Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Дзiву даешся, што за недарэчная вайна, — думаў Антось. Гэткай ня толькi раней ня было, але чалавек такой навет уявiць ня мог. «Галоўная каманда Вэрмахту паведамляе» — пачыналася ваенная хронiка ў друку. Дзесьцi на фроньце дужалiся дзьве магутныя сiлы. Як там ня было-б жаўнеру, ён выконываў загад, спанатрыў дзе хаваецца працiўнiк ды страляў. Проста — ты яго або ён цябе. А тут, ззаду? Ворага ня бачыш, адно пра яго мяркуеш. Пакуль агледзiшся, ён да цябе, як злодзей, падпаўзе, накiнецца. Нялёгка. Адны бандыты гаспадараць у лясох, iншыя ў гарадох. Абое рабое. Iхная над табой улада, адных ноччу, другiх днём. От i будзь мудрым, баранiся безабаронны. Гэта не вайна, а нейкая сячкарня, ненажэрная пачвара. Узяць хаця-б тую Залатуху. За што спалiлi вёску й людзей? Чым тыя цiхiя й працавiтыя сяляне, што любiлi прыроду й Бога, саграшылi перад аднымi цi другiмi? Няўжо-ж Залатуха гэта прыклад таго, што наканавана ў будучынi, што нiяк не абмiне краiны й людзей? Жах. Азьвярэў чалавек, розуму пазбыўся, страцiў усялякую меру й прапорцыю.

Вайна, пэўне-ж, да гэтага часу свае законы мела. На гэтай, цi не праклятай Богам, зямлi меч i полымя ўядалiся ў людзей i iхны набытак ад няпамятных часоў. Няма чаго маралiзаваць. Сiла панавала. Спытайся вунь хаця-б дзеда Якуба. Нялёгка было прыгоннаму, цёмнаму, зганьбаванаму народу брацца за косы, вiлы ды нешматлiкiя стрэльбы супраць суцэльнае маскоўскае навалы, што затапiла бацькаўшчыну. Але й тады людзi, вiдаць, ведалi дзе вораг i як мага рыхтавалiся да нямiнучых бiтваў. Было вiдаць каго бiць. I галоўнае: мелi свайго правадыра, каторы плянаваў, арганiзаваў, каардынаваў сiлы. Былi апаразы й перамогi. Ведалiся ворагаў i прыяцеляў, сваiх i чужых. Калi йшлi мужыкi ў бой, дык iшлi дружна, плячо ў плячо, сьцяною, ня тое, што цяпер.

Узяць хаця-бы й гэну пазьнейшую, як тады здавалася, апошнюю бойню. Як i цяпер, Немцы схапiлiся з Маскалямi. Дашчэнту нiшчылiся ў ваеннай паласе вёскi, а людзi ўцекачамi, далёка ад дому, голадам i iншай трасцай марылiся. Такi ўжо закон вайны. Адылi войска не нападала, як цяпер, на безабаронных жыхароў, не палiла без разбору людзей, ня зьнiшчала да рэшты цяжка нажытага дабра. Нясусьвецiца, што й гаварыць. Полымя шырылася й пагражала суцэльным зьнiшчэньнем. Масква, што бясьперапынна барабанiла пра «вялiкую айчынную», мела мабiлiзаваць усё мiрнае насельнiцтва. Ды ў вачох ненасытнага хiжака не магло быць нiчога «мiрнага», а насамперш людзей. Для ўсiх плянаваўся адзiн кацёл зялеза й масы, пад ведамым сьцягам i пад загадамi падрыхтаваных спэцаў.

Заходнi напасьнiк даў гэтай вайне зусiм дагэтуль нячутую ў гiсторыi функцыю: ачысьцiць «лебэнсраўм» для будучага пасяленьня Немцаў. Антось Дзяркач парознаму выглядаў у вачох хiжакоў, што за ягонную зямлю змагалiся. У вачох адных — маленькая пешка, чалавек без аблiчча, адзiн зь мiлiёнаў, што тварылi масу, якую трэба падпрэгчы ў калясьнiцу «вялiкай айчыннай». У вачох тых з захаду — ён ёсьць лебяда, якую трэба выкаранiць, пакiнуўшы адно даволi на абслугу, каб на паноў новых дабра ўсялякага прыдбалi. А паны гэны пасьля вялiкай перамогi над Маскалямi, засядуць тут на панаваньне вечнае. Тое, што на гэтай гаротнай зямлi ад веку жылi й трывалi яго, Антосевы, продкi ня мела нiякае вагi нi для аднаго нi для другога хiжака. Карэньне падразалi й раней, але мiлiёны Антосяў зноў атожалкамi прырасталi, буйнелi, трывалi. Ды цi вытрымаюць, цi перажывуць гэту апошнюю пошасьць? Як прыжывеш у пустынi? I цi пакiнуць якiя атожалкi, каб зноў укаранiцца?

Людзi людзьмi. Напалоханыя, зьбянтэжаныя ценi па кутах. Спадзявалiся, што iх не зачэпяць, што ўдасца неяк наводля таго «нiхай хоць чорт пануiць, абы жыць можна было». I як можна так думаць, калi ўсё было ясна, адно трэба было ўмець бачыць?

Антось зноў абмацаў сваю зброю, быццам хацеў упэўнiцца, што ня зусiм-жа безабаронны, уздыхнуў, выпрастаўся ў пасьцелi, зiрнуў на Нiну. Яе грудзi агалiлiся, пярына спаўзла зь iх. Ды не яны цешылiся цяпер Антосевай увагай. Думкi нахлынулi хвалямi й часта не знаходзiлi канкрэтнага пункту апоры. Адчуваў, што нечага не дадумаў, нешта цi ня самае галоўнае асталося збоку. Была-ж у гэтай нярэальнасьцi й зьбянтэжанасьцi, недарэчнасьцi свая нейкая простая праўда. Ня можа быць, каб хiжакi запрудзiлi ўсе шчылiны, разбурылi ўсе грэблi i мiлiёнам безабаронных людзей адрэзалi шлях да ратунку. Пра якi выбар была мова?

Адчуваў Антось, што ён прыблiзiўся да разгадкi, да ўсьведамленьня нечага вялiкага й простага, што дало-б магчымасьць, зарганiзаваўшыся, сьцiснуць кулак i прыняць бой. Вось дзе сэнс — бой! Гэтта й будзе выхад. Антось затрывожыўся. Пра бой думаў-жа i раней. Дык што тут новага? А мусiць тое, што заўсёды плянаваў на аднаго сябе. Больш таго, ужо сёе-тое рабiў: сядзеў у Гараватцы, каб прыпiльнаваць таго бандзюгу, выкапаў пад хатай сховiшча, каб у выпадку патрэбы мець заднi ход. Ну й што? Скажам, калi-Шпунта цi яшчэ пару бандзюгаў удалося яму забiць, дык цi нагэтым канец? Прыйдуць iншыя, заб'юць, спаляць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза