Пакінуў нівы я, паляныУ цемрыве глухой начы,Каб, жудасным адчаем гнаны,Самому ад сябе ўцячы.Усе спакусы і ўсе звадыЗ сваёй я вытруціў крыві,Любві нябеснай зноў я радыІ рады зноў зямной любві.Пакінь скуголіць, пудзель, супакойся!Чаго ты ўздыбіў хіб, грызеш парог?Ідзі за печ прыляж, не бойся,Пазбудзься й ты сваіх трывог.Калі за горадам дарэчы дужаТвая была мне весялосць,Дык тут, няўрымслівы мой дружа,Будзь як жаданы і спакойны госць.Калі ў пакоі цесным гэтымПраменьчык цемру разграбе,Узняты ў высі духам светлым,Ты быццам спазнаеш сябе,—Выходзіць розум з укрыцця.І я тады, цяплом сагрэты,Няўтольна п’ю з крыніц жыцця!Дык не скуголь, прашу! Святыя гукі,Якія сэрца грэюць, не павінныЗаглухнуць у выцці звярыным.Мы ведаем, што людзі ад дакукіЗ вялікіх ісцін строяць кпіныІ вельмі часта могуць саміНа іх накідвацца ліхімі псамі.Ой гора мне! Хоць маю сілу волі,Але ці ж гэтага даволі?Чаму павінна высахнуць крыніца?Чаму, сасмяглы, мушу адступіцца?Не! я дасведчаны няблага:Каб недастачу ў шчасці замяніць,Мы звышзямное вучымся цаніць;Наканавана ж нам да чыстай праўды прага,Што выяўляецца на гэтым свеце —І толькі ў Новым Запавеце.Дык разгарну ж той кнігі першароднайСвяты арыгіналІ, ўклаўшы ў працу ўвесь запал,Яго ўключу ў здабытак мовы роднай.
(Разгортвае фаліянт і пачынае перакладаць.)
Напісана: «Было спачатку Слова!»{21}Ці так? Ці ясна? Ці не памылкова?Лічу, для Слова гонару зашмат,—Перакладу я лепш на іншы лад,Натхнёны згадкаю магічнай.«Была спачатку Думка!» — Так лагічней.Але без спеху толькі, з першых фразКаб я ў бяссэнсіцы не ўграз,—Бо хіба ж Думка што-небудзь тварыла?Скажу ясней: «Была спачатку Сіла!»Пішу, а сэрца кроіць пачуццё,Што не, не Сілай творыцца быццё.Чакай, — мо Воля, Розум,Дзеянне, Парыў?Так, «Дзеяннем сусвет пачаты быў!»Пудзель, калі застаешся са мною,Не скавычы, дай спакою;Не пераношу сабачай скуглы —Вельмі настырны ты, хоць і малы.Ты дакучаеш мне ў часе работы.Я, хоць і без асаблівай ахвоты,—Мушу сказаць — не хавайся за печ,Дзверы адчынены — прэч!Што раптам бачу тут?Нібыта здань залезла ў кут.ЦІ праўда гэта? Сон?Расце мой пудзель, страшны ён!Ён пухне ўгору, у бакі.Ён велізарны стаў такі,Што бегемота перарос!Паслаў мне ваўкалака лёс!У зрэнках — вогненная злосць.О! Я пазнаў цябе, мой госць!Пабачым, спадабаецца ці неКлюч Саламона{22} напаўсатане!
Духі (на калідоры)
З нашай хеўры чортУ пастку ўлез, як хорт!Мы ж каля дзвярэй стаім:Нельга нам ісці за ім.Пільна сочым мы!Тут снуём і там,Каб хітругу намВыбавіць з турмы,Каб дапамагчыСябруку ўцячы;Ён таксама насВызваляў не раз!