Читаем Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) полностью

Толькi хлопец-вучань выкажа здзiўленне, перастане вымахваць ножыкам для паперы; пасля, аднак, засаромеўшыся, павернецца зноў тварам да акна, да сваiх фармуляраў, памятаючы наказ: "Сакрэтнасць, найперш сакрэтнасць!" У гэтым доме, дзе ўбоства лiчылася за добры густ, дзе на сценах вiселi партрэты продкаў, рупных у правасуддзi, дзе чарнiлiцам было па восемдзесят, а ножыкам для паперы - па сто пяцьдзесят год, - тут пры поўным маўчаннi ажыццяўлялiся велiчэзныя па маштабах гешэфты, тут цэлыя гарадскiя кварталы мянялi сваiх уладальнiкаў, тут заключалiся шлюбныя кантракты, у якiх прадугледжвалiся штогадовыя сумы на дробныя выдаткi, якiя перавышалi пяцiгадовы заробак канторскага чыноўнiка; але таксама тут натарыяльна пацвярджаўся закладны акт сумленнага шаўца на дзве тысячы марак; захоўваўся тастамент нямоглага пенсiянера, згодна з якiм яго ўлюбёны ўнук павiнен атрымаць у спадчыну начны столiк; тут пад пячаткай таемнасцi вялiся справы ўдоў i сiротаў, рабочых i мiльянераў - у аблiччы лозунга, што вiсеў на сцяне: "Правая рука iх поўная дарункаў". Hе было прычыны зважаць, калi малады мастак у атрыманым ад дзядзькi ў спадчыну перанiцаваным чорным гарнiтуры прынёс абгорнуты канцылярскай папераю скрутак з эскiзамi, мяркуючы, што праз гэта ён можа патурбаваць асабiста пана натарыуса. Кiраўнiк канцылярыi запячатаў скрутак з планамi, выцiснуў на сургучы герб Кiльбаў - авечку, у якой з грудзей пырскае струмень крывi; тым часам светлавалосая зграбная з выгляду дзяўчына пiсала распiску: "У панядзелак, 30 верасня 1907 г., у 11.30 ранiцы архiтэктар пан Генрых Фэмель перадаў..." Цi ў тую хвiлю, калi яна ўручала мне распiску, яе бледны твар не быў азораны бляскам спазнання? Я быў шчаслiвы, што адбылося тое, чаго я не прадбачыў, бо яно даводзiла мне, што час - гэта нешта рэальнае, iснае; напраўду ж iснаваў гэты дзень, гэтая хвiля; тое было даведзена не мною: я i сапраўды спусцiўся ўнiз па сходах, пасля перайшоў на другi бок вулiцы, зайшоў у пярэднi пакой канторы; тое было даведзена не хлопцам-вучнем, якi падняў галаву, а пасля, засаромеўшыся, адвярнуўся, памятаючы пра захаванне сакрэтнасцi, тое даведзена было не крывава-чырвонымi ранамi пячатак - тое было даведзена нечаканай мiлай усмешкаю дзяўчыны з канцылярыi, якая выпрабавальна агледзела мой перанiцаваны гарнiтур, а потым, калi я браў з яе рук распiску, шапнула: "Зычу вам шчасця, пане Фэмель". За апошнiя чатыры з паловаю тыднi то былi першыя словы, якiя нанеслi рану часу, нагадалi мне, што ў гульнi, якая iшла пад маёй рэжысурай, былi сляды рэчаiснасцi; а значыць, час рэгуляваўся не толькi ў кабiнетах сонных летуценняў, дзе будучыня здавалася мне цяперашнiм часам, а сённяшнi дзень - старадаўняй мiнуўшчынай, мiнулае рабiлася будучыняй, як дзяцiнства, да якога я кiнуўся бегчы, нiбы колiсь, яшчэ дзiцём, я кiдаўся бегчы да свайго бацькi. Ён быў цiхманы чалавек, гады вырасталi вакол яго, нiбы алавянныя шыхты цiшынi: ён выцягваў арганныя рэгiстры, спяваў на лiтургiях, шмат - на пахаваннях першага рангу, мала - на пахаваннях другога рангу, на пахаваннях трэцяга рангу не спяваў зусiм; быў такi цiхi, што цяпер, калi я думаю пра гэта, сэрца сцiскаецца ў мяне; ён даiў кароў, касiў траву, малацiў збожжа, пакуль яго потны твар не пакрываўся мякiнай, нiбы жамярою; ён узмахваў дырыжорскай палачкай перад Гуртом Моладзi, перад Гуртом Стралкоў, перад Гуртом Падмайстраў, перад хорам пад эгiдаю святой Цэцылii; нiколi не гаварыў, нiколi не лаяўся, а толькi спяваў, рэзаў буракi, варыў бульбу свiнням, граў на аргане, насiў рэгенцкую вопратку, на ёй зверху - белы сцiхар; нiкога ў вёсцы не здзiўляла тое, што ён нiколi не гаварыў, бо ўсе бачылi яго толькi за працаю; з чацвярых яго дзяцей двое памерла ад сухотаў, мы засталiся толькi ўдваiх: Шарлота ды я. Мацi мая была далiкатная жанчына, адна з тых, што любяць кветкi, прыгожыя фiранкi, спяваюць песнi, прасуючы бялiзну, i ўвечары пры агменi расказваюць аповеды; бацька ўпiраўся ў працы, строiў ложкi, напiхваў саломаю сеннiкi, рэзаў курэй - пакуль не памерла Шарлота: анёльская iмша па дзiцячай душы, касцёл, аздоблены белым; пробашч спяваў, а рэгент яму не падпяваў, не выцягваў арганных рэгiстраў; не чуваць было хору: спяваў толькi пробашч. Панавала маўчанне, калi збiралася жалобная працэсiя, каб рушыць да могiлак; збянтэжаны пробашч спытаў: "Але ж, даражэнькi, мiлы мой Фэмель, чаму ж гэта Вы не спявалi?" I тады я першы раз пачуў голас свайго бацькi, i я быў здзiўлены тым, як хрыпла гучаў голас таго, хто так мякка i прыгожа спяваў з хораў у касцёле; ён цiха прамармытаў: "Пахаваннi трэцяга рангу адбываюцца без спеву". З-над Рэйну ўздымалася iмгла, клубы туману вытанцоўвалi над палямi буракоў, вароны на вербах крумкалi, як запусныя бразготкi, калi збянтэжаны пробашч вычытваў лiтургiю; бацька перастаў вымахваць дырыжорскаю палачкай у Гурце Моладзi, Гурце Падмайстраў, Гурце Стралкоў i ў хоры пад эгiдай святой Цэцылii; i мне здавалася, што дзякуючы тым першым словам, якiя я пачуў ад бацькi - мне было шаснаццаць, калi памерла дванаццацiгадовая Шарлота, - дзякуючы тым першым словам, ён адкрыў свой голас; ён стаў гаварыць больш: гаварыў пра коней ды афiцэраў, якiх ён ненавiдзеў; ён казаў з пагрозай у голасе: "Бяда будзе вам, калi зробiце мне пахаванне першага рангу!"

Перейти на страницу:

Похожие книги

Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза