Сплылі па рацэ крыгі шумнай паводкіПад ветразем добрай красуні-вясны —Даліны рунеюць, п’яніць пах лясны.Сівая зіма баль спраўляе кароткіМіж горных уцёсаў і змрочных цяснін.Адтуль яна, лютая, злосна яшчэВятрыскамі, колкаю снежнай парошайПа ніве ўзрунелай і пашы сячэ,Ды сонца ўжо лашчыць праменнай раскошай.Бягуць ручаіны, гамоняць заўзята,Прыродзе і людзям аднолькава — свята.І хоць не цвітуць ні лугі, ні палі,Дык людзі затое паўсюль расцвілі.Глянеш з гэтае гарыНа вароты, на муры —Як са змрочных тых варотВалам валіцца народ!Сагрэцца пара, разгавецца з паста,Ўваскрэсенне адсвяткаваўшы Хрыста.І самі ўсе людзі ўваскрэслі нібыта.З хацінак закураных, нізкіх, гнілых,З майстэрань і крам, ад катла і карыта,З гарышчаў, скляпоў, ад памрочышчаў злых,Ад працы натужнай, халоднай галечы,Ад нудных, уедлівых хатніх турбот,Ад змрочна-ўрачыстай царкоўнай пустэчыСпяшае на ўлонне прыроды народ!Ты бачыш, як люд па раздольнай далінеРасплыўся — гуляюць, танцуюць, пяюцьІ як на рачной на паводкавай плыніВясёлыя лодкі гарэзна снуюць.Апошняй лодка адплывае,Нагружаная цераз верх.І на сцяжынках гор лунаеЗалівісты, свавольны смех.Бруіцца гоман на паляне,І залівае радасць луг;Я ведаю, — там, дзе сяляне,Жыве мой чалавечы дух.
Вагнер
Мне, пане доктар, не на шкодуВандроўкі нашыя пяшком;Але, на вашым месцы, зродуНе знаўся б з грубым мужыком.Варожыя іх песні, танцы,Іх скрыпкі, кеглі, карагод;Як чэрці ў пекле галадранцы,А вы мне кажаце — народ!
Сяляне (пад ліпаю; песні, гулянка)
На фэст прыбраўся раз пастух:Надзеў каптан і капялюх —Апошні шык, дый годзе!Пад ліпаю людзей-людзей!..Музыкі, смех — аж дол гудзе!А смык той чортам ходзе!Вух-ха! Юх-ха!Вух-ха! І га-га-га!Хлапчына ў гурт бачком-бачком —І дзеўку злёгку плечукомШтурхель! — а сам не лысы.Яна зірнула строга: «Ах!А каб ты скіс, а каб ты спрах!Не адварочвай пысы!»Вух-ха! Юх-ха!Вух-ха! І ого-го!Адразу спетрыў спрытны зух,Пад пахі дзеўку, скок — у круг!І — дайце ж рады пары!Гараць іх шчокі, нібы мак,Рука ў руцэ — агонь юнак!…Сукенкі, локці, твары…Вух-ха! Юх-ха!Вух-ха! І гы-гы-гы!«Вам толькі б грэцца ля спадніц,Я знаю вас — шукай дурніц!Чаго тут заляцацца!»Ён ціха ўбок! — пад струнны зык —Ад ліпы, смеху і музык!А ўподручкі з ім… цаца!Вух-ха! Юх-ха!Вух-ха! І хі-хі-хі!
Стары селянін
Пан доктар, вы вучоны муж,—Тым болей радуемся мы,Што не пагрэбавалі зноўПрыйсці да нашае гурмы.Найлепшы кубак падаём:І асвяжальны наш напойНяхай патоліць смагу вам,Няхай у сэрца лье спакой,—І кропель колькі ў гэтым шкле,Хай столькі дзён вам бог пашле!