Читаем Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) полностью

Я бачыў, як насоўвалася найвышэйшая сiла; стоячы на тым баку вулiцы, на тэрасе дома нумар восем, схаваўшыся за альтанкаю, я глядзеў унiз на вулiцу, бачыў, як яны рушылi ў напрамку вакзала, чуў, як незлiчоныя глоткi спяваюць "Варту на Рэйне", выкрыкваюць iмя прыдурка, якi i сёння там на бронзавай клячы iмчыць на захад; да iхнiх шапак, цылiндраў, капелюшоў былi прышпiленыя кветкi, кветкi вiднелiся i ў пятлiцах; у маленькiх скрутках гэтыя людзi неслi пад пахаю нармальную споднюю бялiзну сiстэмы прафесара Густава Егера; iхняя гамонка ўзнiмалася, даходзiла аж сюды, дзе стаяў я; i нават прастытуткi з гандлёвых радоў паадсылалi сваiх клiентаў на мабiлiзацыйныя пункты - са скруткамi асаблiва якаснай цёплай бялiзны пад пахаю, - а я дарэмна чакаў, што ўва мне абудзiцца хваля пачуццяў, якiя я мог бы падзялiць з тымi, што ўнiзе, я адчуваў сябе пустым, самотным, нiчога не вартым, няздольным да энтузiязму i не ведаў, чаму я няздольны да яго; я нiколi над гэтым не задумваўся, успамiнаў пра сваю сапёрскую форму, прапахлую нафталiнам, якая была на мне ўсё яшчэ добрая, хоць шылi яе, калi мне было дваццаць, а я мiж тым дажыў да трыццацi шасцi; у мяне была толькi надзея, што не спатрэбiцца надзяваць яе; хацелася заставацца салiстам, а не пераходзiць у статысты; яны ўсе з'ехалi з глузду - тыя, што iшлi там, гарлаючы песнi, да вакзала; на тых, хто не мог выйсцi разам з iмi, глядзелi са шкадобай, i яны адчувалi сябе ахвярамi, бо не маглi там iсцi, я быў гатовы лiчыць сябе ахвярай i не стаў бы праз гэта шкадаваць. Дома, унiзе, у хаце, плакала мая цешча, бо яе сыны ўжо з першай партыяй паехалi на таварную станцыю, дзе грузiлi коней; гордыя ўланы, якiх мая цешча аплаквала гордымi слязамi; я стаяў за альтанкаю, яшчэ цвiлi глiцынii, чуў, як унiзе мой чатырохгадовы сын напявае: "Мне патрэбны карабiн, мне патрэбны карабiн...", i я павiнен быў бы сысцi ўнiз i адлупцаваць яго ў прысутнасцi маёй гордай цешчы; але я дазволiў яму спяваць, гуляць з уланскiм кiверам, што яму падарылi ягоныя дзядзькi, дазволiў яму цягаць за сабою шаблю i выкрыкваць: "Француз капут! Iнглiшмэн капут! Рус капут!" I я ўспрыняў зусiм спакойна словы каменданта гарнiзона:

- Мне вельмi прыкра, Фэмель, што мы гэтым разам не можам абысцiся без Вас, што Вы не можаце ўзяць удзел ва ўсiм, але радзiме таксама патрэбныя людзi, патрэбныя якраз такiя людзi, як Вы.

Я займаўся будаўнiцтвам казармаў, фартоў, лазарэтаў; ноччу ў сваiм лейтэнанцкiм мундзiры я кантраляваў пасты на мосце; немаладыя ўжо камерсанты ў яфрэйтарскiм рангу, банкiры - простыя салдаты - руплiва аддавалi мне чэсць, калi я падымаўся на мост па сходах i ў святле кiшэннага лiхтарыка бачыў непрыстойныя малюнкi, накрэмзаныя на пясчанiку падлеткамi, што вярталiся дамоў пасля купання; каля ўвахода на мост пахла мужчынскасцю ў самым яе пачатку. Дзесьцi вiсела шыльда: "Мiхаэлiс - вугаль, кокс, брыкеты", а намаляваная рука паказвала дарогу да сховiшча тавару Мiхаэлiса; i я цешыўся са сваёй iронii, сваёй вышэйшасцi, калi унтэр-афiцэр Грэц дакладваў мне: "Пост пры мосце: унтэр-афiцэр i шэсць чалавек; нiякiх здарэнняў..." i рабiў жэст рукою, якi, здаецца, я бачыў у тэатральных камедыях; я казаў: "Вольна!", распiсваўся ў каравульнай кнiзе, iшоў дадому, пакiдаў на вешаку каску i шаблю, iшоў у пакой, дзе сядзела Ёганна, клаў галаву ёй на каленi, выкурваў цыгару i нiчога не казаў; яна таксама не казала нiчога, толькi вяртала Грэцу паштэты з гусiнае пячонкi; калi ж абат Святога Антонiя дасылаў нам хлеб, масла i мёд, яна раздавала iх iншым; я нiчога на гэта не казаў i ўсё яшчэ атрымлiваў сняданак у Кронэравай кавярнi: сыр з папрыкай дзве тысячы чатырохсоты раз; я па-ранейшаму даваў кельнеру пяцьдзесят пфенiгаў на чай, хоць ён не хацеў браць грошай i настойваў на тым, каб заплацiць мне ганарар за праект ягонага дома.

Ёганна вымавiла тое, пра што я думаў; яна не пiла шампанскага пад час прыёму ў каменданта гарнiзона, не ела паштэту з заечага мяса i адмаўляла ўсiм, хто запрашаў яе да танцаў; яна вымавiла ўголас: "Найяснейшы дурань..." - i здарылася так, як быццам у казiно каля Вiльгельмавага рова запанавала леднiковая эпоха; у поўнай цiшы Ёганна паўтарыла: "Найяснейшы дурань..." Там былi генерал, палкоўнiк, маёры - усе з жонкамi, я - толькi што выпечаны обер-лейтэнант, упаўнаважаны па будаўнiцтве ўмацаванняў; леднiковая эпоха запанавала ў казiно каля Вiльгельмавага рова; аднаму маладзенькаму харунжаму прыйшла ў галаву думка натхнiць аркестр на вальс; я ўзяў Ёганну пад руку, павёў да каламажкi; была цудоўная восеньская ноч; шэрыя калоны маршыравалi да прыгарадных станцый; нiякiх здарэнняў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза