Читаем Дабрасельцы полностью

— Есць добра?— Шулаў узлёг жыватом на дзверцы і, адставіўшы зад, паспрабаваў пагладзіць рукой тупарылага рабога кормніка. — Дык вы яму, калі ласка... Разумееце?.. Хутка ўжо забяру.

— Ды разумею,— Андрэіха паставіла большае вядро на падлогу, а з меншым увайшла ў катушок. Вяпрук пачаў прагка глытадь цеста, а Шулаў стаяў ля катуха і задаволена аблізваўся. Калі цеста ў карыце заставалася ўжо не многа, старшыня пашарыў у кішэнях, выбраў адтуль паўжмені солі, перамешанай з крошкамі хлеба, і, зайшоўшы ў катушок, руіпліва пасыпаў цеста. Вяпрук пачаў есці з большым старанием, а старшыня мацаў пальцамі яго спіну і сам пра сябе прыкідваў, якой таўшчыні будзе сала і на колькі пудоў рабы пацягне.

— Ці многа ў нас яшчэ бульбы?— спытаў ён у Андрэіхі, калі тая ўжо можа ў дзесяты раз несла вёдры.

— Два капцы, — адказала на хаду жанчына.

— Два?— Шулаў вылез з катуха i на момант нібы задумаўся, нібы здзівіўся: «Малавата, калі так. На колькі ж гэта хопіць?»

— Слухайце!— гукнуў ён наўздагон Андрэісе.— На колькі ж гэта хопіць?

— На месяц, — не адварочваючыся, кінула жанчына, — а можа нават i менш.

«Малавата, — зноў падумаў старшыня, — зусім мала. Калі так, то пад вясну могуць перадохнуць усе свінні, хоць не колькі іх тут і ёсць. Што ж рабіць?» Ён хацеў спытаць у Андрэіхі, што ж рабіць, ды зразумеў, што гэта нязручна, трэба ж усё-такі думаць самому. Стараўся думать, а на твары не з’яўляліся ні заклапочанасць, ні якая-небудзь трывога. Не хацелі трымацца ў галаве Шулава цяжкія думкі. Замест іх неяк міжвольна пачало думацца аб тым, што дома, у жонкі, бульбы хапае, машын тры адгрузіў туды: частку з уласных сотак, а частку'і з няўласных.

Андрэіха ўжо, мабыць, у апошні раз бегла на кармакухню, як яе спаткаў Мітрафан. Шапка на ім перакруцілася вухам на лоб, на абедзвюх скулах каля сухога носа i над вусамі выступіў пот.

— Кадрыліхі тут не бачыла?— устрывожаным шэптам спытаў ён.

— А чаго яна сюды пойдзе? — перахапіла адказ адна маладая свінарка, якая разабрала Мітрафанаў шэпт.— Яна вунь павезла прадаваць пшаніцу, тую, што накрала ў жніво каля камбайна. Старшыня i падводу даў.

— Ц-ціш-шэй ты! — падняў Мітрафан перад дзяўчынай рукі, а сам неахвотна паглядзеў на дзверы свінарніка, адкуль, ён ведаў, мог выйсці старшыня. — Я не пра гэтую Кадрыліху, а пра кабылу, каб яе ваўкі зарэзалі. Пасунулася некуды, бегаю ўжо вунь колькі часу і знайсці не магу. Малако трэба везці.

— На ёй жа сілас вазілі, — жадаючы як-небудзь дапамагчы старому, падказала Андрэіха.

.— Вазілі, — згадзіўся Мітрафан. — Выпраглі потым ды не прывязалі, мабыць. Усюды абшукаў.

I Мітрафан пабег дробным старэчым бегам, пад яго бахіламі лёгка зарыпеў снег. Шулаў тым часам накарміў свайго вепрука, задаволена ўсміхаючыся, выйшаў з фермы і накіраваўся ў той бок, дзе былі сіласныч ямы. Праз якой паўгадзіны Андрэіха чула, як ён з абыякавым смяшкоім сказаў Дашы:

— Твой стары кабылу шукае, а яна ў яме сілас жарэ.

Сказаў і пайшоў на вёску, на прыемны пах ранішніх дымкоў.

3

Мітрафанава кабыла, якую ў вёсцы празвалі «Кадрыліхай» за яе надзвычайную хітрасць, сядзела ў сіласнай яме цэлы дзень. Даша спрабавала арганізаваць даглядчыц, каб выцягнуць клячу адтуль, але дзяўчыну раптам нечага выклікалі ў сельсавет, а больш ніхто надта і не рупіўся аб кабыле. Усе ведалі, што ўвосень, у час сіласавання, яна, выконваючы невясёлую службу таптуна, па некалькі сутак узапар праседжвала ў яме. Іншы раз ёй падавалі туды вядро вады, а падчас і не падавалі.

Мітрафану далі другую кабылу адвезці малако, толькi, як на смех, самую старую і амаль зусім сляпую. Ехаў Мітрафан на гэтай кабыле па вуліцы i, нягледзячы на старасць, на даўнюю звычку зносіць усялякія крыўды і знявагі, адчуваў сябе вельмі ніякавата. Кабыла ледзь перастаўляла ногі. Улетку яе часта запрагалі ў малатарню ці ў сіласарэзку, і паколькі яшчэ крыху свяціла ёй адно вока, дык клыпала яна гадзінамі па кругу і, відаць, была ўпэўнена, што ідзе проста. Цяпер яе таксама дягнула на круг, і Мітрафану ўвесь час трэба было адну ляйчыну трымаць туга, а другою панукваць.

Ехаў стары, і нялёгкія думкі наплывалі яму ў галаву. Быў ён, канешне, некалі маладым, ды яшчэ — адным сынам у бацькі. У якія-небудзь восемнаццаць год у яго ўжо былі свае боты, ды нават шчыгрынавыя. Гэта ў той час, калі ў многіх аднавяскоўцаў не было ніякага скуранога абутку нават і ў дваццаць год. Дзяўчаты заглядваліся на яго, бо ў вёсцы не было лепшага жаніха. Бывала, на зімнія вечарынкі хлопцы адзявалі ўсё лепшае, што ў іх было, а Мітрафан прыходзіў на вечарынку ў лапцях, садзіўся дзе-небудзь пад лямпаю i далёка выстаўляў ногі. I гэта не па сціпласці, вядома, а каб падкрэсліць сваю перавагу. «Вы вось тут пняцеся, выстаўляецеся, каб быць прыкметнымі, а мяне i так пазнаюць, бо ўсёроўна ж усе ведаюць, што ў мяне ёсць i боты і галіфэ з пярэсцікам на цяглях.

Іншы раз Мітрафан i польку ішоў у лапцях.

Перейти на страницу:

Похожие книги