Читаем Фаўст полностью

Я філасофію вучыў, і права,І тэалогію, і медыцыну.Здаецца, бачу ўсё яскрава,А ў галаве калі прыкіну,Дык хоць чытаў я процьму кніг,А глузду не набраўся з іх.Магістр я, доктар — а між тымГібею ў склепе пыльным і пустымІ дзесяць год наўпрост-наўскосВаджу людзей даверлівых за нос,Хоць і падказвае мне сэрца,Што нельга да ўсяго даўмецца.Прафанаў я ў навуках абышоў:Магістраў розных, дактароў, папоў,Не ведаю сумненняў я, адчаюІ перад пеклам боязі не маю,А ўсё ж без радасці жыву — не знаю,Ці ключ да ісціны трымаю,Ці ў тайны вучням адчыняю дзверы,Ці далучаю іх да шчырай веры.Не маю ні набыткаў я, ні грошай,І славы гэтак жа няма харошай —Сабака так не мог бы жыць!І вось пачаў я варажыць,Спадзеючыся, што адвечны духМне разамкне таемнасці ланцуг,Каб ведаў я, што гавару,—Ці злу служу я, ці дабру,—Каб сувязь рэчаў разгадацьІ тлумачэнне думцы даць,Каб дзеянняў спазнаць асновы,І перакласці іх дакладна ў словы.О, на пакуты з вышыні,Мой месячык, хоць раз зірні:Як я над кнігамі ўсю ночНядрэмных не заплюшчыў воч.Зірні і сумны свой прыветПашлі ў абрыдлы кабінет!О, каб узняцца мне да гор,Лунаць, як дух, каля пячор,Турбот няпэўнасці пазбыцца,Расой гаючаю абмыццаІ вызваліць душу і рукіАд марнасці пустой навукі!Няўжо да гэтае парыНе вырвуся з глухой нары,Дзе і нябеснае святлоЛедзь-ледзь прасочваецца ў шкло,Дзе стосы кніг маіх пад столь —Вучоных доследаў клады —Чарвяк стачыў, паела мольЗа ўсе бясплённыя гады.Сядзіць, як здань, убогі дзед,А на стале прабірак строй,Прылады складзены гарой.Такі твой свет! І гэта свет?!Пытаешся, чаму тугаІ роспач у душы расце,Чаму няпэўнасці смугаБадзёрасць гасіць, дух гняце? —Твая стыхія не цяпло,Якім гасподзь сагрэў людзей,А павуціна, пыл і тлоІ холад нежывых касцей.Бяжы на волю! Кінь бярлог!Ці ж таямнічы Нострадам{9}Табе парадай не памог?Не стаў апораю? Ты тамСпазнаеш без усіх свяцілІ выверыш прыроды рух,Духоўных набярэшся сілІ будзеш з духамі, як дух.Наш чэрствы розум тых радкоўСвятых не растлумачыць, не!Вы, духі, тут, з усіх бакоў! —Прашу вас, адкажыце мне!

(Разгортвае кнігу і бачыць знак Макракосму{10}.)

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия