Читаем Фаўст полностью

(Падносіць чашу да вуснаў.)

Званы і харальнае песнапенне.

Хор анёлаў{15}

Уваскрэс Хрыстос!Мір вам, самотныя,Целам смяротныя,Духам гаротныя,З неба прынёс!

Фаўст

Але чаму, якая раптам сілаФіял, да губ паднесены, спынілаІ адвяла мяне ад чорнае труны?Ці не ўваскрэсення імгненнеВяшчаюць медныя званыІ пра маё другое нараджэннеНад плашчаніцаю гудуць яны?{16}

Хор жанчын

Пахкім бальзамамМасцілі і палівалі,Цела ягонае саміСаванам мы спавівалі.Мы клалі святынюУ дамавіну.Як, сыне мілы,Ты ўзнёсся з магілы?

Хор анёлаў

Уваскрэс Хрыстос!БогаславёныТой, хто ягоныБогам цалёныУшаноўвае лёс!

Фаўст

О гукі божыя магутнасці, лагоды,Навошта прыляцелі вы ў закутак шэры?Лунайце там, дзе ёсць пачуцці згоды —Я чую вестуноў, але не маю веры.Усякі цуд — ёсць веры любае дзіця.Я не магу ўзляцець у тыя сферы,Адкуль гучыць прызыўны кліч жыцця,З маленства мне знаёмы гэты звон,І сёння зноў мяне чаруе ён!Хацеў я ўпіцца пацалункамі нябёс,Суцішыць плоць у засені суботы,І вось парушаны мае турботы:Званы мне прадказалі іншы лёс —Сум непазбыўны па гарачым леце,Лугах у россыпе крыштальных рос,І праз смугу нявыплаканых слёзУгледзеў я сябе ў інакшым свеце.У мне раптоўна песня абудзілаЮнацкай радасці паток,І неадольных успамінаў сілаЦяпер загубны стрымлівае крок.Я плачу! Дык гучы, хвала харала!Зноў да зямлі мяне ты прыкавала!

Хор вучняў

Дух яго й целаУзнёс гасподзь.У неба ўзляцелаКрылатая плоць.Цудам нябёсыТы акрылі!Горка нам слёзыЛіць на зямлі.Мы астаёмсяТут у журбе.Божа, імкнёмсяМы да цябе!

Хор анёлаў

Тлен пераможаны!Слаўце Хрыста!Краты астрожныяСкіньце з Хрыста!Вам, знемагаючым,Бога благаючым,Міру жадаючым,Блізкі ХрыстосЗ чыстых нябёс!<p>Каля брамы<a l:href="#c_17"><sup>{17}</sup></a></p>

Шпацыр. Людзі выходзяць з брамы.

Некалькі рамеснікаў

Куды сабраліся такім гуртом?

Другія

А вы куды? Мы ў Паляўнічы дом!

Першыя

Ды вось надумалі пайсці да млына.

Адзін рамеснік

Хадземце, хлопцы, да ракі.

Другі рамеснік

Дарога кепская, раскісла гліна.

Другая група рамеснікаў

А ты?

Трэці рамеснік

Мне ўсё адно — на ўсе бакі.

Чацвёрты рамеснік

У Бургдорф лепей рушым, дзецюкі,Там дзеўкі — во! Там вараць піва густа,І там пачэшам кулакі!

Пяты рамеснік

Свярбіць кулак? Наўме — распуста!І вечна вабіць да крыві! —Я не пайду з табою, не заві!

Служанка

Давай лепш вернемся дамоў.

Другая

Ай, не! — ён нас чакае пад таполяй.

Першая

Што мне за ўцеха? — будзе зноўЁн ля цябе круціцца болей:То ціхім крокам, то падскокам,А мне ваш флірт вылазіць бокам!

Другая

Не бойся, будзеш не адна ты —З ім прыйдзе той другі, чубаты.

Студэнт

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия