Ах вось! У пробашча яна былаІ ачышчалася ад зла,Грахі яму нявінная насіла.Падгледзеў я — ля спавядальнай будкіСтаяла, як анёл чысцюткі —А гэтакіх мая не пераможа сіла,
Фаўст
За чатырнаццаць ёй пераваліла.
Мефістофель
Ты — як распуснік пошлы, гадкі,Што хціва кветачкі кахання рве,Якому толькі ў галаве —Залёты і нявінныя дзяўчаткі.Ці не завельмі ты, мой пане, спрытны?
Фаўст
Дарма! Пакінь, магістр амбітны,Свае маралі, трапныя здагадкі —Абрыдлі мне яны. Без лішніх слоў:Калі я гэтай ноччу зноўДзяўчыну мілую не ўбачу,Лічы — ў табе партнёра трачу!
Мефістофель
Не ўсё ж наскокам, дарагі! —Патрэбен тыдзень мне, другі,Каб я аказію мець мог.
Фаўст
Мне б толькі вольных сем гадзін,Дык і без чорта, сам, адзінЯ б спакусіў і перамог.
Мефістофель
Ого! Цяпер я слухаю француза!Прашу, не гневайся, ну годзе, годзе!Але ж які той смак у асалодзе,Калі табе падорана спакуса!Круці, фліртуй, шукай зацішак,А там, як дойдзе да пары,Ты, як герой замежных кніжак,Сам на цугундар лялечку бяры.
Фаўст
Мой апетыт здаволіцца малым.
Мефістофель
Ты рызыкант, мой пане, а між тым,Скажу без смеху, да дзяўчыныПад’ехаць хітра мы павінны,Бо штурмаваць паненку ў лобПустою дурасцю было б.
Фаўст
Вядзі мяне ў яе святліцуАбо дастань на памяць паясок,Хусцінку, стужку, завушніцу,Падвязку з ножкі, матузок.
Мефістофель
Каб даказаць, як спачуваюТвайму вялікаму адчаю,Гатовы сёння ж я з табойПрабрацца да яе ў пакой.
Фаўст
Убачу? Авалодаю?
Мефістофель
Не, не! Ў адведкіКрасуня пойдзе да суседкі,А ты чакай пакуль, сядзі рахманаІ мар пра ўцехі вашага рамана.
Фаўст
Дык пойдзем!
Мефістофель
Не, пакуль што рана!
Фаўст
Рыхтуй дарунак з лёгкае рукі.
(Выходзіць.)
Мефістофель
Ужо дарыць? Ай маладзён!Але — ці не пара наведаць тайнікі,Ці не пара дастаць і скарб які,Каб поспех быў адразу нам відзён.
Як бы хацелася мне знаць,Хто ён такі, той дзіўны пан?Рухавы, статны і, відаць,Не з простых родам, а з дваран.Я ўмомант гэта зразумела,—Трымаўся так дастойна, смела.
(Выходзіць.)
Мефістофель. Фаўст.
Мефістофель
Заходзьце ціха, асцярожна.
Фаўст(памаўчаўшы)
Мне аднаму пабыць тут можна?Мефістофель (агледзеўшы пакой)Такі парадачак не ў кожнай!
(Выходзіць.)
Фаўст (азіраючыся)
Вячэрні морак, змрок салодкі,Акрый, акрый святыню гэту!Закуй мне розум у калодкі.Пазбаў усіх уцехаў свету —Пакінь мне толькі крылы волі,Дай мне спазнаць пакуты й болі!Які спакой, якая ціша,—Ва ўсім парадак і дагляд!Дастаткам тут і ўбогасць дыша —Утульнасць у каморцы, лад.