Я б не сказаў, што ўжо дарос!Альтмаер
Дык заспявайце нам!Мефістофель
З ахвотай, з усім сэрцам.Зібель
Але каб новую, каб з перцам!Мефістофель
Мы тут з Гішпаніі. Яна —Чароўны край гітары і віна.(Спявае.)
Жыў раз кароль на свеце,Была блыха ў яго.Фрош
Бач ты! Блыха! У кожнага свая!Блыху ахвотна прытуліў бы я!Мефістофель(спявае)
Жыў раз кароль на свеце,Была блыха ў яго.Любіў яе і песціўБольш, як сынка свайго.Краўцоў сазваў. СпяшыліЗ усіх канцоў краўцы —Памералі, пашыліКаптанік і штанцы.Брандэр
Краўцам хай скажуць, напрамілы бог,Каб абмяралі з галавы да ног,Бо то ж за штонікі за тыяПасля адказваць будзе шыя.Мефістофель
Убраў яе ў каралі —Зіхціць, як той брыльянт.Манарх любімай краліПавесіў крыж на бант.Блыха міністрам стала —На ўсё глядзіць згары,Сваіх сясцёр ці малаПрыстроіла ў двары.Няма ў палацы спасуАд фаварытак-блох;Але паводле ўказуНіхто іх біць не мог.Скрабуцца не ў самохаць —Ад свербу пухнуць аж!А мы іх пад пазногаць —Прыціснем і — шабаш!Хор (натхнёна)
А мы іх пад пазногаць —Прыціснем і — шабаш!Фрош
Ай брава! Брава! Гэтак спець!Зібель
Блысе — блышыная і смерць!Брандэр
Пара іх вынішчыць даўно!Альтмаер
Няхай жывуць свабода і віно!Мефістофель
Ушанаваць свабоду мы віном павінны,Але, на жаль, нясмачныя ў вас віны.Зібель
Які разборлівы! Яму не ўсё адно!Мефістофель
Каб гаспадар не крыўдаваў, баюся,—А то б шаноўных грамадзян тым часамПачаставалі б мы сваім запасам.Зібель
Давай! Гаспадаром я сам займуся.Фрош
Налі, цікава, як на смак.Я, брат, цаніць — ого! мастак!І вырак мой тады грунтоўны,Калі жывот, бы кухаль, поўны.Альтмаер(ціха)
Няйначай з Рэйна гэтыя дзядзькі.Мефістофель
Падайце свердзел мне.Брандэр
Пра свердзел нам вярзе,—А бочкі дзе твае, а бурдзюкі?Альтмаер
Усё карчмар, што трэба, прынясе.Мефістофель(бярэ свердзел; да Фроша)
Чым вас пачаставаць, якой вам маркі?Фрош
На выбар? Я не разумею вас.Мефістофель
Прыму ўсялякі ваш заказ.Альтмаер(Фрошу)
Ага! Ужо аблізвацца пачаў без чаркі.Фрош
Налі рэйнвейну мне! Бо як на Фроша —Яму айчыннае — раскоша!Мефістофель(свідруе дзірку ў стале перад Фрошам)
Дастаньце воску і заткніце дзірку!Альтмаер
Тут нейкі фокус. Як у цырку!Мефістофель(Брандэру)
А вам?Брандэр
А мне з-пад каранцаШампанскага, іскрыстага вінца.Мефістофель свідруе; Фрош тым часам зрабіў з воску корак і заткнуў дзірку ў стале перад сабою.
Чужынца ў нас не вельмі просяць,Чужынец з нас вяроўкі ўе.Французаў добры немец не выносіць,А іх віно ў тры горлы п’е.Зібель (да Мефістофеля, які набліжаецца да яго)
А я, папраўдзе, не аматар квасу,Салодкага прыгублю, так і быць.Мефістофель (свідруе)
Такайскага?