Куды ўжо мне з сівою барадойУ гэтым мерацца з табой,Тут спроба пойдзе надарма.Адзін бы я не вытрымаў ярма,Бо я губляюся, людзей баюсяІ сам сабе нікчэмнасцю здаюся.Мефістофель
Адвага прыйдзе з вопыту жывога,Абы меў веру ты ў сябе самога.Фаўст
А як жа нам мае пакінуць нетрыБез слуг, без коней, без карэты?Мефістофель
Нічога! Толькі плашч раскіну гэты —І мы, васпане, у паветры!Адно прашу: пакінь ты на зямліКуфэркі, клункі, хатулі.Агнём дыхну на развітанне —І паляцім у неба тым хутчэй,Чым будзе на плячах лягчэй!Ну, з новым вас жыццём! Маё вітанне!Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу{36}
Гуляе вясёлая кампанія.
Фрош
Што з вамі, хлопцы? Ўцяміць не магу!Ні ў скач, ні ў плач, гарэлка вас не грэе;Бывала, кожны чортам ходзіць і дурэе,І раптам — на! Што куры ў катуху!Брандэр
Ты сам спаганіў гумар свой,Быў зух, а стаў свіння свіннёй.Фрош (вылівае яму на галаву шклянку віна)
Дык вось табе!Брандэр
Дурны свінтух!Фрош
А каб табе язык апух!Зібель
Зноў гвалт? Няма на вас халеры!Заткніцеся, бо выпру ў дзверы!Чым так, за дзякуй горла драць,Давайце песеньку спяваць! —Маэстра! Гоп-ля-гоп!Альтмаер
А хай ты трэсні,—Аж вушы рвуць твае мне песні!Зібель
Ха-ха! Каб тут я ўзяў на поўны бас,Скляпенне рухнула б на вас.Фрош
Каму не ў лад, таго ганіце ў карак!А-тара-лара-там!Альтмаер
А-тара-лара-там!Фрош
Цяпер пачну без лішніх сварак!(Спявае.)
Свяшчэнны Рым{37}, чаму тыНе заняпаў ад смуты!Брандэр
Цьфу! — дрэнь. Палітыка не для карчмы!Далоў яе! Каму якая справа,На чым трымаецца дзяржава.Падзякуемце лепей мы,Што па ласкавай волі богаНе нас датычыцца трывогаЗа канцлерскі, за папскі трон.З нас кожны папа, кожны ўдалы:Давайце ж выберам, адно каб ёнМеў пры сабе святыя прычындалы!{38}Фрош(спявае)
Узвіся, салавейка, ранкам рана,Сто тысяч прывітанняў занясі каханай.{39}Зібель
Вітаць каханак? К чорту! К богу ў рай!Фрош
І пацалунак! — Не перашкаджай!(Спявае.)
Замкі далоў! Прыйду я ноччу.Замкі далоў! Вазьму красу дзявочу.Замкні пад ранак на пацямочкі,Бывай, каханка! Бывай да ночкі!Зібель
Ну-ну! Спявай, хвалі, грымі ў званы —Яшчэ ад рогату парву бакі я!Каханкі нашы — ўсе яны такія:Не могуць жыць без здрады і маны.Хай бабай цешыцца лясун,Няхай казёл — да коз ласун —На скрыжаванні для яе«Дабранач, бубачка!» — бляе.Бо дзеўцы хлопец бравы, шустрыКавалак ці не надта тлусты?Ёй лепш з вітаннем заадноШалёхнуць камень у акно.Брандэр(грукаючы кулаком па стале)