Такі ўжо свет!Пусты эфект,Звініць, як шкло,Бо ў ім дупло.Ва ўсёй нутрынеБлішчыць, мігціць,Звініць, трымціць.Мой мілы сыне,Гуляй адзін!Кранеш і — дзын! —Асколкі шараАпараць парай.Мефістофель
Навошта гэта сіта?Самец(здымае сіта)
Каб знаць бандыта.Будзь злодзей — ты,Пазналі б мы за тры вярсты.(Бяжыць да самкі і дае ёй глянуць у сіта.)
Зірні ж у сіта,Пазнай бандыта,Скажы, хто гэта.Мефістофель(набліжаецца да агню)
Нашто ж чыгун?Самец і самка
Прайдоха, лгун,Пазнай чыгун,Кацёл пазнай!Мефістофель
Нахабнікаў ганю!Самец
Сядай к агнюІ паддзімай!(Прымушае Мефістофеля сесці.)
Фаўст (які тым часам глядзеў у люстэрка, то набліжаючыся да яго, то аддаляючыся)
Што бачу я! Ў чароўным шклеЛунае цьмяна вобраз мілы!{44}Каханне, дай хутчэй мне крылыДагнаць чароўную ў імгле!Хачу пакінуць гэты кут,Убачыць дзіва не ў тумане!Няхай жа яўным дзіва стане —Жанчынай шчасця і пакут!Няўжо красу ўскарміла наша глеба?Няўжо мне ў гэтым целе цудЗямны й нябесны бачыць трэба?Няўжо зямля старая здатна на такое?Мефістофель
Калі сам бог па шэсць пацее дзён,І, кончыўшы работу, брава! кажа ён,Дык пэўна ж, выйдзе нешта неблагое.Красой любуйся аж да слёз,—Дастаць яе не цяжка чорту-хвату.Шчаслівы той, на чый прыпала лёсЗа жонку золатка прывесці ў хату.Фаўст усё глядзіць у люстра.
Мефістофель (седзячы на крэсле і пакручваючы венікам)
Я маю скіпетр, я на троне,—Чым не кароль, хоць не ў кароне!Звяры(якія да гэтага рабілі розныя дзіўныя рухі, з шумам і крыкам падносяць Мефістофелю карону)
Работай, а потым —Крывёю і потамКарону змацуем.(Яны неасцярожна разламалі карону на дзве часткі і скачуць з імі.)
А мы пагуляем,І панаглядаем,І складна зрыфмуем!Фаўст (перад люстэркам)
Ой не, мой пане, — мне замнога!Мефістофель
Ужо й мяне грызе трывога.Звяры
Калі ж пашанцуе —Ніхто не працуе,Не робіць нічога!Фаўст (як вышэй)
Мне проста грудзі распірае,—Пакінем зброд смярдзючы гэты.Мефістофель
Але хай кожны з нас прызнае,Што малпы — добрыя паэты.З катла, які малпа пакінула без дагляду, пабегла варыва. Падымаецца вялікае полымя і шугае ў комін. З полымя з дзікім лямантам вылятае ведзьма.
Ведзьма
Ай-яй! Праклятае звяр’ё!Праклятае звяр’ё!Апарылі мяне!Праклятая звяр’ё!(Убачыўшы Фаўста і Мефістофеля.)
Што гэта тут?Хто гэта тутКалоціць намСвяты куток?Вось зараз дамВам трасцу ў бок!(Чэрпае лыжкаю з катла і пырскае полымем на Фаўста, Мефістофеля і на звяроў.)
Звяры скуголяць.
Мефістофель (падымае венік, які трымаў у руцэ, б’е шклянкі і гаршкі)
Шарах! Шарах! —Па ўсіх гаршках,Каб загулоТваё кубло!Пасля, карга,Твая чарга!Ведзьма ў злосці з жахам адступае.