Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

— Ён вярнуў мне маёнтак, якi я яму падараваў; каму мне цяпер яго падараваць? Ёзэфу альбо Рут? А можа, табе? Цi хочаш, каб ён быў твой? Каб ты валодаў скацiнаю i паплавамi, цэнтрыфугамi i буракарэзнымi машынамi, трактарамi i сенасушылкамi? Цi, можа, мне аддаць гэта ўсё кляштару? Абодва маёнткi я купiў з першага свайго ганарару! Калi я будаваў абацтва, мне было дваццаць дзевяць год, i вы нават не можаце сабе ўявiць, што значыць для маладога архiтэктара атрымаць такi заказ. Скандал! Сенсацыя! Я езджу туды гэтак часта не толькi дзеля таго, каб згадваць будучыню, якая даўно ўжо стала мiнуўшчынай. У мяне заўсёды была мара зрабiцца на старасцi гадоў нечым накшталт селянiна. Я не зрабiўся селянiнам, а толькi старым дурнем, якi гуляе ў хованкi са сваёю жонкаю; мы па чарзе заплюшчваем вочы i мяняем даты, нiбы малюнкi ў эпiдыяскопе: калi ласка, вось 1928 год — мацi трымае за руку двух сыночкаў-прыгажуноў; аднаму трынаццаць год, другому — адзiнаццаць; побач усмiхаецца бацька з цыгарай у роце; у глыбi вiдна Эйфелева вежа. Цi, можа, гэта Энгельсбург альбо Брандэнбургская брама? — выберы сабе якую трэба дэкарацыю; магчыма, гэта будуць: марскi прыбой каля Астэндэ, вежа Святога Севярына альбо кiёск па продажы лiманаду ў Блесэнфэльдскiм парку? Hе, гэта, напэўна, абацтва Святога Антонiя: ты знойдзеш яго ў фотаальбоме са здымкамi з усiх пораў года; толькi адзенне, знешнi выгляд мяняюцца адпаведна модзе; твая мацi то ў вялiкiм, то ў малым капелюшы, то з кароткiмi, то з доўгiмi валасамi, то ў шырокай, то ў вузкай спаднiцы; a дзецям тым часам тры i пяць, пяць i сем гадоў; потым з'яўляецца незнаёмая жанчына — светлавалосая, зусiм маладая; адно дзiця яна нясе на руках, другое стаiць, трымаючыся за яе руку; малодшаму дзiцёнку адзiн год, старэйшаму тры гады; ты ведаеш, што я любiў Эдыт так, як не здолеў бы палюбiць сваёй роднай дачкi; я нiколi не мог паверыць, што ў яе быў свой бацька, свая мацi i свой брат. Яна была пасланнiца вялiкага Госпада; калi яна ў нас жыла, я мог зноў паўтараць у думках Яго iмя, не чырванеючы, мог паўтараць гэтае iмя ў малiтвах; якую вестку яна прынесла, перадала табе? Помсту за авечак? Я спадзяюся, што ты дакладна выканаў даручэнне, не зважаючы на тыя фальшывыя аргументы, якiя я заўсёды браў пад увагу; маю надзею, што ты не захаваў пачуццё вышэйшасцi ў лядовым склепе iронii — як гэта рабiў я. Цi Эдыт сапраўды мела брата? Цi ён жывы? Цi iснуе?

Стары Фэмель па-ранейшаму вадзiў пiўным келiхам укруга па столiку, утаропiўшыся ў бела-чырвоны настольнiк; потым ён, зусiм крыху падняўшы галаву, спытаў:

— Скажы мне ўсё-ткi, цi ён сапраўды iснуе? Ён жа быў твой сябар; я аднаго разу бачыў яго; стоячы каля акна ў спальнi, я бачыў, як ён iшоў цераз двор да твайго пакоя; я не забыў яго i часта пра яго думаю, хоць бачыў яго тады не больш як дзесяць цi дваццаць секунд; ён наганяў на мяне страх, нiбы анёл цёмнага царства. Цi ён сапраўды iснуе?

— Iснуе.

— I ён жывы?

— Жывы. Ты баiшся яго?

— Баюся. I цябе — таксама баюся. Хiба ты гэтага не ведаў? Я не хачу ведаць, якую вестку табе перадала Эдыт; скажы толькi: ты выканаў яе наказ?

— Выканаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги