Читаем Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) полностью

- Hе, - адказаў Шрэла, - ты б усё адно нiчога не зразумеў i ўспрыняў бы гэта як камплiмент. Я пагражаў аднаму галандскаму палiтыку, якi абвясцiў, што трэба павынiшчыць усiх немцаў; гэта быў дужа папулярны палiтык; потым, калi немцы акупавалi Галандыю, яны вызвалiлi мяне, мяркуючы, што я нейкiм чынам пакутаваў за нямецкую справу; але пасля яны знайшлi маё iмя ў спiсе шуканых асоб, i мне давялося ўцякаць ад iх любовi ў Англiю; там я пагражаў пэўнаму ангельскаму палiтыку, якi сказаў, што трэба павынiшчыць ўсiх немцаў, уратаваўшы адно створаныя iмi шэдэўры мастацтва; гэта быў надта папулярны палiтык; але неўзабаве я атрымаў ад iх амнiстыю, бо яны меркавалi, што трэба шанаваць мае пачуццi - пачуццi, якiх у мяне зусiм не было, калi я пагражаў гэтаму палiтыку; гэтак вось людзей спачатку памылкова кiдаюць у астрог, а пасля гэтаксама памылкова адпускаюць на волю.

Нэтлiнгер засмяяўся:

- Калi ты ўжо збiраеш карцiны, я магу дазволiць дадаць да тваёй калекцыi яшчэ адну. Як табе, напрыклад, падабаецца гэткая карцiна: непрымiральная палiтычная варожасць памiж двума школьнымi таварышамi; праследаваннi, допыты, уцёкi, смяртэльная нянавiсць - але праз дваццаць два гады той самы праследавальнiк, гэты жахлiвы тып, вызваляе з турмы ўцекача, якi акурат вяртаецца дадому? Цi гэта не карцiна, вартая таго, каб папоўнiць тваю калекцыю?

- Гэта не карцiна, - адказаў Шрэла, - а толькi гiсторыя, у якой ёсць адна хiба: яна, апроч усяго, яшчэ i праўдзiвая; але калi я перакладу гэтую гiсторыю на вобразна-абстрактную мову i адпаведна яе табе растлумачу - дык яна не будзе надта пахвальнаю для цябе.

- Гэта напраўду дзiўна, - сказаў няголасна Нэтлiнгер i выцягнуў цыгару з рота, - калi я тут прашу зразумець мяне; але павер мне, калi я ўбачыў тваё прозвiшча ў спiсе шуканых асоб, прачытаў рапарт i даведаўся, што яны сапраўды затрымалi цябе на мяжы, - я без усялякiх ваганняў пачаў рабiць усе захады, каб цябе вызвалiць.

- Мне было б вельмi шкада, - сказаў Шрэла, - калi б ты падумаў, што я сумняваюся ў шчырасцi тваiх матываў i пачуццяў. Нават тваё раскаянне не будзiць ува мне сумненняў, але ў кожнай карцiне - а ты ж прасiў мяне ўзяць тую гiсторыю як карцiну ў маю калекцыю, - у кожнай карцiне ёсць пэўная абстракцыя, а менавiта - роля, якую ты выконваў тады i надалей выконваеш сёння; ролi, даруй мне, усё тыя ж самыя; бо тады, каб абясшкодзiць мяне, трэба было пасадзiць мяне за краты, а сёння, каб зрабiць мяне бясшкодным, трэба выпусцiць мяне з турмы; баюся, што Роберту, якi мае куды болей абстрактнае мысленне, чым я, якраз з тае прычыны не карцiць сустракацца з табою. Я спадзяюся, ты мяне разумееш: i тады таксама я анi не сумняваўся ў шчырасцi тваiх матываў i пачуццяў, ты мяне не можаш зразумець i нават не спрабуй рабiць гэтага, бо ты выконваў свае ролi несвядома, - iначай ты быў бы цынiк альбо злачынец; але ж ты не зрабiўся нi тым, нi другiм.

- Цяпер я напраўду не ведаю, камплiмент гэта цi нешта зусiм адваротнае.

- I аднаго, i другога патроху.

- Магчыма, табе невядома, што я зрабiў для тваёй сястры?

- Ты абараняў Эдыт?

- Ага. Вакера хацеў арыштаваць яе i кожны раз заносiў яе iмя ў спiсы, а я штораз выкрэслiваў.

- Вашыя дабрадзействы, - цiха прамовiў Шрэла, - яшчэ цi не страшнейшыя за вашыя злачынствы.

- А вы яшчэ больш бязлiтасныя за самога Госпада Бога, якi даруе грахi тым, хто пакаяўся.

- Мы - гэта не Госпад Бог i не прыпiсваем сабе нi ягонай усяведнасцi, нi ягонай лiтасцiвасцi.

Нэтлiнгер адхiнуўся, страсянуўшы галавою; Шрэла выцягнуў з кiшэнi цыгарэту, засунуў яе ў рот i зноў спалохаўся, калi Нэтлiнгер нечакана пыхнуў запальнiчкай у яго пад носам; чысты, светла-блакiтны дым мала што не апалiў яму павекi. "А твая цяперашняя ветлiвасць, - думаў ён, - горшая за тваю тагачасную няветлiвасць. Твая апантанасць засталася такою, як i была: гэтаксама як ты тады шпурляў мне мячык у твар, цяпер ты назойлiва даеш мне прыпалiць".

- Калi я змагу знайсцi Роберта? - спытаў ён.

- Вiдаць, не раней як у панядзелак; я так i не здолеў высветлiць, куды ён з'ехаў на выхадныя; няма таксама нi яго бацькi, нi дачкi; можа, заспееш яго дома сёння ўвечары альбо заўтра а палове дзесятай у гатэлi "Прынц Генрых"; ён ад паловы дзесятай да адзiнаццатай гуляе там у бiльярд. Спадзяюся, у турме з табой не абыходзiлiся груба?

- Hе, - адказаў Шрэла, - усё было прыстойна.

- Калi табе спатрэбяцца грошы, скажы мне. З тымi, што ў цябе ёсць, не надта разгонiшся.

- Мяркую, што да панядзелка хопiць, а пасля грошы ў мяне будуць.

Чым блiжэй яны пад'язджалi да вакзала, тым даўжэйшы i шырэйшы рабiўся ланцуг машын. Шрэла паспрабаваў быў адчынiць акно, але не разабраўся з ручкамi; Нэтлiнгер перахiлiўся цераз яго i апусцiў шыбiну.

- Баюся, - сказаў ён, - што на вулiцы паветра не лепшае ад таго, што тут, у машыне.

- Дзякуй, - сказаў Шрэла.

Ён паглядзеў на Нэтлiнгера, пералажыў цыгарэту з правай рукi ў левую.

- Слухай, - сказаў ён пасля, - той мячык, якi тады забiў Роберт... цi знайшоўся ён? Памятаеш?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза