Читаем Фаўст полностью

Рабі сваё, а мне ўжо не да жарту,Бо вераломствам я не ўмею жыць.Калі на рост не выстарчыць мне гарту,—Тады і чорту я гатоў служыць.

Мефістофель

Ад сёння я, мой любы эскулап,На ўсіх тваіх гулянках верны раб.Але для пэўнасці слугіСкрамзоль пісульку, дарагі.

Фаўст

Педант! Яму кляніся на паперы,А слову гонару — ніякай веры!Між тым цыдулкі мне — не ўказ,Калі я сам ахвотна лезу ў нерат.Жыццё цячэ сабе наперад,Дык, можа, сплыў даўно распісак час?І, можа, слова — дурасці прыкмета?Фармальнасцю здаецца мне ўсё гэта.Шчаслівы той, хто мае ў вернасці апору,Каму не боязна з ахвяр пачаць:Людзей палохае не вынік дагавору,—Палохаюць пергамент і пячаць.З пяра зляцеўшы, слова памірае,Яно — як плоць бяздушная, нямая,А сілу толькі воск ці скура мае.Кажы, злы дух, што ты хацеў бы мець? —Паперу, мармур, скуру, медзь?Я грыфелем і долатам пісаць умеюІ права выбару табе даю.

Мефістофель

Як можаш ты такую ахінеюУ балбатню ўплятаць сваю?Любы шматок паперы адарвіІ падпішыся кропелькай крыві.

Фаўст

Ну, добра, пане чорт, уважуЦялячую датклівасць вашу.

Мефістофель

Кроў — гэта ж адмысловы сок.

Фаўст

За пакт не бойся, ім я даражу,Майго жыцця ён вынік, слушны крок,І я не каюся, што прадаю душу.Дарма паказваў нораў я амбітны,Бо ўсё адно з жыцця нічога я не ўзяў.Абразіў Дух мяне, не выслухаў малітвыІ не адкрыў сакрэт прыродных з’яў.Разладжаны строй думак і разбіты,І я навукамі па горла сыты.Цяпер абраў я іншы шлях жыццёвы:Я свой запал суцішваць буду,Да чараў сквапны і гатовыТаемнаму аддацца цуду.Дык рынуся ж у вір падзей, прыгод,У вір жыцця, ва ўспененыя часу воды,Няхай і боль, і радасці турбот,Няхай удачы і нягодыПлывуць бурліваю ракою!Шукальніку — няма спакою!

Мефістофель

Не буду абмяжоўваць вашых мэт,Ласуйцеся чым хочаце ў ахвоту,Лавіце момант асалоды з лёту,Бярыце ўсё, што пасылае свет,—Не трэба толькі быць разявай.

Фаўст

Не мне здавольвацца імгненнай славай,Я не жадаю танных асалод.Нянавісці хачу, пакутлівых згрызот.Я не замкну сваіх грудзей для болю,Што гадавалі прагу да пазнання,І перажыць сабе дазволюЎсе нечаканасці наканавання,І чалавецтва змеру ўласным духам,Аддаўшыся і радасцям яго і скрухам,Зліюся з ім, спазнаю сутнасць ладуІ разам з ім пайду да заняпаду.

Мефістофель

Я гэты харч ем, чалавеча мілы,Тысячагоддзямі — дай веры мне:Ніхто яшчэ з калыскі да магілыТой хлеб ацеслівы не пракаўтне.Суцэльнасць тая, што цябе чаруе,—Уласнасць бога аднаго.У вечным бляску ён адзін кіруе,Нам — вечны змрок дастаўся ад яго,А вам — без вечнасці дзень з ноччу.

Фаўст

І ўсё ж ад мэты я сваёй не збочу!

Мефістофель

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия