Читаем Фаўст полностью

Фаўст

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.А. С. Пушкін

Ёган Вольфганг Гётэ

Трагедия / Поэзия18+

Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст
Трагедыя
Прысвячэнне{1}
Вы зноў са мною, дарагія здані,Зноў вабіце ў мінулае мой зрок,Яно мне мроіцца, нібы ў тумане,—Але ці здольны я на дзёрзкі крок?Ці мне даступны вашыя ўладанні?Смялей плывіце да мяне здалёк —Сустрэча з вамі абуджае штосьціЗ былых надзей, з парываў маладосці.Юнацкіх дзён вы асвяжылі краскі,І вось я ўгледзеў колішняе зноў,Перада мной цяпер, нібыта з казкі,Паўстала дружба, першая любоў,Успомніў скруху зноў я, слодыч ласкіІ тых з маіх няўдачлівых сяброў,Хто, шчасце ловячы, растраціў сілыІ ўжо не вернецца назад з магілы.Майго не ўчуюць голасу ніколіСябры, якіх калісь мой лашчыў спеў,—Распаўся цесны наш гурток паволі,Які мяне так добра разумеў.Сярод чужых я — птушачка ў няволі,Іх воплескі страшнейшыя за гнеў —А тых, каго я часта цешыў лірай,Няма са мной, даўно зляцелі ў вырай.І зноў душа мая нястрымна рвецца,У край маўклівых вобразаў імкне,І ціхі шэпт няяснай песняй льецца,Уторачы эолавай струне;Хоць душаць слёзы, страх сціскае сэрца,Але пяшчота грэе грудзі мне.Што маю — мроіцца нібы здалёку,Што страціў — тое зноў навідавоку.
Пралог у тэатры{2}

Дырэктар. Паэт. Камічны акцёр.

Дырэктар

Абодва вы, што ў часе сумятніСа мной дзялілі скруху і нягоду,—Скажыце, што павінен даць народуТэатр нямецкі ў нашы дні?Хачу людзей пацешыць: жывучы,Яны і мне, і вам даюць дарогу.Пара! Гатова сцэна, дзякуй богу,—Збіраюцца на свята гледачы.Садзяцца моўчкі і, падняўшы бровы,Дзівосы нашы спажываць гатовы.Каб дагадзіць іх густу, сродак ёсць —І ўсё ж баюся іхніх лаўраў, кветак:Хоць не распееціла іх прыгажосць,Аднак начытаны — дай, божа, мне так!Што ж нам прыдумаць, каб гучалаІ кожнаму да густу каб прыпала?Душа і сэрца цешацца не ў меру,Калі я ўгледжу, як людскія хвалі,Што двор аблогай шчыльнаю абклалі,Да нас прарвацца хочуць на прэм’еру,Або калі на золку ў самы холадНатоўп аматараў чакае каля кас,Як жабракі каля пякарні ў голад,Каб толькі той білет купіць да нас.Ствары мне цуд! Так абуджаць імпэтУмееш толькі ты, мой друг, паэт!

Паэт

Маўчы пра тлум; калі прызнацца шчыра,Ён мне натхненне тушыць у душы,Ён мне здаецца небяспечным вірам —Схавай мяне, укрый і зберажы,Таемны свет, дзе быў бы я кумірам,Дзе радасна паэту — пакажы,Дзе дружба і любоў чаруюць сэрца,Дзе шчасце прыгажосцю адгукнецца.Што ў глыбіні сардэчнай прарастаеІ што на вусны просіцца з нутра —Усё ў будзённай марнасці растане,Як толькі-толькі выйдзе з-пад пяра.Хай лепш гадамі думка выспявае —На ўсё павінна быць свая пара,Наносны бляск нашчадак можа сцерці,А прыгажосць не падуладна смерці.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия