Читаем Фаўст полностью

Га! Знак чароўны раптам зноўУсімі думкамі і сэрцам авалодаў,І кроў застылая, старая кроўЮнацкіх прагне асалодаў.Той, пэўна — бог, хто склаў радкі,Што бунт унутраны таймуюць,Уцехай сэрца беднае чаруюць;Мне знакі геніяльнае рукіПа-свойму сэнс жыцця трактуюць!Ці сам я бог? Мне ж ясны да канцаАб дзейнасці прыроднай сілы словы,Я разумею праўду мудрацаІ споведзі ягонай сэнс суровы:«Для нас свет духаў не замкнуты,Але на розуме ў нас путы;Стань, вучань, і пунсом зарыЗямныя грудзі абатры!»{11}

(Разглядвае знак.)

Нішто адвольна цэласці не рве,Усё ўзаемнай еднасцю жыве!Нябеснай сілай свецяцца паўсюдыБыцця крыштальныя сасуды.І сіле той няма запруды —На крылах у гармоніі чароўнайУсе часцінкі і сасуды роўны.Які спектакль! У шклянцы бура!Дзе ж я схаплю цябе, бясконцая натура?Дзе ж я знайду цябе, жыцця крыніца,Што моц дае і небу, і зямлі?Калі ж таму, хто п’е з цябе, прыпаўшы ніцма,Астудзіш вусны смяглыя, калі?

(Нецярпліва перагортвае старонкі, бачыць знак Духа Зямлі.)

Другая ў знаку моц відна!О Дух Зямлі! Ты мне бліжэйшы!Здаецца — сам я стаў дужэйшы,Палаю, нібы ад віна,І мужнасць маю ў свет ісці,Дзяліць і сум, і радасці,Цяпер мне стала ўсё адно —ПерамагчыЦі з караблём — на дно!Гусцеюць хмары…Закрылі месяца святло…Мігае лямпа… чад…Праменні скачуцьНад галавой… і дзьмеСа столі жудасць на мяне,Агортвае, хапае!Я чую — Дух жаданы тут!Адкрыйся мне!А сэрца рвецца, рвецца з пут!Да адчуванняў новыхДушой і сэрцам я гатовы!Я прагну адкрыцця! —З’явіся, Дух! З’явіся, Дух!Мне не шкада ні сэрца, ні жыцця!

(Бярэ кнігу і вымаўляе таямнічае заклінанне Духа.)

Успыхвае барвовае полымя.

У полымі з’яўляецца Дух Зямлі.

Дух Зямлі

Хто зваў мяне?

Фаўст (адварочваецца)

                      Жахлівы твар!

Дух Зямлі

Маіх ты прагнуў сфер, з маіх піў чар!Нашто ж благаў, нашто прасіў,Калі цяпер…

Фаўст

                   О боль! Глядзець нясіл!

Дух Зямлі

Здзівіўся я: хто так упарта кліча?Хто хоча глянуць мне ў аблічча?Дай, думаю, прыму яго капрыз.І вось я тут, а Фаўст — раскіс!Цябе, звышчалавек, скруціў мізэрны страх.Дзе кліч душы? Няўжо зачахТой свет, які за доўгія гадыУ сэрцы выпеставаў ты,Каб потым цешыцца заўзята,Што з духамі ты стаў запанібрата!Дзе Фаўст наш горды, чый языкДанёс душы збалелай крык?Як разумець, што раптам тыМайго агню спалохаўся і тваруІ ўжо не хочаш стаць са мною ў пару,А толькі, знішчаны, трасешся ад жуды,Нібы чарвяк! О гэты вечны страх!

Фаўст

Не страшна мне! Агонь мой не патух!Я — Фаўст! З табою роўны, Дух!

Дух Зямлі

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия