Читаем Фаўст полностью

Жыве няшчасны, верыць цуду!Каб запаветны скарб прыдбаць сабе,Рукамі прагнымі ён хлам грабеІ рады, чарвяка здабыўшы з бруду.Як вусны грэшныя адважыцца магліБлюзнерыць тут, дзе Дух лунаў у позні час?Але, няшчасны сын зямлі,Я дзякую табе на гэты раз.Я тут стаяў, амаль зусім бязрадны,—І вось цяпер мне стала ўсё відней.Дух быў такі магутны і ўсеўладны,А я быў побач з ім, нібы пігмей.Аслеплены лятункамі пазнання,Я, падабенства божае, сябе прыўзнёс,Узняў сябе амаль што да нябёсІ не хацеў зямнога існавання.Як херувім святы я быў у марах,Хацеў, як бог, трымаць стырно уладыІ сілай творчай даць прыродзе рады.І вось цяпер прыняць павінен кару:Зазнаць магутнасць грамавога ўдару.Мне, Дух, з табою не зраўняцца,Бо я слабы; я мог цябе дазвацца,А затрымаць ужо й не мару.Вялікім і малым быў я адначасова.Ты адштурхнуў мяне суроваУ чалавечы быт недасканалыІ веру падарваў у ідэалы.Ці ж аддавацца марам варта?І хто падкажа, дзе шукаць уцех,Калі мы самі слепа, ўпартаСвайго жыцця затрымліваем бег?Высокіх парыванняў подых свежыНе замяняе рэчавых выгод —Дамогшыся будзённых асалод,Не надта прагнем мы духоўнай ежы.Надзеі, мары, шчырасць пачуццяГібеюць, чэзнуць у віры жыцця.Фантазію, што кіравала ўгору лёт,Што нашы далягляды пашырала,Прыб’е, задушыць марнасці прыгнёт,Утопіць вечнасці навала.Турбота сэрца точыць і грызе,А мы без сораму і без апаскі,Як твар, хаваем подласць нашу ў маскіІ губім непасрэднасць пакрысе.Нас нож палохае, пажар і краты,Дрыжым за жонку, за дзяцей, ачагІ з ціхім сумам у пустых вачахАплакваем прыдуманыя страты.Не, з богам не зраўняцца мне ніяк! —Гаротнае стварэнне я, чарвяк,Што брудам корміцца і пад абцасам,Прыціснуты, здыхае часам.Я не ўтаймую свой нікчэмны боль.Хіба не сушыць думку склеп мой цесны?Ці ж не мадзею ў пыле я і ў плесніІ мудрасцю тупой ці не пладжу я моль?Хіба павінен я, да ведаў прагны,Карпець над процьмай нудных кніг,Каб ісціну старую вычытаць у іх,Што чалавеку доўга трэба лезці з багны,Што на зямлі няма шчаслівых,Што і цяпер паўсюль, як і спрадвеку,Усе мы пад уладай хцівыхЗаконаў невуцтва, галечы, здзеку?..…Што з’едліва так, чэрап, шчэрыш зубы?Блукаў упоцемках, як здань, як цень,Як я, шукаючы свой светлы дзень,Твой мудры валадар да дня загубы.І вы, рэторты, колбы, стойкі, рамы,Не насміхайцеся, пакіньце кпіць.Ключы шукаў я да пазнання брамы,Аднак не здолеў браму адчыніць.Калі ўначы пад непраглядным змрокамСхаваных таямніц не выкраў тыНі розумам сваім, ні сэрцам і ні зрокам, —Навошта тыя рычагі, вінты,Якія бацьку прывялі ў труну,І фаліянтаў закурэлых кучы,Якіх даўно ўжо цвілі дух крануў.Чаму ж не кінуў я абрыдлы свой катух?Не прамантачыў, кінуўшыся ў вір кіпучы,Маёмасці, што ў спадчыну даецца,Каб выпасвіць на старасці трыбухІ грэць ва ўцехах бестурботных сэрца? —У крук сагне ашчаджаная тхліна —Жыві лепш тым, што дасць табе хвіліна.Але чаму, нібы магніт, у змроку ночыФлакон так вабіць мае вочы,І светлым робіцца начны абшар,Нібыта месяц выглянуў з-за хмар.Вітаю я цябе, адзіны мой фіял,Здымаючы з паліцы трапяткой рукою!Цябе, увасабленне міру і спакою,Чый змест глыбокі многім — ідэал,Цябе, плён розуму людскога свету,Крыніцу творчага, смяротнага імпэту —Цябе прашу, не адмаўляйся другуЗрабіць апошнюю паслугу.Цябе пабачыўшы, пакуты забываю,Таймую буру я, калі цябе трымаю.На моры, што ў душы, мне ўжо адліў відзён.Прасторы чыстых сініх водМяне завуць, імкнуць і вабяць у паходДа новых берагоў, да новых дзён.Злятае агнявая калясніцаДа ног маіх. І ад зямной хімерыГатовы я ў эфір на ёй узвіццаУ новыя нязведаныя сферы.Высокае жыццё, нябёсаў дух лагодны!Але, чарвяк, ці варт яго, ці годны?Так, варты! Дык рашуча, смелаАд сонца адвярніся, што зямлю прыгрэла,І браму адамкні, адолеўшы свой страх,Якога ўнікнуць кожны быў бы рад,І дакажы, што ты не сцерты ў прах,Што дзейнасць чалавека з божай стане ў рад,Што ты скарыць фантазію нарэшце змог,Што ні агонь пякельны, ні ўяўленніНе скаланулі вусцішна твае каленіІ ты пераступіў таемнасці парог,Што весела, спакойна робіш гэты крокПерад пагрозай адысці ў адвечны змрок!Пакінь свой футарал, святы сасуд,—Хай спраўдзіцца апошні мой прысуд!Забыў я пра цябе ў сваіх мурах.А некалі ж ты быў лякарствам ад дакукіІ ззяў раскошаю на дзедаўскіх пірах,Калі цябе перадавалі з рук у рукі,Дзівосны ўзор мастацкае разьбы —(Па звычаю, хто п’е, павінен на пацехуТлумачыць так, каб клаліся ад смеху)Напомніў дні юнацкае гульбы.Цяпер цябе не перадам суседу,Дасціпнасцю сваёй не ажыўлю бяседу.Прыму ж пітво смяротнае, якоеАбраў я спрагненай душою,І ў полымі яго згару.Апошні раз я п’ю. Вітаю новую зару.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия