Не можа быць! Такі даход!Жабрак які і той пад сподУ торбу лепшае кладзе,Ці мала з кіем вёрст ідзе,І недапіць ён рады і пасціцца,А ў дом не прыйдзе без гасцінца!
Мефістофель
Мадам, я спачуваю шчыра.Ваш муж ашчадны быў мужчына,Пра жонку ўспамінаў сваюІ наракаў ён на няўдачу.
Маргарыта
Ах, людзі бедныя, я плачу!Я рэквіем яму спяю,Маліцца буду кожны ранак.
Мефістофель
У вас, дзіця, не кроў, а пунш…Хай вам дастанецца прыгожы муж…
Маргарыта
Ах, што вы!
Мефістофель
…рыцар верны і каханак.Хто не сп’янее ў млосным дыме,Калі такую ясачку абдыме!
Маргарыта
Парушыць звычай нам — не можна.
Мефістофель
Так, гэта робяць асцярожна…
Марта
Расказвайце ж!
Мефістофель
Вясёлага тут мала:Не на радзіме і не ў родным доме —Сярод чужых людзей ды на гнілой саломеЗ малітвай смерць сустрэў. Жыў як папала,А паміраў у шчырай веры.«Як ненавіджу, — скардзіўся, — хімерыСвайго мінулага і подлую душонку,Што занядбаў ганебна дом і жонку;Не перажыць мне гэтага ўспаміну —Даруй, даруй, што я цябе пакіну».
Марта
Мой добры муж, я даравала!
Мефістофель
Казаў: «Бог сведка! Грэшніца яна!»
Марта
І гэта ў смертны час казаць! Мана!
Мефістофель
Напэўна ж, смерць апанавала,Дык сам не ведаў, што пляце,Казаў: «Падумаць пра дзяцей,Пра чорны хлеб падумаць трэба,А там яшчэ ім даць да хлеба,—Самому — што перападзе».
О не — набожны быў абраннік ваш,Кахаў вас шчыра і аддана,Казаў: «Як з Мальты адплылі,Я памаліўся за сям’ю.Малітву бог пачуў маю,Бо мы ўзялі на абардажФрэгат турэцкага султана,Што скарбы вёз з чужой зямлі.І я за храбрасць атрымаў…»
Марта
Ага! Дык, можа, недзе закапаў?
Мефістофель
Развеяў вецер; ля прычалаЯго ў Неапалі страчалаПаненка здатная. Любоўнай ласкіЯму хапіла па завязкі.Шкада, вядома, што расплатаПрыйшла, бадай што, ранавата.{56}
Марта
Ах, шэльма! Злодзей! Хітры хлус!Мяне тут гне галеча, гора,А ён не можа без спакус.
Мефістофель
Таму, як бачыце, загінуў скора.А я дык не тужыў бы дужа,Ў жалобе пахадзіў бы год,А там — прыгледзеў бы другога мужа.
Марта
Не ўлічыш загадзя выгод!Яно б няблага, толькі, дружа,Мужчын свабодных не відно.А мой па свеце швэндаўся чагосьці,Любіў чужое піць віно,Чужых жанок і гульні ў косці.
Мефістофель
А вы адно ў адно, што клін да кліна!Калі не заступаў дарогі вамДа ўцех, якімі ласаваўся сам,Вам не жыццё было — маліна.З такой умовай, маладзіца,І мы патрапілі б згадзіцца.
Марта
А пан, па-мойму, з добрым перцам.
Мефістофель(сам сабе)
Пара ўцякаць. А бабка — ліха фунт:Гатова чорта — у хамут!