Читаем Час Вогненнага Птушкалова полностью

Пад акном у рытме чыіхсьці крокаў зашаргацела трава. Зарыпелі веснічкі, бразнула клямка на дзвярах (казала ж маме зачыніцца знутры!). Бася стрымала жаданне залезці пад ложак – заціснулася ў кут паміж шафай і сцяной.

– Суседачка! – пачуўся ў калідоры рыпучы голас старой Вікці.

«Цьху, варона! – падумала Бася, – ужо нешта вышуквае».

Вікцю не любілі. Ніхто не ведаў, калі і адкуль яна з’явілася тут. Кепскага, здаецца, не рабіла, але і добрага ад яе не чакалі.

– Дабрыдзень, – спакойна сказала маці. – Што здарылася?

– Нічога сабе дабрыдзень! Колькі людзей пахапалі!

А Баська твая дзе?

– Збегла.

– Яно канешне, хай перасядзіць, а то ўсіх хутка перахапаюць.

– А вам што трэба?

– Ды я ўжо і забылася. Загаварыла ты мяне. Пайду. Бразнула клямка, рыпнулі веснічкі, зашаргацела трава.

Счакаўшы, Бася асцярожна вызірнула з-за фіранкі і вочы ў вочы сутыкнулася з Вікцяй. Пад прымружанымі павекамі суседкі бліснула па хітрынцы.

Дзяўчына адскочыла і захінула фіранку. Ды позна.

* * *

Увесь дзень Бася правяла ў чаканні. Старая Вікця скарыстаецца яе таямніцай. Вось толькі як?

Ці не ўпершыню дзяўчына зазірнула ёй наўпрост у твар. Раней, пабачыўшы праз акно згорбленую паставу, імкліва адыходзіла, адварочвалася ці хаця б апускала долу вочы – баялася, што вывернецца назнальніцу, як толькі сутыкнецца позіркам. Ды і што там разглядаць? Хустка, насунутая на самы лоб, насупленыя бровы, падціснутыя вусны ды зморшчаны ў вечнай агідзе нос – чалавек, пакамечаны жыццём і ўзнагароджаны гадамі.

Ноччу не спалася, таму шоргату травы пад вакном Бася ўзрадавалася. Здаровы сэнс стрымліваў памкненне ўстаць і паглядзець, але хтослухае здаровы сэнс сярод ночы, чуючы падазроныя гукі там, дзе іх быць не павінна? Калі ў шыбу каротка пастукалі, сумневы зніклі.

Бася ірванула фіранку. За акном стаяла Вікця. У разлітым святле месяца твар яе белы і зусім гладкі без штучных зморшчын вакол светлых-светлых вачэй і сціснутых у нітку вуснаў. Нават маленькі шнарык над левым брывом – не загана, а дэталь, без якой вобраз быў бы няпоўным, як і без высокіх вострых скул – у Басі такія не атрымаюцца, нават калі шчокі ўцягнуць. Рудыя кудзерыстыя валасы блішчаць, вызваленыя з-пад хустак. Распраўленая пастава тонкая, ганарлівая, быццам у гэтай танклявасці ёсць прыгажосць.

«Вікця – якое недарэчнае імя для такога погляду і паставы! – сама хаваецца ад пераследу», – здагадалася Бася. Знакамі начная госця паклікала дзяўчыну на вуліцу.

Выгляд яе быў хітрым, але не злавесным. Бася выйшла. Няёмкае маўчанне нацягнулася паміж імі. Суседка, відаць, чакала пытанняў, а Бася – адказаў.

– Я шукаю тых, хто не трапіўся гетманавым людзям.

– Пры чым тут я?

– Чапаюць толькі адметных. Такіх, як ты ці я. Я ведаю, дзе можна ўратавацца.

– Я ўжо схавалася.

– Легенда пра ўцёкі задаволіла жаўнераў, але гетман працягне шукаць. Яны ведаюць кожнага, каго трэба схапіць. Бася маўчала. Адметным ніколі не жылося надта солад ка, але росшукі і ператрусы пачаліся нядаўна. Можа, хутка сцішацца?

Заўважыўшы, што дзяўчына вагаецца, Вікця насела:

– Колькі ты будзеш тут хавацца? Пакуль валасы не ссівеюць ды хрыбет не сагнецца? Думаеш, перасядзіш і забудуцца на цябе? Халера там. Вырашай, зараз ці ніколі.

Бася прагнала перад вачыма прамінулы дзень. Колер столі і сцен, чырванаватае паветра, што панавала ў пакоі. Пражыць так магчыма, але з думкай, што можаш інакш, – невыносна. Зрэшты, можна пражыць і дзень, і тыдзень, і год, калі ведаеш дакладна час свайго вызвалення. Халодны вецер нашэптваў рашэнне.

– Што ўзяць з сабой?

– Што хочаш. Панясеш сама. Збірайся, я пачакаю. Бася панура паплялася ў хату. Упершыню жыццё вымагала выбару і дзеянняў, да якіх яна зусім не прывыкла. Так хацелася залезці ў мяккі козытна-халодны ложак. Заснуць, а назаўтра ўсё будзе па-ранейшаму.

Сабраць рэчы і не разбудзіць маму – задача ў цемры немагчымая. Бася не надта асцярожнічала. Прыслухоўвалася да шоргату – можа, мама прачнецца, яны хаця б развітаюцца, ато і знойдуць такое рашэнне, якое не змусіць сыходзіць.

Не шумелася – рухі былі надзіва асцярожнымі. Зараз ці ніколі. Басі здавалася, што слова «ніколі» – самае страшнае. А тут – «зараз» – гэта як скочыць у халодную ваду – яшчэ наважыцца трэба.

Альбо не трэба.

Бася паглядала, ці чакае Вікця. Вікця чакала. Цярпліва: нікуды дурное дзяўчо без яе дапамогі не дзенецца.

– Зараз бяжы да Хітрай рэчкі, яна загавораная, каб адметных перапраўляць. Сядай у човен ды плыві. Ён ведае, куды несці. Потым – напрасткі праз гушчар. Лічы крокі: пяцьсот праміне – натрапіш на шырокую сцежку, яна і выведзе да паселішча.

– А ты?

– А мне яшчэ трэба незабраных выправіць. Сёння, не пазней.

– Я ніколі не была на тым беразе. Ніхто з горада не наважыцца пераплыць раку ды пайсці ў гушчар.

– Таму мы яго і выбралі.

Вікця сышла ціха – і куды толькі падзеўся шоргат крокаў у траве.

На хату Бася і не зірнула. Калі не развітвацца, то абавязкова вернешся – і ўсё будзе як раней. Спакойна і шчасліва.

* * *

Перейти на страницу:

Похожие книги

Белеет парус одинокий. Тетралогия
Белеет парус одинокий. Тетралогия

Валентин Петрович Катаев — один из классиков русской литературы ХХ века. Прозаик, драматург, военный корреспондент, первый главный редактор журнала «Юность», он оставил значительный след в отечественной культуре. Самое знаменитое произведение Катаева, входившее в школьную программу, — повесть «Белеет парус одинокий» (1936) — рассказывает о взрослении одесских мальчиков Пети и Гаврика, которым довелось встретиться с матросом с революционного броненосца «Потемкин» и самим поучаствовать в революции 1905 года. Повесть во многом автобиографична: это ощущается, например, в необыкновенно живых картинах родной Катаеву Одессы. Продолжением знаменитой повести стали еще три произведения, объединенные в тетралогию «Волны Черного моря»: Петя и Гаврик вновь встречаются — сначала во время Гражданской войны, а потом во время Великой Отечественной, когда они становятся подпольщиками в оккупированной Одессе.

Валентин Петрович Катаев

Приключения для детей и подростков / Прочее / Классическая литература
Путь богов
Путь богов

Брис Илиан отдавал все силы и средства на учебу, тратил на нее все время, прослыв среди однокурсников откровенным ботаном. Но все его планы рухнули из-за болезни матери, на лечение которой пришлось отдать собранные на образование деньга. Что оставалось делать? А только зарабатывать, благо курсы астрогации юноша закончил. И он ушел в дальний космос на грузовике «Звездный медведь», победив в конкурсе двух опытных астрогаторов только потому, что был гением. Но сам об этом обстоятельстве не имел понятия. Брис не знал, что ему вскоре предстоит не только увидеть бесконечную вселенную, но и поставить с ног на голову всю галактику…

Александр Петрович Богатырёв , Генри Катнер , Генри Каттнер

Фантастика / Приключения для детей и подростков / Боевая фантастика / Социально-психологическая фантастика / Зарубежная фантастика