Шчаслівы, хто не выракся надзеіЗ балот маны зірнуць на свет!Ад вечных бед шукаем панацэі,Хоць дасягнуць не ўмеем блізкіх мэт.Аднак гадзіну шчасця і дабраХай не азмрочыць недарэчны смутак!Глядзі, ужо вячэрняя зараПазалаціла дахі хат і будак.Дзень згас. Скаціўся з неба сонца скрыль,Каб недзе там свяціць жыццёвым сілам.Чаму, чаму не даў, гасподзь, мне крыл,Каб мог ляцець я следам за свяцілам!У вечных промнях радасных хвілінПабачыў бы ля ног я свет шырокі,І ззянне гор, і ціхі змрок далін,І ў срэбры й золаце аблокі.І не спынілі б мой бунтарскі чынНі горы дзікія, ні змрок, ні скалы —І вось ужо блакіт ласкавыМарскую песціць далячынь…Сышоў магутны бог з нябёс у край імглісты.Мая мацнее прага, знішчыўшы жуду,—Спяшаюся, каб піць прамень вячысты,Пакінуў ноч і ў новы дзень іду,У ззянні зор пад гоман хваль чароўных.Як мара, мой прыгожы сон! Але, на жаль,На крылах плоцкіх чалавеку ўдальПлыць нельга з духамі на роўных.Такі ўжо род наш чалавечы,Што мы імкнёмся ўгору без прынук,Калі над намі, знікнуўшы ў сінечы,Рулады звонкія вядзе жаўрук,Калі над стромымі гараміАрлы лунаюць і каліПа-над палямі і мараміЛяцяць у вырай жураўлі.
Вагнер
І я, бывае, ў роспач упадаю —Але такіх дзівосных думак не прымаю.Абрыдне лес і луг, мне з імі цяжка ўжыцца,І не зайздросны мне ў палёце птах,Затое ж як чаруе кніжная паліца —Гартаць старонкі, корпацца ў тамах!Зімовай ночы мала мне, калі шукаю,І млосць такая ў целе, галаве;А то стары пергамент раскапаю —І літарка да літаркі плыве.
Фаўст
Адным парывам ты жывеш заўжды.О, каб мне толькі той бяды!Ах, дзве душы ў грудзях зацяты бойВядуць і варагуюць між сабой.Адна ўсё млее ад пажады,Трымаецца за свет зямны,Другая больш імкнецца да прынадыЗ тых сфер, куды ідуць з труны.Калі, о духі, ёсць вы, — ёсць і лад,Калі між небам і зямлёй ляціце,Прыйдзіце з залатых сваіх палатІ прэч мяне ў стракаты свет нясіце!О, каб мой плашч быў падуладны чарамІ каб памчаў мяне ў нязнаны край,Другой адзежыны не ўзяў бы дарам —Не трэба мне і царскі гарнастай.