Читаем Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) полностью

Я павiнен быў вярнуць распiску, паламаць i знiшчыць чырвоную пячатку, тады б я не мусiў стаяць тут i чакаць сваю ўнучку - прыгожую, цёмнавалосую, дзевятнаццацiгадовую дзяўчыну, якой цяпер якраз столькi, колькi было Ёганне, калi я пяцьдзесят адзiн год таму стаяў тут, наверсе, i глядзеў, як яна сядзiць там, на тэрасе; я мог адсюль нават прачытаць назву кнiжкi "Падступнасць i каханне" - цi, можа, гэта Ёганна чытае там цяпер "Падступнасць i каханне"? Цi гэта ў сапраўднасцi не яна ўсё яшчэ палуднуе ў кавярнi "Пад iльвом"? Цi гэта я не паклаў каля прыдзвернiка абавязковай ранiшняй цыгарэты, не ўхiлiўся ад абавязковай размовы памiж-намi-мужчынамi-пане-лейтэнант, каб сядзець тут, уверсе, ад паловы на адзiнаццатую да пятай - папросту быць тут? Цi я не прамiну тых стосаў толькi што выдрукаваных епархiяльных брашурак? Што будуць яшчэ ў той суботнi надвячорак друкаваць на белай паперы: будаўнiчыя дакументы цi выбарчыя плакаты для тых, што пакаштавалi бычынага прычасця? Калоцяцца сцены, дрыжаць прыступкi, работнiцы выносяць усё новыя стосы, укладваюць iх перад дзвярыма кабiнетаў. Я ляжаў тут наверсе, практыкаваўся ва ўмельстве iснавання, я адчуваў сябе так, нiбы мяне ўсмоктвала сiла цёмнага аэрадынамiчнага тунэлю, каб праз хвiлю выкiнуць мяне - куды? Мяне нёс вiр старажытнае горычы, мяне перанасычала старажытная дарэмнасць; я бачыў дзяцей, што народзяцца ад мяне, вiны, якiя я буду пiць, лякарнi i касцёлы, якiя я буду ставiць - i ўвесь час я чуў, як грудкi зямлi падаюць на маю труну, мяне пераследавалi iх глухiя барабанныя гукi; я чуў спеў накладчыц, фальцоўшчыц i ўпакоўшчыц - нiзкiя i высокiя, салодкiя i грубыя; яны апявалi простыя ўцехi суботняга вечара; спеў гэты даходзiў да мяне, як жалобныя песнi над маёй магiлаю; каханне ў танцавальнай зале, балеснае шчасце над могiлкавым мурам, у асеннiм водары травы - слёзы старых мацярок, звястункi радасцей маладых мацi, меланхолiя сiрочага прытулку, дзе самавiтая маладая дзяўчына вырашыла захаваць цнатлiвасць; але яе таксама спаткала гэтае, спаткала пад час танцаў; балеснае шчасце над могiлкавым мурам, у траве з асеннiм водарам - галасы работнiц, нiбы водачарпальныя каўшы, без супыну апускалiся ў заўсёды тую самую ваду, яны спявалi мне надмагiльны спеў, а грудкi зямлi грукаталi аб маю труну. З-пад прыплюшчаных павекаў я глядзеў на сцены майго кабiнета, паклееныя маiмi эскiзамi: усярэдзiне - велiчны чырванаваты адбiтак плана абацтва Святога Антонiя ў маштабе 1:200; на пярэднiм плане - вёска Штэлiнгер-Гротэ, пасвяцца каровы, бульбянiшча, над якiм узносiцца дым ад вогнiшча; далей абацтва, агромнiстае, у стылi базылiкi; без усяго-ўсякага я скапiраваў раманскiя кафедральныя саборы, строгiя, нiзкiя i цёмныя галерэi-скляпеннi, клаўзура, рэфекторый, бiблiятэка; у сярэдзiне галерэi фiгура святога Антонiя, вялiкi чатырохкутнiк з сельскагаспадарчымi будынкамi; стадолы, хлявы, вазоўнi, уласны млын з пякарняю, ладны дамок для аканома, якi павiнен быў таксама апеквацца пiлiгрымамi; над высокiмi дрэвамi стаялi простыя сталы i крэслы - там можна было з'есцi ўзяты з сабою на дарогу харч, запiваючы маладым вiном альбо пiвам; на даляглядзе - абрысы другога паселiшча, пад назваю Гёрлiнгерс-Штуль; каплiца, могiлкi, чатыры сялянскiя двары, каровы на пашы; з правага боку ланцуг таполяў аддзяляў вытраляваныя кавалкi зямлi, на якiх манахi вырошчвалi вiнаград, дзе раслi капуста i бульба, гароднiна i збожжа; на пасеках збiраўся цудоўны мёд.

Аддадзены дваццаць хвiлiн таму, узамен за распiску, праект з эскiзамi дэталяў i калькуляцыяй; тонкiм пяром я паўпiсваў усе лiчбы i пазiцыi; вачыма, поўнымi бляску, як быццам перада мною стаялi ўжо гатовыя будынкi, я глядзеў на праект - нiбы заглядаў у акно: там стаялi, сагнуўшыся, манахi; пiлiгрымы пiлi маладое вiнаграднае вiно, a тым часам работнiцы спявалi ўнiзе галасамi высокiмi i нiзкiмi, прагна чакаючы вячэрняга адпачынку; пасылалi мне свае жалобныя спевы; я заплюшчыў вочы, адчуў халадок, якi я меў адчуваць толькi праз пяцьдзесят гадоў - як чалавек са зробленай кар'ерай, вакол якога пульсуе жыццё.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза