Читаем Фаўст полностью

Глумі навукі, веды — толькі ў іхПраклятыя вытокі сіл людскіх.Дух адмаўлення, тлену і хлусні,З дарогі розуму ахвяру адкасніПрынадамі зласлівасці і здрады.Сюды да Фаўста лёсам я пасланы;Малым уцехам ён не рады,Удалячынь імкне, як апантаны.Што ж, пагружу цябе ў жыцця глыбіні,У свет мізэрны, пошлы, ніклы,Каб, ненажэрны, пазбіваў ты іклы,Каб плыў, ныраў і захлынаўся ў плыні,Каб ты, дзівак несамавіты,Уяўнай ежаю быў сыты;Каб, як апошняй літасці, благаўЗбавіцельніцу-смерць і не канаў.Ты, Фаўсце, чалавек зусім прапашчы —Ці тут канец табе, ці ў чорта ў пашчы.

Уваходзіць вучань.

Вучань

Прабачце, што прыходжу ранаЗ павагай шчыраю да пана,Турбуючы для кансультацыйАсобу, вартую авацый.

Мефістофель

Я вашай ветлівасці рад,Такіх, як вы, у нас няшмат.Ці выпадала вам вучыцца?

Вучань

О, я хачу да вас прасіцца.З сабою я прынёс здалёкНатхненне, розум, кашалёк;Бацькі мне дома не давалі волі —Хачу вучыцца ў вашай школе.

Мефістофель

Тады візіт як нельга больш дарэчы.

Вучань

Сказаўшы праўду, хочацца мне збегчыЗ муроў глухіх і з гэтае каморкі,З двара, што без травы, без дрэў,Дзе праклінаў бы лёс я горкіАльбо праз дзень-другі здурэў.Пустыя сцены, цвіль і змрокМне думкі душаць, гасяць зрок.

Мефістофель

Нішто, прывыклі б пакрысе.Ці ж бо не гэтак цяжка і дзіцяціПрывыкнуць з першых дзён да маці?Пасля, глядзіш, са смакам, прагна ссе.—Так ад грудзей навукі, прыйдзе час,Ніхто не адарве і гвалтам вас.

Вучань

Прыпаў бы я да мудрасці грудзей,Але парайце мне, шукаць іх дзе?

Мефістофель

Кіруючыся ў навуковы свет,Які ж сабе абралі факультэт?

Вучань

Мне імпануе тып універсалаІ прыдалася б ваша дапамога:Хачу, каб думка меж не знала,—Навукі знаць хачу, прыроду, бога.

Мефістофель

Тады знайшлі вы ўсё на вашы густы.Аднак прашу — без гуляў, без распусты.

Вучань

Вучобе я аддам і дух і плоць,Сябе трымаць гатовы ў чорным целе.Вы ж, думаю, не будзеце супроцьВакацый летніх, свята і нядзелі?

Мефістофель

Перейти на страницу:

Похожие книги