Читаем Фаўст полностью

У бурах падзей, у жыццёвых вірахТо — упаду, то — узлячу,То — назад, то — наперад імчу!Імкнуся я ўдаль!І жыццё, і смерць,І мора, і цвердзь —Як зменлівасць хваль!Так тчэцца на кроснах прыродных кругоўЖывое адзенне багоў.

Фаўст

Ты маеш свет і тчэш адзенне бога,Які ж, Дух дзейны, блізкі я табе!

Дух Зямлі

Ты блізкі Духу, свет якогаУразумеў! Не мне!..

(Знікае.)

Фаўст (узрушана, з адчаем)

                                Табе не блізкі я?..Каму ж тады?..Богападобны вобраз я!{12}Табе не блізкі, не?..

Стук у дзверы.

О ліха!.. Лабарант мой — фамулюс{13},Прыйшоў, каб галаву мне затлуміцьІ ў жылы зноў атруты ўліць —Сухі праныра і падступны хлус!

Уваходзіць Вагнер у начным каўпаку і ў шлафроку з лямпай у руцэ. Фаўст з прыкрасцю паварочваецца да яго.

Вагнер

Прабачце, вы дэкламавалі нештаЗ трагедый грэчаскіх, відаць!І я не супраць у мастацтве, зрэшты,Каронаю трыумфу заўладаць.Камедыянт, хай грае вельмі ўдала,Не пераплюне кардынала.{14}

Фаўст

Калі, канечне, поп ваш не са сцэны —Такія ў нас здараюцца падмены.

Вагнер

Ах, ці не лепш утульны кабінет!З яго ў акенца мы глядзім у свет.Нібы ў падзорную трубу на неба.Дык як жа нам вучыць людзей як трэба?

Фаўст

Мастацтва без душы — не адмыслова.Калі ў яго я ўкладваю душу,То шчырым і сардэчным словамЛюдзям я сэрцы ўзварушу.А вы! Сядзіце, выбірайце з місакЧужыя недаедкі на булёнІ дзьмухайце ў даўно астылы прысак —А мо жарынкай выблісне вам ён.Не дзіва, што не адрыгнеццаТакая страва смачная, ані —І вы не злучыце ніколі з сэрцам сэрцаСваёй няшчырасцю і поліўкай з хлусні.

Вагнер

Ах, толькі казань шчасце нам дае,Ды жаль, мне красамоўства не стае.

Фаўст

А ты адразу хочаш стаць кумірам!Навошта пераймаць табе аслоў?Будзь простым, будзь заўсёды шчырым,Зрачыся звышразумных слоў.Сур’ёзнае паслухаць кожны рады,Калі яно без трэску, без бравады.А вашых фраз бліскучых — ані блізка!Ад іх аскома і настрой ліхі,Шумяць, бы ўвосень з поўначы вятрыска,Калі па лузе гоніць ліст сухі.

Вагнер

Мой бог! Мастацтва без мяжы, без краю —Жыццё ж кароткае занадта ў нас.Вось мне, калі крытычна разважаю,Аж неяк страшна робіцца падчас.Шлях да вытокаў ісцін не кароткі —Змардуешся, пакуль сам знойдзеш сродкі,Глядзіш, прайшоў не больш як паўдарогі,Ды тут пара прыйшла выцягваць ногі.

Фаўст

Няўжо твае пергаменты — крыніца,З якое можна мудрасці напіцца?Патолі не здабудзеш анідзе,Калі яна сама з душы не йдзе.

Вагнер

А як прыемна часам у самоцеАбмераць духам даўняе стагоддзе,Здаволена скептычным кінуць вокамНа ўяўны розум колішніх прарокаў?

Фаўст

Перейти на страницу:

Похожие книги