Читаем Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) полностью

Шрэла прыкурыў цыгарэту, цешачыся, што гэтым разам яму ўдалося пазбегнуць Нэтлiнгеравай запальнiчкi; адпiваючы свой "марцiнi", ён увесь час сачыў за Нэтлiнгеравым указальным пальцам, якi дабраўся ўжо да трэцiх страваў. "Гэтая iх праклятая грунтоўнасць, - думаў ён, - можа сапсаваць апетыт нават да чагосьцi разумнага i смачнага, як, напрыклад, смажаная курыца; яны папросту мусяць рабiць усё лепш за iншых i, вiдавочна, маюць ужо ўсё, каб пераплюнуць i iтальянцаў, i французаў у майстэрстве ўрачыстага святадзейства вакол ежы".

- Калi дазволiш, мне ўсё-такi куранятаў.

- А вэнджанага ласася?

- Hе, дзякую.

- Ты ж адмаўляешся ад цудоўнай рэчы, а павiнен жа быць галодны як воўк.

- Вядома, - прызнаўся Шрэла, - галодны, але я добра вазьмуся за дэсерт.

- Ну, як хочаш.

Кельнер прынёс яшчэ два кiлiшкi "марцiнi" на сподзе, якi каштаваў больш за абстаноўку цэлай спальнi; Нэтлiнгер узяў адзiн кiлiшак, перадаў яго Шрэле, потым узяў свой, нахiлiўся ўперад i сказаў:

- Гэты - за тваё здароўе, менавiта за тваё.

- Дзякуй, - сказаў Шрэла, кiўнуў галавой i выпiў.

- Аднаго я не разумею, - дадаў ён, - як гэта атрымалася, што мяне арыштавалi адразу на мяжы?

- Iдыёцкая выпадковасць: тваё iмя засталося ў спiсах шуканых асоб, а, мiж iншым, спроба забойства мае тэрмiн задаўненасцi дваццаць год. Цябе павiнны былi выкрэслiць са спiсаў яшчэ два гады таму.

- Спроба забойства? - спытаў Шрэла.

- Ну, тое, што вы тады зрабiлi з Вакерам, падпадае пад гэтае вызначэнне.

- Ты, пэўна, не ведаеш, што я ў тым удзелу не браў i нават не ўхваляў таго ўчынку?

- Тым лепей, - адказаў Нэтлiнгер, - тады зусiм лёгка будзе скрэслiць тваё iмя ў спiсах шуканых раз i назаўсёды; пакуль што мне ўдалося адно паручыцца за цябе i здабыць табе часовае вызваленне; але твайго iмя выкрэслiць са спiсаў я не мог; цяпер жа гэта будзе проста фармальнасць. Цi дазволiш, калi я пачну ўжо есцi суп?

- Калi ласка, - адказаў Шрэла.

Ён павярнуўся i зiрнуў у бок вакзала; Нэтлiнгер тым часам еў свой суп з сярэбранай конаўкi; вядома ж, бледна-жоўтыя клёцкi ў гэтым супе былi зробленыя з мазгоў самай чыстай пароды скацiны, якая калi-небудзь пасвiлася на нямецкiх лугах; ласось залацiўся на талерцы сярод свежай салатавай зелянiны; грэнкi былi падсмажаныя да слаба-карычневага адцення, на шарыках масла зiхцелi серабрыстыя кропелькi вады; бачачы, як Нэтлiнгер есць, Шрэла змусiў сябе перамагчы непрыемнае пачуццё ўзрушанасцi; яда заўсёды была для яго ўзнёслым актам братэрства; ён прыгадаў сяброўскiя абеды ва ўбогiх i ў добрых гатэлях; яда ў адзiноце была заўсёды яму як праклён; мужчыны, якiя ў адзiноце харчавалiся ў пачакальнях i сталоўках, у незлiчоных пансiёнах, дзе яму даводзiлася жыць, былi для яго вартымi праклёнаў; ён заўсёды шукаў за сталом кампанii, найбольш любiў падсаджвацца да якой-небудзь жанчыны, абменьваўся з ёю некалькiмi словамi, крышачы хлеб, усмiхаўся з-па-над талеркi з супам; толькi тады гэты чыста бiялагiчны працэс пераставаў быць невыносны, нават рабiўся прыемны; такiя людзi, як Нэтлiнгер - а iх ён бачыў безлiч, - нагадвалi яму асуджаных; тое, як яны ядуць, здавалася ядзеннем катаў; яны елi, хоць i захоўваючы правiлы паводзiн за сталом, але бесцырымонна, са смяротнай сур'ёзнасцю, якая вынiшчала i гарохавы суп, i пулярку; апроч таго, яны былi вымушаныя думаць пра кошт кожнага кавалка. Ён адвярнуўся ад Нэтлiнгера, зноў пачаў глядзець у бок вакзала, прачытаў вялiкi плакат, што вiсеў над уваходам: "Сардэчна вiтаем землякоў, што вяртаюцца на радзiму".

- Слухай, - сказаў ён, - цi ты мог бы назваць мяне чалавекам, якi вяртаецца на радзiму?

Нэтлiнгер падняў вочы, нiбы вяртаючыся да рэчаiснасцi з прорвы жалобы, глянуў з-пад грэнак, якiя ён у гэтую хвiлю намазваў маслам.

- Гэта залежыць ад таго, - сказаў ён, - цi ў цябе па-ранейшаму германскае грамадзянства.

- Hе, - адказаў Шрэла, - у мяне няма нiякага грамадзянства.

- Шкада, - сказаў Нэтлiнгер.

Ён зноў схiлiўся над грэнкамi, накалоў на вiдэлец кавалак вэнджанага ласася, паклаў яго сабе на талерку.

- Каб табе ўдалося давесцi, што ты мусiў уцячы не з прычыны крымiнальнага злачынства, а па выключна палiтычных матывах, ты б мог атрымаць зусiм нядрэнную суму як кампенсацыю. Хочаш, каб я высветлiў юрыдычны аспект гэтай справы?

- Hе, не трэба, - адказаў Шрэла i, калi Нэтлiнгер адсунуў ад сябе талерку з ласасём, спытаў: - Няўжо ты дазволiш, каб такую цудоўную рыбiну панеслi назад?

- Натуральна, - сказаў Нэтлiнгер, - але ж ты не можаш...

Ён спалохана азiрнуўся, бо Шрэла ўзяў пальцамi са срэбнай талеркi кавалак хлеба i рэшту ласася i паклаў ласася на хлеб.

- ...Ты ж не можаш...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза