Читаем Фаўст полностью

Прымі ж мяне! Як і другіх прымалаНа трон бацькоўскі з радасцю, з журбой!Як часта дзетвары гарэзны ройСваволіў колісь тут, бывала!Дзядулю тут каляднаю паройЗа шчодрыя дары дзяўчына цалавала.Я знаю, мілая, душой спрыялаТы гэтаму парадку; не дакорМатулін тут кіруе, не прымусамТы засцілаеш стол абрусам,Ты прыцярушваеш пясочкам жоўты дворЗ руплівасцю сапраўднай гаспадыні!О мілая рука! Рука багіні!Ты здольная у хатцы цеснайЗрабіць сапраўдны рай нябесны!А тут?

(Падымае палог ложка.)

        Святы мяне сцінае страх!Як тут спакойна, як тут міла!Прырода! У чароўных лёгкіх снахАнёлка ты ўскарміла!Яна! Яна — мая дзяўчынаНа гэтым ложку спала тут; —У гэтай хатцы дабрачыннаСаткаўся чысты божы цуд!

(Сам сабе.)

Што ж ты прынёс, нязваны госць,Сюды? Любоў, пашану, злосць?Чаго тут прагнеш? Што ў душы пануе?Цябе, о Фаўст, ужо не пазнаю я!Мо проста выпадак занёсЦябе на шлях такой прыгоды,Калі аж млееш ты ад асалоды? —Няўжо так лёгка намі правіць лёс?Каб раптам увайшла, дык што было б?Чым апраўдаў бы дзёрзкі свой учынак? —Ты, як нікчэмны асталоп,Укленчыў бы перад дзяўчынай!

Мефістофель (уваходзячы)

Яна ідзе! Бяжым адгэтуль прэч!

Фаўст

Далей з чароўнага прытулку!

Мефістофель

Вазьміце гэтую шкатулку —Патрэбная, скажу вам, рэч.Пастаўце ў першую шуфляду.Даю вам голаў без закладу,Што, ўбачыўшы такую лусту,Любая дзеўка з’едзе з глузду,—Расчуляць цацачкі да слёз.

Фаўст

Ці зручна мне?

Мефістофель

                      Вы што, ўсур’ёз?Мо самі возьмеце? А дзеўцы — чары?Пры вашым вытанчаным спрыцеЛепш розумам сваім жывіцеІ не рабіце мне турбот,Каб я праз прыхамаці скнарыНе надрываў сабе жывот…

(Ставіць шкатулку ў куфар і замыкае.)

Цяпер мы лататы дамо!Дзіцятка ж хай сабе самоТут спакушаецца для вас.Ды нешта ў пана кіслы выгляд,Нібы на лекцыю вам часРабіць метафізічны выкладПерад дзесяткамі вачэй.Аднак бяжым адсюль хутчэй.

Выходзяць.

Маргарыта (уваходзячы з лямпай)

Тут горача і душна так…

(Адчыняе акно.)

А на дварэ — не тое, што ўжо ў хаце.Мне неяк так… не знаю як…Чаму няма так доўга маці,Глядзі, і немарасць прысніцца.Якая ж я, аднак, дурніца…

(Раздзеючыся, спявае.)

Уладца Фулы слаўнай{51}Меў кубак для бясед,Каханай дар, што ранаСышла у лепшы свет.З яго гаючы трунакПіў на пірах кароль,Глядзеў на падарунак,—Стаіўшы ў сэрцы боль.Усім зычліўцам тронаРаздаў ён гарады,А пры сабе да сконуМеў кубак залаты.Сазваў на пір наказамЁн рыцараў зямліІ ў зале продкаў разамАпошні раз пілі.І прывітаў гасцінуСардэчна валадар,І выпіў і ў пучынуЁн кінуў мілы дар.Прыбой у золкім змроччыТой кубак падхапіў.Кароль заплюшчыў вочыІ больш ужо не піў.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия