Читаем Дваццаць хвілін з Немезідай полностью

Ён: — Ты сексуальна не падыходзіш мне. Я хачу, каб жанчына дрыжала ад страсці, калі я падыходжу да яе, каб яна разрывала мяне кіпцюрамі. А ты — мяшчанка, ты вечна хінешся ў кашулі і прасціны, табе не хапае натуральнасці здаровага, не сапсаванага цывілізацыяй чалавека.

Я: — Распуснік!

Ён: — Гэта ты распусніца, таму што сама добра ведаеш: напаўзакрытае цела прываблівае куды больш, чым адкрытае. Фрына не саромелася Праксіцеля! Яна ведала: няма ў цела нічога нячыстага.

Я: — Я табе не гетэра, не Фрына і, дзякуй богу, не твая жонка! Голай усё роўна не буду хадзіць перад табой, не спадзявайся!

Ён: — Нібыта ты ўжо зараз не ходзіш голая? Паглядзі на свае міні, на кофтачкі, з якіх ты проста вывальваешся! Мяне ты саромеешся болей, чым усяго свету? Дык хто распуснік, кажы! Паглядзі, якімі вачыма зыркаюць на цябе вунь тыя хлопцы!

І хаця Юрка, як заўсёды, у канцы даказваў адваротнае таму, з чаго пачынаў, ён дабіваўся свайго: спадніца рабілася даўжэйшай, выразы кофтачак меншымі, і ён з палёгкай уздыхаў, што сустрэчных больш не асляпляюць мае дэкальтэ.

Неяк (ізноў была ноч, і тонкі, пяшчотны маладзік зазірнуў у акно, а сіняватыя праменьчыкі зорак, як бы прабіваючы шкло, блішчалі на зломах, а мы моўчкі ляжалі на канапе каторую гадзіну без сну) ён загаварыў, а я баялася паварухнуцца, таму што ўжо ведала цану хвіліне, калі другая душа гаворыць з табой так, нібы пераліваецца ў тваю, гаворыць, раскрываючыся сама перад сабой, — гэта хвіліна адкрыцця, ісціны, якую іншыя, можа, адкрылі ўжо сто разоў, але ты пазнаеш яе для сябе ўпершыню, дык вось Юрка сказаў мне:

— Думаеш, я Саванарола або раўнівы ўладальнік скарбу, які не хоча, каб нехта бачыў ягоныя таямніцы? Можа быць, я не змагу табе растлумачыць усё поўнасцю, але зразумей, тваё дэкальтэ — гэта твая добраахвотная капітуляцыя. Перад чым? Перад тым, што табе самой не ўласціва. Ты з наіўнай бессаромнасцю, сама над тым не думаючы, падкрэсліваеш усё самае выгаднае ў сваёй фігуры: абцягваеш клубы, выстаўляеш калені. Не перабівай, дрэннае тут тое, што ты хочаш прывабліваць, але сапраўдная, духоўная, прывабнасць жанчыны табе пакуль што не даступна, хаця яна ёсць у табе — не ў прыгожую ж ляльку я закахаўся! Твая ўяўная свабода ад умоўнасці — гэта не свабода раскаванага, прыгожага і, гаворачы мовай царкоўніка, бязгрэшнага цела (якое дазваляе любавацца сваёй дасканаласцю, як часткай прыгожага), а рабства. У табе няма велічы элінак, якія прыходзілі на стадыёны непрыкрытымі, у цябе няма нават прастаты спартсменак трыццатых гадоў, якія горда ішлі па вуліцах у спартыўным маршы. Не перабівай, я ведаю, не ты ў гэтым павінна! Цяпер для вас, жанчыны, можна сказаць, залаты век. Хадзі ў чым хочаш і як хочаш. Але гэтую свабоду вы выкарыстоўваеце дзеля таго, каб стаць яшчэ горшымі рабынямі, чым некалі адаліскі. Паглядзі на вуліцу вечарам: там палкі, батальёны манекенаў. «Сасоны» на кожнай галаве! Аднолькавыя раскосыя вочы! А ты — адзіная! Зразумей нарэшце: ты — адзі-на-я! І прывабнасць твая ў тым, што іншай такой няма на зямлі: калі ў яе падобныя рысы твару, то няма тваёй усмешкі, калі ж і ўсмешка ў яе падобная да тваёй, то яна не будзе так разгублена азірацца на семінары, як азіраешся ты, не падрыхтаваўшыся да заняткаў…

— Ты ўжо жартуеш, так? Ты — жахлівы індывідуаліст, Юрка…

— Правільна, я індывідуаліст. Прычым сапраўды жахлівы. Я ненавіджу батальён экскурсантаў, які паслухмяна паварочвае галаву ад Веласкеса да Гойі і назад. Я ненавіджу на вакзале пустыя акенцы кас для калектыўных заявак і атупелыя шэрагі адзінак каля кас звычайных. Я не выношу прывітанняў, калі дзеці мілымі галасамі шчабечуць абяцанні добра вучыцца і быць прыстойнымі, абяцанні, напісаныя для іх дарослымі. Я не хачу, каб ты, ты была вытворчасцю «масавай культуры» — крышку Пушкіна, крышку Гогаля, ах, Маркес, ах, Пікасо, фі Дзюма! І не хачу, каб ты выраджалася ў эстэтку, якая нічога не разумее ў Джойсе, але міла шапоча пра яго на вечарынцы, выстаўляючы мэрылінманроўскі бюст! Мілая, прашу цябе, малю цябе, разумееш, малю: слухайся свайго сэрца, не забівай сама ў сабе чалавека! Ведаеш — найвялікшая каштоўнасць — гэта мы самі! Калі чалавек вырасціць у сабе сапраўднага дасканалага чалавека, калі ён нарэшце зразумее, што ўся праўда жыцця — у ім самім, ён створыць на зямлі сапраўдную чалавечую еднасць. Ты думала калі-небудзь, не так, не мімаходзь, а па-сапраўднаму, якая недарэчнасць у кожнай мяжы, якая аддзяляе, аддаляе людзей адно ад аднаго! Я люблю, калі чалавек працягвае другому руку, паказваючы, што ў ёй няма зброі, — мы забыліся на гэты жэст, мы ж можам працягваць руку і ворагу, прынамсі, працягваць руку ды не давяраючы. Знак даверу — зусім не давяраючы!

…Стэла, ты не задумалася, што ты — паланянка? Што ты жывеш не так, як патрэбна табе? Як ты можаш жыць?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Авантюра
Авантюра

Она легко шагала по коридорам управления, на ходу читая последние новости и едва ли реагируя на приветствия. Длинные прямые черные волосы доходили до края коротких кожаных шортиков, до них же не доходили филигранно порванные чулки в пошлую черную сетку, как не касался последних короткий, едва прикрывающий грудь вульгарный латексный алый топ. Но подобный наряд ничуть не смущал самого капитана Сейли Эринс, как не мешала ее свободной походке и пятнадцати сантиметровая шпилька на дизайнерских босоножках. Впрочем, нет, как раз босоножки помешали и значительно, именно поэтому Сейли была вынуждена читать о «Самом громком аресте столетия!», «Неудержимой службе разведки!» и «Наглом плевке в лицо преступной общественности».  «Шеф уроет», - мрачно подумала она, входя в лифт, и не глядя, нажимая кнопку верхнего этажа.

Дональд Уэстлейк , Елена Звездная , Чезаре Павезе

Крутой детектив / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы
Случайная связь
Случайная связь

Аннотация к книге "Случайная связь" – Ты проткнула презервативы иголкой? Ань, ты в своём уме?– Ну а что? Яр не торопится с предложением. Я решила взять всё в свои руки, – как ни в чём ни бывало сообщает сестра. – И вообще-то, Сонь, спрашивать нужно, когда трогаешь чужие вещи. Откуда мне было знать, что после размолвки с Владом ты приведёшь в мою квартиру мужика и вы используете запас бракованной защиты?– Ну просто замечательно, – произношу убитым голосом.– Погоди, ты хочешь сказать, что этот ребёнок не от Влада? – Аня переводит огромные глаза на мой живот.– Я подумала, что врач ошибся со сроком, но, похоже, никакой ошибки нет. Я жду ребёнка от человека, который унизил меня, оставив деньги за близость.️ История про Эрика – "Скандальная связь".️ История про Динара – "Её тайна" и "Девочка из прошлого".

Мира Лин Келли , Слава Доронина , Татьяна 100 Рожева

Короткие любовные романы / Современные любовные романы / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Зарубежные любовные романы / Романы