Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

— Бяда нас заўтра чакае, — паціху сказаў Апельсін. — Сённяшняю ноччу многія ад Кляйна паўцякалі. Ен хоча зранку павука-людаеда на паляванне выпусціць. Некаторыя там, у лабараторыі, ужо загінулі…

Я вырашыў супакоіць Апельсіна.

— Палохае вас Кляйн. Няма ў яго павука-людаеда. Яму шымпанзэ Мікі жывот суком прапароў.

— Другога людаеда Кляйн вырасціў. Яшчэ страшнейшага. У яго нюх, як у крата.

«Нюх як у крата…» Сапраўды, ад такога павука і пад зямлёю не схаваешся. Крот чуе пах дажджавых чарвей нават праз паўтараметровую тоўшчу зямлі. Але крот чарвямі харчуецца. А павук-людаед… Ен, вядома, не чарвей будзе шукаць. Ен і нас у гэтай зямлянцы знойдзе. Што ж рабіць?

— Калі ў нас на градах крот завёўся, — кажу, — мама ў яго нару паклала галаву ад селядца. Крот рэзкіх пахаў не церпіць. А калі і нам селядцамі павука-людаеда адагнаць?

— Няма селядцоў у Эльдарада, — развяла рукамі Наташа.

Кепска. Вельмі кепска, што няма. Але неяк трэба людзей ратаваць і самім ратавацца. Дык што ж зрабіць? Што яшчэ можна прыдумаць? Я глянуў на газніцу.

— Апельсін, дзе ты гэтую газніцу ўзяў?

— У Кляйна яна стаяла. Кляйн прывёз яе, калі ў лабараторыі электрычнасці не было. Ну а пасля я яе сюды прынёс. Тут мой брат жыў, пакуль павук-людаед яго…

Апельсін не даказаў да канца, нагнуўся і выцягнуў з-пад нараў ёмістую каністру.

— Я і газу ў Кляйна ўзяў. Бачыце: цэлая каністра засталася.

Я адкрыў каністру, панюхаў газу.

— Фу, якая смярдзючая!

— Я навучу вас, як павука-людаеда перамагчы, — звярнуўся Міхась да Апельсіна. — Галоўнае — праз мост яго не прапусціць. Вазьміце якія-небудзь анучкі, намачыце ў газу і закапайце перад мостам. Павук абавязкова газу знюхае. Тады і на вяроўцы яго праз мост не перацягнеш. Толькі так закапайце, каб Кляйн не заўважыў.

Хітры Міхась. Я здагадаўся пра газу, а ён вучыць… Прафес-сар! Ну і хай вучыць. Хіба будзеш сварыцца?

Апельсін узяў каністру.

— Кладзіцеся спаць. А я пайду. Мы ўсё-ўсё зробім. Не хвалюйцеся.

Ішла трэцяя ноч, як мы прыляцелі ў Эльдарада.

Ультыматум

Спаў я гэтую ноч як пшаніцу прадаўшы. А вось пад раніцу мая родная вёска Парэчча прыснілася. Снілася, як па прыгуменнях скачуць няўрымслівыя вераб’і, шукаючы спажывы, як весела перасвістваюцца ў садах шпакі, як паважна бусел ляціць над агародамі, кіруючыся на балота…

Я ляжаў і, здаецца, плакаў. А магчыма, гэта проста быў такі сон? Як вы лічыце: ці можа чалавек сплючы плакаць?

Так мне саснілася. А калі прачнуўся, Міхась і Наташа пачалі смяяцца з мяне.

— Ну ты і хроп! — першым пачаў Міхась. — Я думаў, што зямлянка разваліцца.

А Наташа:

— Калі б павук-людаед пачуў, то набраўся б страху.

— Уцякаў бы, як ад газы ці ад селядца, — падтрымаў яе Міхась.

Слухаў я іх, слухаў, ды надакучыла.

— Я не хроп, а размаўляў,— кажу.

Міхась ажно за жывот схапіўся, як пачуў гэткае.

— Не магу. Ой, не магу…

— Чаго качаешся, як кот на печцы? — кажу. — Вучоныя даказалі, што людзі размаўляюць у час сну. Нямецкі вучоны Фрытц Хелд так сцвярджае. Пачытаў бы. Такая мова агульная для ўсіх людзей планеты. Калі чалавек моцна храпе, то ён як бы вызваляецца ад нервовага напружання. Вось і я вызваляўся. Ведаеш, як дасталося мне ў камарыным пакоі?

— Ой, не магу! — яшчэ мацней засмяяўся Міхась. — Наш Андрэй з Фрытцам Хелдам у сне размаўляў! А я думаў: чаго ён так стараецца?

— Дасмяешся. Як тады, на востраве, — буркнуў я і выйшаў з зямлянкі. Думаў, што нарэшце адчэпяцца ад мяне. А яны таксама з зямлянкі вылезлі, рагочуць.

— Марозік, што табе Хелд перадаў? — заходзіцца Міхась.

— Андрэй, болей не будзеш ад нервовага напружання вызваляцца? — збыткуе Наташа.

Я, мабыць, ад іх на возера ўцёк бы ці на дрэва схаваўся б. Лепей з ілістымі скакунамі сядзець, чым з імі. Уцёк бы, калі б не прыйшоў Апельсін.

Ен выцер узмакрэлы лоб, здзіўлена паглядзеў на нас:

— Чаго вы так развесяліліся?

— Так сабе, — сказаў Міхась. — А вы ўсё зрабілі?

— Зрабілі. Не пройдзе праз мост павук-людаед. Але я вось што знайшоў.— Апельсін выняў з кішэні аркуш паперы, падаў Міхасю. Міхась узяў аркуш, пачаў чытаць: «Ультыматум! Калі вы, галубкі-вундэркінды, да паўдня не вернецеся ў мой дом, то я знішчу ўсіх жыхароў Эльдарада. Кляйн».

— Што рабіць? — спытаўся Апельсін. — Такіх папер шмат паразвешвана.

Што рабіць? І мы пра гэта думалі. Ісці да Кляйна? Зноў у камарыны пакой пасадзіць. А можа, яшчэ што горшае прыдумае. Не пайсці? Сваіх слоў Кляйн на вецер не кідае. Знойдзе спосаб, як жыхароў Эльдарада пакараць, калі нават павук яго не паслухаецца.

Вось пачвара! Пашчасціла нам трапіць да такога! Думалі, што жыхарам Эльдарада дапаможам, а выйшла наадварот: з-за нас яны загінуць. Загінуць, калі да Кляйна не прыйдзем.

Міхась разарваў лісток і кінуў яго на зямлю.

— Вядомыя штучкі,— прагаварыў.— Фашысцкія.

— Пра што ты? — не зразумела Наташа.

— Пра ультыматум. Чытала ў кнігах? Так фашысты і ў вайну рабілі. Невінаватых заложнікамі бралі… Трэба ісці да яго.

— Не iдзіце! — кінуўся да нас Апельсін. — Цяпер Кляйн як ашалеў. Я не ведаю, што ён з вамі зробіць!

— Пойдзем, — сказала Наташа. — Нам усё роўна трэба сустрэцца з ім. Інакш лабараторыю не знішчыш.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Скользящий
Скользящий

"Меня зовут Скользящий, и Вы узнаете почему… прежде чем эта история про меня закончится."   Скользящий не человек. Вдали от Ведьмака-защитника Графства, он охотится на людей, пробираясь в их дома, чтобы напиться кровью пока они спят...  Когда местный фермер умрет, естественно, что Скользящий захочет полакомиться кровью его прекрасных дочерей. Но фермер предлагает ему сделку: в обмен на то, что Скользящий доставит младших дочерей в безопасное место, он сможет забрать его старшую дочь, Нессу, чтобы делать с ней всё, что пожелает...  Обещание Скользящего оборачивается для него и Нессы коварным путешествием, где враги поджидают на каждом шагу. Враги, в том числе Грималкин, ужасная ведьма убийца, по-прежнему ищут способ уничтожить Дьявола навсегда.    Новая часть серии "Ученик Ведьмака" представляет Скользящего, одного из самых ужасающих существ, созданных Джозефом Дилейни.

Джозеф Дилейни , Радагор Воронов , Сергей Александрович Гусаров , Тим Каррэн

Фантастика / Фантастика для детей / Фэнтези / Ужасы и мистика / Детская фантастика / Книги Для Детей