За час кароценькай прыгодыМець будзеш болей асалоды,Чым за гады, што тут пражыў;Павер, пяшчотных духаў песні,І хараство, і водар весні —То не чароўная гульня.Душа тут радасці нап’ецца,Лагодай сэрца абальецца,Агорне цела цеплыня.Залішнія падрыхтаванні —Гатова ўсё. Спявайце, здані!
Духі
Знікні, сыдзі ты,Морак скляпення!Неба блакіты,Клічце ў эфір!Прэч пранясуццаХмары, завеі,Зоры ўсміхнуцца.Хай нас сагрэеСонца і мір!Духаў чароды,Снуйце заўсёды,Песні спявайце,Лётайце, грайце,Чмур навявайце!Воблакаў шатыДолу спускайце.Мірныя хатыЎтулку людскога,Нават альтанкіЗ песняй каханкіСкрыйце ад бога!Вінныя гронкіКіньце ў сасуды!Хай сок салодкіПырскае ўсюды —Поўняцца плыніСокамі тымі;Льецца струменнеЦераз каменне,Мыючы тыяКручы святыя.Рэкі кідаюцьСтромкія горы,Рэкі ўпадаюцьДзесьці ў азёры.Там ля падножжаКраскі прыгожаЗавадзі ўкрылі.Птушкі ў іх крылыГояць ад зморы,Потым у горы,К сонцу, пад зоры,К выспам у морыХутка ляцяць.Бурныя хваліТам зіхацяць,Быццам каралі.Там нашы чары —Ў песнях гуллівых,Там нашы пары —Ў танцах чуллівых,Там нашы мары,Нашы натхненні,Там нашы крозыІ летуценні.Мчым у нябёсы,Там вып’ем з рогаКахання святога.
Мефістофель
Заснуў! Удзячны вам, сыны эфіру,Настроілі сваю цудоўна ліру! —Вам у хвалу скажу пасля я тост.Не па табе, мой Фаўсце, чортаў хвост!Навейце мар салодкіх, хай у снеСтары глыбей у вір нырне.А мне, каб выйсці з-пад замка,Патрэбны зубы пацука.Адзін прыбег ужо і, бачу,Гатоў рашыць маю задачу.Я — цар мышэй і пацукоў,Мух, вошай, жаб і павукоў,{27}Загадваю — падлезь ці падпаўзіІ пентаграму абгрызі.Грызі хутчэй, грызі смялейТам, дзе накапаны алей.Ражок, што выйсце замыкае,З таго вунь краю выпірае.Яшчэ грызні! Даволі, каб мне збегчы.Дабранач, Фаўсце! Да сустрэчы!
Фаўст(прачнуўшыся)
Няўжо ўсё гэта зман і смех?Аж неяк сам сабе не веру,Што я сасніў усю хімеру.Зноў я адзін, і пудзель збег.
Цяпер зайду.Не бойся, я не падвяду.Твой скептыцызм, тваю хандруУмомант з твару я сатру.Глядзі: ядвабны плашч, штыблеты,Чырвоны ў золаце каптан,Плюмаж і белыя манжэты,І шпага ёсць — чым я не пан,Чым не шыкоўны кавалер?Цікуй і пераймай. Павер —Чым мардавацца ў кабінеце,Шукай уцех на гэтым свеце.Вальней жыві і смела шпарБез летуценняў розных там і мар.