Глядзі! Эх, чорт — вось дык дзяўчаткі!Дагонім іх! Наступім ім на пяткі!Мне што падай? — Табакі нюх ды куфаль піваІ — цёхкай з дзеўчынай юрліва!
Дзяўчына-мяшчанка
Аслеплі хлопцы! Ганьбяць шпацыр!Аж сорамна глядзець на іх, каліТак да кухарак ліпнуць, а магліЗ дастойнымі, з больш вартымі кахацца.
Другі студэнт(першаму)
Чакай, там ззаду дзве паненкі,Надзеўшы новыя сукенкі,Перабіраюць ножкамі; адна —Мая суседачка, яна —Тугі маёй прадмет, майго запалу —Прыстроімся да іх памалу?
Першы
Памалу? Не! Давай хутчэй!Бяжым! Бо красачка ўцячэ.Рука, якая ў працы агрубела,І лашчыць лепш, і горне больш умела.
Мешчанін
Я бургамістру нашаму не рады.Як толькі ён дарваўся да пасады,Парадкі новыя, свае, завёў,Падаткі новыя прыдумаў. Людзі,Палёгкі не было вам і не будзе:Маўчы, плаці, бо ўкінуць бізуноў.
Жабрак (спявае)
Шаноўныя паны і пані,Ніхто ў галечы з вас не рос.Хай вас крануць мае рыданні,Хай вас кране мой горкі лёс!Хай чэрствасць сэрца не астудзіць,Хто дасць — здабудзе болей той.Дзень свята гэтага абудзіцьШчадроты ўсе душы людской.
Другі мешчанін
На свята ці ў нядзелю мне прыемнаПаслухаць гутарку аб сварках, войнах,Што ў Турцыі тамтэйшай неспакойна,Што людзі недзе рэжуцца ўзаемна.Сядзіш сабе з тым куфлем пад акном,Глядзіш — па рэчцы праплываюць баржы,А ўвечары ідзеш да жонкі ў дом,Спакойны, мірны і спаважны.
Трэці мешчанін
Якраз і я так думаю, суседзе:Хай б’юцца, душацца, наліха,Хай дагары нагамі ўсё паедзе,Абы — у нас было ўсё гладка, ціха.
Старая (дзяўчатам-мяшчанкам)
Ай, расфуфыры, ай, чапуры,—Ад кавалераў горда вернуць пысу,А самі ледзь не вылезуць са скуры:Не поп — не прыбірайся ў рызу.
Дзяўчына-мяшчанка
Бяжым адсюль! Баюся я, Агата,Каб не ўракла вядзьмарка спадціха,Хоць мне яна яшчэ да святаНаваражыла жаніха.
Другая
І мне майго паказвала ў крышталь —Не хто-які ён — станісты ваенны!Я ўсё яго шукала, ды, на жаль,Увесь мой клопат марны і дарэмны.
Салдаты
Вежы высокія,Вымураваныя.Чуйныя, зоркіяМы — чараваныя.Крэпасці цвёрдыяВойскам узяты!Хочуць салдатыСлавай упіцца!Гучнымі трубаміУ бітвы зазваныя.Цяжкімі згубаміМы гартаваныя.Ласкі жаноцкія,Бітвы і страты,Радасці плоцкія —Знаюць салдаты.Хочуць салдатыСлавай упіцца,Замкі, дзяўчатыМусяць скарыцца!