Читаем Дваццаць хвілін з Немезідай полностью

Думаеш, мой капрыз, мая жорсткасць — паўтараць табе, што прафесія, якую ты выбрала, шыкоўная толькі для тваёй мамы і ўсіх тых, хто прымае чалавека па знешняй вартасці, што гэтая прафесія — не твая? Ты не любіш кіно, роздум над яго магчымасцямі напаўняе тваю галоўку адчаем прымусу — ты хочаш несці такі крыж усё жыццё? Ты можаш выхоўваць свой густ і выхаваць яго, але любоў да сваёй справы — гэтай справы — у цябе адсутнічае. Любоў розуму? Я не веру ў каханне толькі да «высокіх маральных якасцей», каханне або ёсць, або яго няма, і ніхто табе не растлумачыць, адкуль яно ўзялося і куды знікла.

…Упершыню Юрка гаварыў так доўга, а я… я слухала, але пад канец, непрыкметна для сябе, паддаючыся пяшчоце, пачала ціхенька цалаваць яго — спачатку ў скронь, пасля вусны мае натрапілі на калючую шчаку, і ён, нібы спатыкнуўшыся на паўслове, змоўк. У пакоі было светла ад маладзіка, неба ледзь пачало ружавець — пачыналася ранне, і калі я, нахіліўшыся, зірнула ў Юркаў твар — ён быў журботна-насмешлівы, ліловыя цені ночы густа ляжалі ў яго пад вачыма, і я, выгнуўшыся, саслізнула з канапы і пацягнула Юрку за руку:

— Ты, канешне, думаеш, што шпурляў бісер…

Гэта не так, я ўсё запомніла! Ты маеш рацыю, давай пап'ём чаю, у мяне перасохла ў роце ад тваіх прамоў!

Ён неахвотна вылез з-пад коўдры, зрабіў крок. Узяў маю руку, якая ўчапілася ў яго, памацаў пазногці (я якраз толькі што зрабіла цудоўны манікюр) і нечакана сказаў — вельмі сур'ёзна, нібы гаварыў нешта зусім звычайнае:

— Стэла, абяцай мне… абяцай, што… ты не станеш драпежніцай.

— Кі-ім?! — я так здзівілася, што, выпусціўшы Юркаву руку, павярнулася і схапіла яго за плечы, углядаючыся ў твар. — Драпежніцай? Што гэта за прафесія такая, Юраська? Што ты зноў блазнуеш?

Ніводзін прапаведнік не стаяў перад сваёй паствай у тым выглядзе, у якім стаяў зараз ён — худыя валасатыя ногі, сінія штаны, што ледзь не даходзілі да каленяў, — і я рассмяялася, калі ён паўтарыў тым жа голасам, засяроджаным і журботным, нібы ён пільна прыслухоўваўся да нечага, чутнага толькі яму аднаму:

— Стэла, не рабіся драпежніцай! А я ўжо цягнула яго, не слухаючы, на кухню, запаліла канфорку, гатавала чай, дурэла:

— Не спадзявайся, я буду тыгрыцай для ўсіх тых, хто будзе на цябе квапіцца. Я разарву іх на кавалкі. Я цябе нікому не аддам, хаця ты і не хочаш са мной жаніцца! Ты будзеш маім да самай сваёй смерці!

…Няўжо гэта лёс гаворыць часам нашымі вуснамі, а душа, калі яна чуйная, слухае і разумее? Я нічога не слухала — і нічога не зразумела. Юрка адставіў кубак з чаем і гэтак жа, засяроджана (ліловыя цені з ягонага твару, бляклага ад электрычнасці, не сыходзілі), адгукнуўся:

— Я думаю, што так і будзе.

Божа мой, якая я была дурніца! Нешта невядомае, вялікае, як незваротнасць, дыктавала нам словы прыгавору, а мы пілі чай, кідаліся тымі словамі, як шклянымі пацеркамі, і яны патанулі, забыліся, закалыхаліся днямі і месяцамі. Усе тры гады жалобы, у час якіх я была як параненая жывёліна і страціла здольнасць разважаць, толькі ўспамінала — заўсёды малюнкамі, эпізодамі — кожную хвіліну, пражытую з Юркам, я не падумала пра сэнс таго, аб чым мы гаварылі ў той вечар. Я бачыла ліловыя цені на ягоным непаголеным твары, карычневую чаінку ў кутку мяккага цёплага рота, якую я зняла пацалункам, пачырванелы кружок скуры каля калена, куды ён паставіў кубак з чаем… Я бачыла, як ён пакутліва закусвае ніжнюю губу і каля белых вострых зубоў скура таксама бялее, — але словы, якія я, аказваецца, запомніла, як запамінае папугай, не ўнікаючы ў іх сэнс, яны ніколі за ўсе гэтыя гады не гучалі ва мне, я іх не разумела — чаму ж яны прыходзяць толькі цяпер, разам з гэтым снегам, які мякка зацярушвае, нібы размываючы напластаванні часу, што абкружылі мяне, замуравалі ўсё былое? Драпежніца… Гэтае слова ўжыла аднойчы і мая паважаная свякроў, Антаніна Дзмітрыеўна, калі гаварыла з Сяргеем, але, перададзенае праз Сяргея, яно выклікала толькі ўсмешку. Я падумала тады: смешна, што Антаніна Дзмітрыеўна можа сказаць мне такое, і недарэчна, таму што ў маіх вачах яна, Антаніна Дзмітрыеўна, была накшталт людаеда, нягледзячы на ўсе яе пяшчотна-рамантычныя ролі, якія яна так любіла іграць у апошнія гады. Я не верыла ёй — ніколі не верыла, таму што Сяргей усё ж расказаў мне гісторыю пра тое, як яна, пяшчотная мамачка, выгнала — ці дапамагла выгнаць, гэта адно і тое ж — жанчыну, якую Сяргей, мяркуючы па ягоных паводзінах, усё-ткі любіў, якая спадзявалася ў другі раз перарабіць сваё жыццё і з-за Сяргея не змагла зрабіць гэтага. Аб'ектыўна я павінна была б дзякаваць свякроў — Сяргей аказаўся «добрай партыяй», паводле слоў маёй мамы…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Случайная связь
Случайная связь

Аннотация к книге "Случайная связь" – Ты проткнула презервативы иголкой? Ань, ты в своём уме?– Ну а что? Яр не торопится с предложением. Я решила взять всё в свои руки, – как ни в чём ни бывало сообщает сестра. – И вообще-то, Сонь, спрашивать нужно, когда трогаешь чужие вещи. Откуда мне было знать, что после размолвки с Владом ты приведёшь в мою квартиру мужика и вы используете запас бракованной защиты?– Ну просто замечательно, – произношу убитым голосом.– Погоди, ты хочешь сказать, что этот ребёнок не от Влада? – Аня переводит огромные глаза на мой живот.– Я подумала, что врач ошибся со сроком, но, похоже, никакой ошибки нет. Я жду ребёнка от человека, который унизил меня, оставив деньги за близость.️ История про Эрика – "Скандальная связь".️ История про Динара – "Её тайна" и "Девочка из прошлого".

Мира Лин Келли , Слава Доронина , Татьяна 100 Рожева

Короткие любовные романы / Современные любовные романы / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Зарубежные любовные романы / Романы
Круги ужаса
Круги ужаса

Бельгийский писатель Жан Рэй, (настоящее имя Реймон Жан Мари де Кремер) (1887–1964), один из наиболее выдающихся европейских мистических новеллистов XX века, известен в России довольно хорошо, но лишь в избранных отрывках. Этот «бельгийский Эдгар По» писал на двух языках, — бельгийском и фламандском, — причем под десятками псевдонимов, и творчество его еще далеко не изучено и даже до конца не собрано.В его очередном, предлагаемом читателям томе собрания сочинений, впервые на русском языке полностью издаются еще три сборника новелл. Большинство рассказов публикуется на русском языке впервые. Как и первый том собрания сочинений, издание дополнено новыми оригинальными иллюстрациями Юлии Козловой.

Жан Рэ , Жан Рэй

Фантастика / Приключения / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Ужасы и мистика / Прочие приключения