Читаем Дваццаць хвілін з Немезідай полностью

…А можа быць, я грашу на яго, можа, яму проста спадабалася я сама, але калі з'яўляюцца ў жонкі такія здагадкі, то, відаць, вісяць здагадкі не ў пустым паветры, не ў вакууме, а абапіраюцца на рэальны вопыт… А ў жанчыны, якая сядзіць у хаце і служыць сямейнаму цяплу, такі вопыт назірання за ўласным мужам! І ёсць час думаць — калі толькі ахвота думаць, таму што думаць — цяжкая, няўдзячная работа, а, апроч таго, і небяспека (ці не таму многія проста баяцца думаць!). Думаць — гэта значыць пакутліва шукаць, параўноўваць сябе і свае ўчынкі з ідэалам, які жыве ўнутры кожнага — прынамсі, кожны ведае, што такое ідэал, і мучыцца, таму што хіба можа чалавек атаясамліваць сябе з тым жа ідэалам? Я таксама баялася думаць — таму што думкі тыя ледзь не завялі мяне ў вар'яцкі дом, мама нездарма баялася хвілін, калі я застывала над кніжкай, нездарма яна так узрадавалася Сяргею, калі ён з'явіўся на гарызонце… Божа мой, атрымліваецца, што і нам Сяргей быў патрэбны, мы заключылі шлюб па ўзаемнай выгодзе і спрабавалі чэсна выконваць узятыя на сябе абавязацельствы! Канешне, я заўсёды ведала ў глыбіні душы, што за сваім мужам у пекла пайду толькі тады, калі не будзе ніякага іншага выхаду… Якім бы хворым ні быў Сяргей, у якім бы цяжкім стане ён ні знаходзіўся — я нічога не магу зрабіць для яго, хіба што аддаць яму сваю кроў, дый тое немагчыма: у яго кроў другой групы, у мяне — трэцяй. Смешна, але Сяргей бы якраз мяне выратаваў, я ж яго — не змагла б, нават калі б і хацела.

Выпадак ходзіць там, дзе яго чакаюць, — калі гэта не так, то чаму я, падсвядома, заўсёды чакала ад жыцця нейкага такога ж падвоху, які адбыўся аднойчы? Які адбыўся зараз? Сяргея, майго асцярожнага, прадбачлівага Сяргея збілі на горкі яблык нейкія хуліганы, ад якіх ён заўсёды трымаўся далей, чым ад якой метагалактыкі. Што гэта — выпадковасць? А калі — расплата?

Але ў чым я вінаватая, у чым?! Крык — «за што?» — гэта сляпы, атавістычны крык, які чалавек кідае ночы і цьмянаму жаху, які гняздзіцца ў ягонай крыві. Заўсёды ёсць — «за што?». Заўсёды за віной ідзе расплата.

Мае мілыя, утульныя, нявінныя іпастасі — добрай жонкі, дабрачыннай маці, прыстойнай жанчыны, — чаму вы знікаеце ад мяне з такой маланкавай хуткасцю і вашы бляклыя абрысы здалёку глядзяць на мяне дакорліва і крыўдліва, як пакінутыя дзеці? Вы адступаеце перад магутнай хадой — чаго? Вочы, вочы сочаць за мной адусюль: вочы маёй дарагой мамачкі, вочы Антаніны Дзмітрыеўны, а самае галоўнае — блішчаць у белай цемры першага снегападу Юркавы зрэнкі.

— «Стэла, не рабіся драпежніцай!» Ты што ж, прарокам быў, Юраська, га? Таму што драпежніца — не абавязкова тая, што рве мяса на бліжнім. Драпежніца — яшчэ і тая, якая дазваляе гэта рабіць, якая жыве за кошт таго, чужога мяса — няхай сабе ёй прыносяць мяса на прыгожай талерцы…

Калі Юркава смерць была ягонай расплатай за тое, што жыў ён згодна са сваім сэрцам — як я ўжо казала, жыў па-каралеўску — бо Ікар сам сабе дазволіў узляцець, і ўзляцеў, і бачыў сонца зблізку, а такое могуць дазволіць сабе нямногія… то другі раз падыходзіць да мяне расплата. За што? За тое, што я не магу ўзляцець да сонца?

Не, я няздольная на подзвігі — я не з тых, каму ляцець да сонца…

Але ёсць жа ў кожнага свая вышыня — ці ўзнімалася я на яе? Ці спрабавала падняцца?

Не помню.

Здаецца, не спрабавала.

Калісьці ў інстытуце я здавала залік па антычнаму мастацтву. Трапілася мне тады, як цяпер помню, Немезіда — багіня пакарання. О, як яна карала смельчакоў, якія спрабавалі змагацца з рокам! Праметэй, Сізіф, які спрабаваў перахітрыць смерць, шчаслівец лёсу — Палікрат… А Крэз? А брат Сізіфа Салманей, які хацеў быць богам?

Ці не караеш ты, Немезіда, таксама і тых, хто не захацеў быць богам?!

Ішла па лесе, па лесе цёмным і спакойным, як балота, — і ўперадзе зачырванелася полымя, такое гарачае і зыркае, што здалёку апякала гарачыня.

Юрка быў тым полымем — цяпер разумею.

Нашто дадзены агромністы, магутны свет, і кожны дзень у ім — як раскошны, казачны падарунак, якім мы не ўмеем, не можам распарадзіцца, і баімся падарунка, і хаваемся ад яго, і не хочам апякаць сабе крылы!

…Як позна ты прыязджаеш, таксі, так позна, каб засталося толькі зразумець, што ўсё ранейшае, наладжанае і спакуслівае для іншых, ляціць, узрываючыся, ва ўсе бакі, як, кажуць, ляціць ва ўсе бакі наш Сусвет, глытаючы шалёныя кіламетры!

…А можа, і не ляціць? Колькі я чакала цябе, таксі? Няўжо ўсяго толькі дваццаць хвілін? Сапраўды, дваццаць. Ажно не верыцца, здаецца, прайшла вечнасць!

Але ж не кожнаму ўдаецца, нават за ўсё сваё жыццё, сам-насам пабыць хаця дваццаць хвілін з Немезідай!


1980

Перейти на страницу:

Похожие книги

Случайная связь
Случайная связь

Аннотация к книге "Случайная связь" – Ты проткнула презервативы иголкой? Ань, ты в своём уме?– Ну а что? Яр не торопится с предложением. Я решила взять всё в свои руки, – как ни в чём ни бывало сообщает сестра. – И вообще-то, Сонь, спрашивать нужно, когда трогаешь чужие вещи. Откуда мне было знать, что после размолвки с Владом ты приведёшь в мою квартиру мужика и вы используете запас бракованной защиты?– Ну просто замечательно, – произношу убитым голосом.– Погоди, ты хочешь сказать, что этот ребёнок не от Влада? – Аня переводит огромные глаза на мой живот.– Я подумала, что врач ошибся со сроком, но, похоже, никакой ошибки нет. Я жду ребёнка от человека, который унизил меня, оставив деньги за близость.️ История про Эрика – "Скандальная связь".️ История про Динара – "Её тайна" и "Девочка из прошлого".

Мира Лин Келли , Слава Доронина , Татьяна 100 Рожева

Короткие любовные романы / Современные любовные романы / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Зарубежные любовные романы / Романы
Круги ужаса
Круги ужаса

Бельгийский писатель Жан Рэй, (настоящее имя Реймон Жан Мари де Кремер) (1887–1964), один из наиболее выдающихся европейских мистических новеллистов XX века, известен в России довольно хорошо, но лишь в избранных отрывках. Этот «бельгийский Эдгар По» писал на двух языках, — бельгийском и фламандском, — причем под десятками псевдонимов, и творчество его еще далеко не изучено и даже до конца не собрано.В его очередном, предлагаемом читателям томе собрания сочинений, впервые на русском языке полностью издаются еще три сборника новелл. Большинство рассказов публикуется на русском языке впервые. Как и первый том собрания сочинений, издание дополнено новыми оригинальными иллюстрациями Юлии Козловой.

Жан Рэ , Жан Рэй

Фантастика / Приключения / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Ужасы и мистика / Прочие приключения