О не, зямную злыбяду забыцьНіякае не дасць убранне.Я ўжо стары занадта, каб франціць,І юны, каб не мець жадання!Што мне шукаць у гэтым свеце!«Не патрабуйце многа! Верце!»Вось наша песня, наш закон.Аж вушы рве ад нудных нот.Гучыць заўсёды гэты звон,І дзень, і ноч, і круглы год.Адчай даўно грызе мяне,І горка плачу я — не праз грахі,Але таму, што й гэты дзень міне,Глухі да просьб маіх, глухі,Што нават хараства шчадротыТупая крытыка звядзе,Натхнення творчага палётыЎ жыццёвай зглумядца брыдзе.А прыйдзе ноч — туга адна:Уцехі не прыносяць мары;Калі ж засну, аж да віднаДушу вымаюць мне кашмары.І нават бог душы маеМой свет унутраны бунтуе,Ад паняверкі не ратуеІ волі сэрцу не дае.Абрыдла ўсё: жыццё і праца —Пара ўжо ў вырай мне збірацца.
Мефістофель
Я ў справах смерці вам не радца.
Фаўст
Шчаслівы той, каму ў зіхценні славыАкрые скроні лаўр крывавы,Хто з перамогаю закончыць бойАльбо ў любові скон прымае свой!Чаму ж, чаму, як дух з’явіўся,Я не памёр і не спыніў пакуты.
Мефістофель
Але, здаецца ж, нехта не рашыўсяПрыняць смяротнае атруты.
Фаўст
А ты шпіён, чужыя любіш тайны.
Мефістофель
Хоць не ўсёведны я, але цікаўны.
Фаўст
Калі жуду ліхой хвіліныЦаркоўны звон з душы адвёў,Мае пачуцці і ўспаміныМіраж падсунулі мне зноў.Кляну я ўсё, што спакушае,Душой кіруючы пахілай,Што светлы розум заглушаеПрывабнаю, падманнай сілай;Кляну сляпую нашу пыху,Якой сябе дарэмна губім,Амбіцыю, якую любім,З якой жывём без зроку й слыху.Праклён таму, што цешыць снамі,Што песціць мару аб узлёце,Праклён таму, што разам з намі,—Сям’і, маёмасці, рабоце!Пракляты будзь і ты, Мамон{29},Што сэрцы нам забрудзіў сажай,За тое, што распусце нашайПадушкі падкладаў спакон!Праклён гаючым сокам гронаў,Праклён любоўнаму ўтрапенню,Надзеі, веры — сто праклёнаўІ больш за ўсё — майму цярпенню!
Хор духаў(нябачна)
О гора! О гора!Ты знішчыў яго,Разбурыў яго —Прыгожы, прыемны,Свой свет патаемны.Паўбог, ты ягоПраклёнам паверг.Мы хочамУзнесці руіны наверх!Мы плачам.НаймагутнейшыЗ мужных сыноў,Найцудоўнейшы, —Зладзь яго зноў!Новы свет узвядзіУ сэрцы сваім!ІдзіНовым шляхам па ім!УваскрэсніУ лепшым жыцці,Мы новаю песняйПаможам ісці.