Читаем Фаўст полностью

Прырода, дух — пад’юджвае нячысты!Заплацяць нам за гэта атэісты! —Занадта распладзіліся яны.Прырода — грэх, а дух — ад сатаны!І ў плод яднання іх улітаСумненняў зло, бы кроў гермафрадыта.А ў нас ёсць, дзякуй богу, свой закон.Ёсць дзве апоры пад дзяржаўны трон —Царква і рыцарства; ад шкодыЯны ўбароняць нас заўсёды;Пе дзіва, што законы нашы і правыШануюць гонар ордэна й царквы.А мудрацы, як чэрнь, ім волю дай —Ідэямі ўзбунтуюць цэлы край.Яны — адступнікі і ведзьмары,Уладу ганяць, бэсцяць алтары;Ты — блазен толькі, не раўня нам,Жартуй сабе, ды будзь рахманы,Ты блізкі і душой і сэрцамСхізматыкам, плебеям, іншаверцам.

Мефістофель

Фантанам плешча ваша мудрасць, пан!Чаго не ведаеце — тое зман,Чаго не мацалі — без ліку тое,Чаго не схопіце — усё пустое,Чаго не ўзважылі — усё мана,А хто без грошай — грош таму цана.

Імператар

Пам казань і велікапосны плачНе кампенсуюць стратаў і нястач.Абрыдла мне спрадвечнае пытанне —Не радца той, хто грошай не дастане!

Мефістофель

Зраблю, што ўмею: гэтай ношайЯ не намуляю плячэй —Такую штуку ўрэзаць найлягчэй,Але без працы не дастанеш грошай.Вось уявіце: ў час вайны, бывала,Калі чужынец сеяў смерць і жах,Усе, каго навала ўпрочкі гнала,Сваё дабро хавалі ў тайніках.Не кожны змог да лепшых дзён дажыць.А скарб сабе цалюсенькі ляжыцьЗ часоў старога, спаленага Рыма —Належыць Вашаці зямля з грашыма.{132}

Скарбнік

Хоць дурань, а сказаць разумна ўмее! —І сапраўды ж — царова прывілея!

Канцлер

Намовы сатаны амаль у кожным слове!Нядобра, брыдка думаць так, панове.

Кашталян

Мне ўсё адно, ў каго браць грошы —Ці то ў нячыстага, ці то ў святошы.

Военачальнік

Разумны дурань бачыць сутнасць свету:Салдату горш за ўсіх — гані манету!

Мефістофель

Вы мне не верыце? Ну што ж, тады —Спытайцеся ў вучонай барады:Астролаг тут жа вычытае з зоракБагацце вам, галечу і паморак.

Гоман натоўпу

І той, і гэты — звадыяш.Як бобам сыпле дурань наш!Адзін у песенькі канец —Ля трона дурань і мудрэц.

Астролаг(гаворыць з падказкі Мефістофеля)

Найбольшы скарб — то Сонца залатое;{133}Вястун Меркурый — прагны; ды затоеВенера не жадае людзям злога,Уцешыць і старога, й маладога;Цнатлівы Месяц спакушае нас;Ваеннай сілай пагражае Марс;Юпітэр прыгажосцю цешыць вока;Сатурн халодны ад душы далёка:Ён як метал, не надта дарагі —Хоць вельмі цяжкае вагі.Найлепш, як Сонца з Месяцам да пары!Тады хутчэй збліжаемся да мары,Бо двор, сады, жанчын, палац з дабромАплаціш золатам і серабромІ гэтым ключыкам адчыніш дзверыВа ўсе замкнёныя кругі і сферы.

Імператар

Падвойны голас! Толькі ж — не,Не пераконвае мяне!
Перейти на страницу:

Похожие книги