Читаем Фаўст полностью

Ідзі шукай сабе другіх рабоў!Не на паэта ваша паняверка,Паэту бо вышэйшае з правоў —З народам быць — не голая паперка.Скажы, чым сэрцы ён кранае?Стыхіі чым перамагае?Гармонію бароніць хто ад бед?Чыя душа змяшчае цэлы свет?Калі прырода круціць часу калаўротІ раўнадушна нітку вечнасці прадзе,Калі бязладны гурт жывых істотРознагалоса навакол гудзе,Хто ж у хаосе, у стыхійным морыПарадак стройны навядзе,Каб загучалі ў маналітным хорыУсе адзінкі сілаю з’яднанай?Хто буру выявіць у страсці апантанай?А зладнасць дум — у сполахах зары?Хто кветкі пакладзе да ног каханай?Хто за каханне згіне без пары?Хто сімвалам геройскіх перамогЗрабіў нязначных лаўраў вецце?Хто аб’яднаць багоў Алімпа змог? —Паэт — пясняр вялікіх спраў у свеце!

Камічны акцёр

Няхай тады ўсіх чарадзеяў сілыНатхняць твае, паэце, крылы.Мой прынцып вось: любоўны хмель,Залёты смелыя, дуэль,Сардэчны боль, пажадлівы падман,Пакуты рэўнасці — і ёсць раман.Спектакль павінен быць такім,Каб бушавалі вірам страсці ў ім,Бо ў п’есе важна толькі тое,Што слухачоў хапае за жывое.Дык прыгатуем жа, сябры, піццё,Якое б нам падкрасіла жыццё!Хай дзеянне пануе ў п’есе,А праўда ў выдумцы й манеІмгненнай іскаркай мільгне —І гэта лепш людзям у сэрца ўлезе.Тады спектакль прывабны нашРассуне моладзі у свет шырокі межы,Папоўніць вопытам яе багаж,Пяшчоткам дасць меланхалічнай ежы,Яшчэ і вочы кожнаму адкрыеНа той інтым, што ціха ў сэрцы ные.Яны прымаюць мішуру на «брава»,Іх вабяць подзвігі, любоў і слава.Хто вопытны — таму не дагадзіць,Падзякуе — хто пачынае жыць.

Паэт

Вярні ж, вярні мне тыя леты,Калі я быў зусім другі,Спяваў вясёлыя куплетыІ ад любоўнай млеў тугі,Калі я жыў у свеце казкі,Калі ў бутоне бачыў цуд,Калі збіраў на лузе краскіІ верыў толькі ў божы суд,Калі ў грудзях я сэрца меў,Да праўды прагаю кіпеў;Вярні, вярні мне парыванні,І жар нянавісці ў крыві,І моц юнацкую ў каханні,І шчасцем зноў мяне спаві;І летуценніцкія дні,І пэўнасць у сябе вярні.

Камічны акцёр

Калі, здараецца, прыціснеУ лютай бойцы супастатАльбо на шыі дзеўка вісне,Тады юнацтва ў акурат,—І для парываў на прыволле,І для застолляў у шынку,Для танцаў, славы і сваволля,Для славы гордай у вянку.А струны ціхія гітарыПерабіраць і лашчыць слых,Аплакваць страчаныя мары —Хай будзе доляю старых,Пачэсным абавязкам вашым,А мы заўсёды вас уважым;Не верце, ў старасці наш розум не здае,Нас толькі старасць дзецьмі застае.

Дырэктар

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия