Не выклікай знаёмай чарады,Што над зямлёй лунае ў пасмах чаду.Са злымі духамі{19} не знойдзеш зладу —Не знаеш сам, адкуль чакадь бяды:Ці з поўначы — вятры сцюдзёнымі зубаміКусаюць нас, халодзяць нетры душ;Ці то з усходу — ліжуць языкамі,Нясуць людзям сухоты, смагу, суш;Ці з поўдня — з перасмажаных пустыньДыхнуць спякотай, жарам і духотай;Ці з захаду — нясуць імжу яны і стыньІ захінаюць неба шэрай слотай.Такія духі гэтыя: на зовы,На шкоду тут жа з’явяцца яны.Хоць склад анёльскі іхняй мовы,Аднак усе — адроддзе сатаны.Але хадзем! Бо лёгкі змрок і мглаЗаткалі далячынь, і стома падпаўзла.У берлагу нам толькі ноччу міла.Чаго пасталі, што вас так здзівіла,Чым вас уразіў морак надвячорны?
Фаўст
Бяжыць па руні цюцька чорны!
Вагнер
Няхай сабе. А што ж у тым такога?
Фаўст
І не сабака, не! Прыгледзься да яго!
Вагнер
Звычайны пудлік, больш, бадай, нічога —Згубіў, відаць, гаспадара свайго.
Фаўст
Ды не — пятляючы, да нас бяжыць.Я нават бачу хіжы выскал,І з поўсці сыплюцца пад ногі іскры,І ўвесь ад хцівасці дрыжыць.
Вагнер
Вас змрок падманвае заўчасна —Сабака чорны — бачу ясна.
Фаўст
Здаецца мне, вядзьмарскі кругЁн робіць, бегучы па полі.
Вагнер
Блазнуе, скачучы ў сваволі —Гаспадароў угледзеў двух.
Фаўст
А можа, праўда — бачу я сабаку?
Вагнер
Дальбог! Тут прывідаў — ні знаку!Усё звычайна, як вядзецца —Хвастом віляе, лашчыцца, кладзецца!
Фаўст
Ну што ж! Цю-цю! Хадзі да нас!
Вагнер
Пацешны цюцік, толькі чый?Стаіш спакойна, ён цікуе,А загаворыш — добра чуе,Згубі што, адшукае ўраз,З вады табе дастане кій!
Фаўст
І праўда ж — плоцкая натура,Ні звання духу тут, усё — дрэсура.
Вагнер
Калі прайшоў сабачыя навукі,Мужам вучоным дасца ў рукі;Відаць адразу: гадунец шкалярскі,Бадай што, варты нашай ласкі.