга вайна можа падхапiць i панесьцi яго ў сваей зьнiшчальнай плынi i кiнуць стоць у нейкi небясьпечны вiр.

Янукоў нос пранюхаў гар дыму. Лагодна дзьмухнуў вецер i недзе ўверсе нудна скрыпнула надломанае дрэва. Прыслухоўваючыся, Янук паволi ступаў мiж бярозаў. Неўзабаве густая iх чарада ўступiла месца радзейшым кустом i воддаль мiж галiнаў Янук псасьцярог рэдкi сiняваты дымок. Непадалёк вялiкае, падоўжанае кучы хворасту й ацяробкаў на калодзе ля вогнiшча сядзеў чалавек. Па чырвоным, добра-ткi ўжо падношаным кажушку, кепцы, на правы бок галавы насунутай ды цёмных валосах Янук пазнаў Антося. Неадступным бярозавым кiем пароў ён вогнiшча.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза