Мефістофель
О, гэта асаблівы служка бога —Не любіць харчу ён падножнага, зямнога;Ці то яго апанаваў які паморак,Ці думкі ў нетры завялі —Ён патрабуе з неба лепшых зоракІ асалод найлепшых на зямлі,Ды ні зямля, ні далечы сусветуНіяк душу не задаволяць гэту.Гасподзь
Хай мой слуга цяпер упоцемках блукае,—Я з часам выбаўлю яго ад дробязных турбот:Садоўнік загадзя, па кветках знае,Які на дрэве выспеліцца плод.Мефістофель
Іду ў заклад — не скажа «дзякуй богу»!Я толькі ў вас дазволу папрашуПавесці Фаўста на маю дарогу.Гасподзь
Пакуль жыве ён, за яго душуІ без майго дазволу можаш ты змагацца:Пакуль імкнецца, можа памыляцца!Мефістофель
Я дзякую! Абрыдла мёртвымі займацца —Здаровыя, разумныя мне любы.Чым варушыць у пекле трупы,Лепш пашукаць другіх выгод,З жывым гуляць, як з мышкай кот.Гасподзь
Калі да грэху ад святой крыніцыЗа чортам кінецца стары,Дык пашырай тады свае граніцыІ ўладу поўную над ім бяры.Але на кару сам гатовы будзь,Калі свайго ты не стрымаеш словаІ не патрапіш Фаўста павярнуць.Мефістофель
Я згодзен. Не пужае ўмова.Калі жаданая у рукі дасца мэта,Узнагародай будзе мне за гэтаБязмежны мой трыумф і твой давер —І ўжо тады яго прымушу я,Каб ён зямлю сырую жэр,Каб поўзаў ён, як цётухна змяя.{7}Гасподзь
Люблю такіх, як ты, аблуда-чорт.Калі знагодзіцца, заўжды заходзьІ ведай — ад сваіх шчадротЦябе адорыць ласкаю гасподзь.А Фаўст слабы, бо цішыню шануе,Пакорліва жыве самотніцкі ізгой.Каб раздражніць, узбунтаваць спакой,Я сябра дам яму, што ўсё руйнуе.(Да архангелаў.)
А вас, сыноў сапраўдных рая,Няхай уцешыць прыгажосць святая,І вечна творчы дух нябёсЛюбоўнай лучнасцю няхай павяжа,А ўсё няпэўнае, няяснае, як лёс,Няхай ахопіць думка ваша.Неба зачыняецца. Архангелы разыходзяцца.
Мефістофель(адзін)
А мне ў дзядка штораз мілей!Чаго сварыцца з ім! — СтарыІ чорту шчодры на дары,Аж з вуснаў капае ялей!Першая частка трагедыі
Ноч{8}
Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем. На крэсле за сталом устрывожаны Фаўст.
Фаўст