Читаем Фаўст полностью

О так! Удаль! Вышэй! Да зор!Мой друг, часоў былых прастор —Ёсць кніга пры сямі пячацях.А што вы духам часу завяцё,—Ёсць сам ваш дух, які жыццёПерадае ў людскіх паняццях.Як не заплакаць ад сумоты нуднай,Як не зняверыцца ў сваёй душы! —Пакажуць п’есу модную на кірмашыСярод галечы, нэндзы                                і старызны бруднай —Фарс на дзяржаву, пошлыя маралькі,—Нібыта цешацца на сцэне лялькі!

Вагнер

А дух, а сэрца, а вялікі свет —Цікава ж вывучыць такі прадмет!

Фаўст

Ах, у пазнанні чалавек няўтольны,А сам імя дзіцяці даць няздольны.Нямногіх тых, што нешта зналі,Дарогу думкам смелым адкрывалі,—Палілі, білі іх і крыжавалі.Але, шаноўны, цёмна стала,Пара наш дыспут перарваць.

Вагнер

Каб па-вучонаму дыспутаваць,Мне й да світання часу мала.А на вялікдзень, заўтра, ўранніДа вас прыйду, — ў мяне пытанні.Усё ў навуках знаю дасканала —Ды я такі, усё мне вечна мала.

(Выходзіць.)

Фаўст (адзін)

Перейти на страницу:

Похожие книги