Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

«Кажа, што антыпчалінам. Ці магчыма такое? — разважаў я. — Напэўна, магчыма. Вось і ў нас, пішуць у газетах, з адыходаў, якія застаюцца ад піўных дрожджаў, такі крэм вырабляюць, які дапамагае хутка невялікія раны зажыўляць. Драпіны, напрыклад. Такі крэм, як пішуць, паляпшае падскурны абмен вугляводаў, вітамінаў і тлушчаў. Значыць, штосьці падобнае і Кляйн вынайшаў. Але чаму ён так зрабіў? Няўжо сапраўды пашкадаваў нас? Не. Купіць хоча. Лекамі сваімі. Вось чаму такі добры».

Я выступіў наперад.

— Доктар Кляйн, не спадзявайцеся, што паслужым вам.

— А ты вельмі не задавайся, — зусім не збянтэжыўся Кляйн. — Я без вас абыдуся. Але вось як вы без мяне? Пешкі дамоў не зойдзеш, калі нават выпушчу адгэтуль. Індзейцы дапамогуць? Не спадзявайцеся. Яны ўжо аднойчы мне дапамаглі. Навучыліся. Так што мяне слухайцеся. Магчыма, калі-небудзь і дамоў адпушчу. Сіла на маім баку, галубкі. Памятаеце эксперымент з аўчаркай?

— Дык вы і нас хочаце трымаць? Як на тым дроце? — запытала Наташа.

— Хачу і буду.

— Не выйдзе па-вашаму, доктар Кляйн, — сказаў Міхась.

Кляйн тупнуў нагою (усё-ткі не вытрымаў да канца):

— Піф-Піф, у камарыны пакой іх. Там паразумнеюць.

Камарыны пакой

На дварэ ўжо змяркалася, калі Піф-Піф прывёў нас у камарыны пакой, як назваў яго Кляйн. Што адразу кінулася ў вочы, дык гэта малюнкі, развешаныя на сценах. На кожным малюнку — камары: жоўтыя, чырвоныя, карычневыя, зялёныя, сінія. Цяжка сказаць, які мастак і чаму гэткімі рознымі колерамі іх маляваў. Нават на акне, адзіным у пакоі, сядзеў тлусты камар, намаляваны чырвонаю фарбаю. Гэты камар прагна пазіраў на нас пукатымі, як у павука, вачыма, выставіўшы ўперад вялізны хабаток.

— Ен на Кляйна падобны, — сказала Наташа. — Бачыце, якое тоўстае ў яго брушка?

Мы засмяяліся.

— Намаляванымі камарамі ўздумаў нас напалохаць, — сказаў я. — Гэта мы як-небудзь перацерпім. Шкада, што ложкаў няма. Давядзецца на падлозе спаць.

— Пераначуем, — пазяхнуў Міхась. — Калі адзін бок намуляем, на другі перавернемся.

— А калі будзе холадна, абаранкам скручвайцеся, — параіла Наташа. — Так цяплей.

У пакоі гарэла яркае электрычнае святло. Я лёг на падлогу, прыжмурыў вочы.

— Міхась, я гульню прыдумаў,— кажу. — Пра камароў будзем расказваць. Я кажу, а ты не згаджаешся са мною, абвяргаеш мяне.

— Можна.

— А мне што рабіць? — запыталася Наташа.

— Ты будзеш суддзёй.

Такую гульню я знарок прыдумаў. Каб Кляйн пазлаваў. Я ведаў, што ён падслухоўвае нас.

— Пачынай, — сказаў Міхась.

— Камары п’юць кроў,— пачаў я.

— Адзін — нуль, — адкрыла лік Наташа.

— Кроў п’юць толькі самкі,— не згадзіўся са мною Міхась. — Самцы п’юць сок кветак. У іх хабаток не такі, як у самак. Ім яны не могуць пракалоць скуру.

— Адзін — адзін, — сказала Наташа.

— Ад камарынага ўкусу свярбіць і баліць цела, — кажу.

— Два — адзін.

— Не заўсёды, — прагаварыў Міхась, — Калі камар утыкае хабаток у скуру, болю мы не адчуваем, бо ў ядавітай сліне камара ёсць анестызуючае рэчыва. Так бывае ў час аперацыі.

— Два — два.

Што ж яшчэ пра камароў сказаць? Ага.

— Камары баяцца холаду.

— Тры — два.

Я задаволена ўсміхнуўся. «Выйграў», — думаю. А Міхась, як сапраўдная хадзячая энцыклапедыя:

— Не ўсе. Ёсць на зямлі камар, які не баіцца холаду. Вучоныя нядаўна даведаліся пра яго. Ён у Гімалаях жыве. Нават пры тэмпературы мінус шаснаццаць градусаў ён выдатна сябе адчувае. А лічынкі гэтага камара жывуць у ледзяной вадзе.

— Тры — тры, — паведаміла Наташа.

Відаць, прайграю. Не, не хочацца прайграваць.

— Камары жывуць нядоўга. Усяго некалькі дзён. І Міхась не здаецца:

— Гімалайскі камар жыве з вясны да позняй восені.

— Чатыры — чатыры.

— Камар у прыродзе не патрэбны. Ен назаляе чалавеку і жывёлам.

— Пяць — чатыры.

— Патрэбны, — не згаджаецца Міхась. — Лічынкі камара выводзяцца ў вадзе, і імі кормяцца рыбы. А яшчэ камары — корм для птушак.

— Пяць — пяць.

Я наморшчыў лоб. Што ж яшчэ пра гэтага праклятага камара прыдумаць?

— Здаешся? — пытаецца Міхась.

— Надакучыла, — кажу. — Спаць хочацца. Вочы зліпаюцца. Хопіць.

— Не, не хопіць, — пачуўся Кляйнаў голас. — Хутка вы пагуляеце. З камарыкамі пагуляеце.

У пакоі патухла святло. Стала цёмна-цёмна.

— Добрай ночы, галубкі,— зноў прагучаў голас Кляйна.

— Дзякую, — весела крыкнуў я.

— Ха-ха-ха… — пачулася ў адказ.

Заснуць. Трэба хутчэй заснуць. Каб не чуць гэтага смеху.

Заплюшчыў вочы. Прайшла хвіліна, другая. Неспадзявана над галавою запішчаў камар. Я стаіўся, чакаючы, калі сядзе. Піск сціх. Імгненна пляснуў рукою па шчацэ.

— Забіў? — спытаўся Міхась.

— Мусіць, забіў.

— І я раздушыў аднаго.

— І мяне кусаюць, — прагаварыла Наташа.

Камары гудзелі, як верталёты. Толькі цяпер я зразумеў, чаму гэты пакой Кляйн камарыным назваў. Зусім не таму, што малюнкі павесіў: камароў сюды ён напусціў. Калі святло гарэла, яны дзесьці за малюнкамі хаваліся… Яго б, Кляйна, сюды. Хай бы папяклі…

— Хлопчыкі,— усклікнула Наташа, — як абараніцца ад іх?

— Наташа, я сваю сарочку скіну. Ты накрыйся ёю, — кажу.

— Андрэйка, не трэба. Яны цябе зусім затнуць.

— Акно адчынім, — прапанаваў Міхась. — Праз акно павыганяем.

Мы з Міхасём падышлі да акна, уперліся рукамі ў раму, а рама ні з месца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Скользящий
Скользящий

"Меня зовут Скользящий, и Вы узнаете почему… прежде чем эта история про меня закончится."   Скользящий не человек. Вдали от Ведьмака-защитника Графства, он охотится на людей, пробираясь в их дома, чтобы напиться кровью пока они спят...  Когда местный фермер умрет, естественно, что Скользящий захочет полакомиться кровью его прекрасных дочерей. Но фермер предлагает ему сделку: в обмен на то, что Скользящий доставит младших дочерей в безопасное место, он сможет забрать его старшую дочь, Нессу, чтобы делать с ней всё, что пожелает...  Обещание Скользящего оборачивается для него и Нессы коварным путешествием, где враги поджидают на каждом шагу. Враги, в том числе Грималкин, ужасная ведьма убийца, по-прежнему ищут способ уничтожить Дьявола навсегда.    Новая часть серии "Ученик Ведьмака" представляет Скользящего, одного из самых ужасающих существ, созданных Джозефом Дилейни.

Джозеф Дилейни , Радагор Воронов , Сергей Александрович Гусаров , Тим Каррэн

Фантастика / Фантастика для детей / Фэнтези / Ужасы и мистика / Детская фантастика / Книги Для Детей