Читаем Фаўст полностью

Але, панове, ад дыскусійДа справы перайсці пара,Бо ў кампліментнай пацярусеНяма ні каліўца дабра.Чаго спрачацца пра натхненне! —Калі вагаешся — прапаў!А ты, паэце, у імкненнеУкладвай свой святы запалІ, маючы нядрэнны вопыт,Згатуй нам моцнага пітва,Не адкладаючы свой клопат,—Бо ясна ўсё як двойчы два!Не прапускай ні дня дарэмна,Хапай магчымасць за каўнер,І тое, што табе прыемна,Бяры не потым, а цяпер.Вы можаце на нашай сцэнеТварыць без лішніх дай прычын,Не шкадаваць на прадстаўленнеНі дэкарацый, ні машын.Хай будзе ўсё, нібы жывое:Аблокі, зоркі, небакрай,Святло вялікае, малое{3},Вада і скалы, пекла, рай.У цесныя ўмясціце рамыЖывёльны свет і свет людскіІ праз дзівосы напрасткіІдзіце да пякельнай брамы.<p>Пралог на небе<a l:href="#c_4"><sup>{4}</sup></a></p>

Гасподзь, нябеснае воінства{5}. Пасля Мефістофель.

Наперад выходзяць тры архангелы.

Рафаіл

Гучыць грымотнай песняй сонцаУ дружным хоры братніх сфер,{6}Спрадвеку кружыцца бясконцаНа свой прадпісаны манер.Магутнасць творчага гарэнняНам прыбаўляе свежых сіл,І, нібы ў першы дзень тварэння,Уражвае палёт свяціл.

Гаўрыіл

З шалёнай хуткасцю ў прасторыАдвечна кружыць шар зямны,І ўсё змяняецца ў пакоры:І светлы дзень, і змрок начны.Бушуе мора, мкне на бераг,Б’е ў скалы пеністы прыбой.Зямля і мора, хваляў шэрагПраходзяць тут перада мной.

Міхаіл

На сушу рвуцца хваль чароды,Ныраюць скалы ў бездань вод.Ўзаемадзеяння прыроды —Загадкавы кругаварот!Хай пекла страшыць спусташэннем,Зямлю бічуе грозны гром —Паслы твае тваім натхненнем,Тваім, гасподзь, жывуць дабром.

Усе ўтрох

Святло гасподняга гарэнняАпору, веру нам дае.І, нібы ў першы дзень тварэння,Магутныя дары твае.

Мефістофель

О божа, зноў падаўся ты ў візіты,Свае ўладанні аглядаеш зноў.І я прымазаўся да світы,Бо ацаніў тваю любоў.Я не анёл, не дурань блазнаваты,Каб кампліментамі вастрыць язык.Ты б з пафасу смяяўся, як наняты,Калі б даўно смяяцца не адвык.Я памаўчу пра сонца, пра сусветы —Мне рупіць пра насельнікаў планеты:Зямны бажок нязменны, тая ж плоць,Якою ты стварыў яе, гасподзь.Адна бяда — не задзіраў бы носа,Калі б не ведаў ён святла нябёсаў.Ён розумам святло тваё завеІ з ім усё-такі жывёлінай жыве,Ён, як цыбаты конік той,З дазволу кажучы, — цвіркочаІ скача ўверх з травы густойІ ў шыр нябесную падняцца хоча.А жыў бы добра, калі б з проса,Як той казаў, не соваў носа.

Гасподзь

І гэта ўсё? І больш нічога?Ты ўсё з даносамі ідзеш да бога.Чаго ты так злуешся на зямлю?

Мефістофель

Зямной гароты не люблю:Там столькі слёз, што беднага народаІ чорту нават стала шкода.

Гасподзь

Ты знаеш Фаўста?

Мефістофель

                          Доктара?

Гасподзь

Майго слугу!
Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия