Читаем Фаўст полностью

Мефістофель

О, сэрца ўсюды прадаецца.

Марта

А, божа, я ў тым сэнсе, што жанчыны…

Мефістофель

На жарты з дамаю свае прычыны.

Марта

Не, вамі я не зразумета!

Мефістофель

Вы проста ягадка, а не кабета!

Праходзяць.

Фаўст

А ці мяне адразу ты пазнала,Калі ўвайшоў я сёння ў сад?

Маргарыта

Я так збянтэжана стаялаІ апусціла вочы.

Фаўст

                        Я сабе дазволіў шматТады, сустрэўшыся каля сабора.Прашу мне вольнасць дараваць.

Маргарыта

Узрушанасць сваю няскораЗмагла я ў сэрцы ўтаймаваць.Не чула я яшчэ дакораў,Што я лядашчая, благая.Ах, думала, няўжо твой нораўТакі, што ўжо няма і спасу,Ці не падумаў ён, што я такая…Што можна ўзяць мяне адразу?Прызнаюся: чаму, не знаю,Прыхільнасць я да вас у сэрцы маю.Але сябе тым часам дакарала,Што крыху вас пашкадавала.

Фаўст

Каханая!

Маргарыта

Хвіліначку!

(Зрывае рамонак, ірве пялёсткі.)

Фаўст

               Не рвіце.

Маргарыта

Гульня!

Фаўст

           Ды ну?

Маргарыта

             Прашу, з мяне не кпіце!

(Абрывае пялёсткі і шэпча.)

Фаўст

Што шэпчаш ты?

Маргарыта (напаўголаса)

                         Кахае — не!

Фаўст

Анёлак мой!

Маргарыта(шэпча)

                  Кахае — не! Кахае — не!

(Зрываючы апошні пялёстак, радасна.)

Кахае!

Фаўст

          Так, дзіця, няхай рамонка моваПрысудам божым будзе: ён кахае!

(Бярэ за абедзве рукі.)

Маргарыта

Я так усхвалявана!

Фаўст

О, не дрыжы! Хай позірк мой,Хай поціск рук табе раскажа,Што словамі сказаць не ўмею!Аддацца б цалкам! АсалодайУпіцца я бясконцай прагну!Бясконцай! Бо канец — адчаем быў бы!Бясконцай! Не хачу канца!

Маргарыта паціскае яму рукі, вырываецца і ўцякае. Фаўст стаіць хвіліну задуменны, пасля ідзе за ёю.

Марта (уваходзячы)

Сцямнела, ноч!

Мефістофель

                    Ісці пара!

Марта

Вас не пусціла б я з двара,Ды наш завулак — зборышча ўсялякіх бед:Нібы ва ўсіх адна турбота —Дацікаваць паціхеньку з-за плота,Што з’еў, чым закусіў сусед,Што ні зрабі — адразу плёткі.Дзе ж пара наша?

Мефістофель

                       П’юць нектар салодкі,Як пчолкі.

Марта

              Блізіцца да згоды.

Мефістофель

Каханне скрозь!                       Такі закон прыроды!<p>Альтанка<a l:href="#c_62"><sup>{62}</sup></a></p>

Убягае Маргарыта, хаваецца за дзвярыма, прыкладае палец да вуснаў і глядзіць у шчыліну.

Маргарыта

Ідзе!

Фаўст (уваходзячы)

       Ах, дражнішся! Чакай, злаўлю!

(Цалуе яе.)

Маргарыта(абдымае яго і вяртае пацалунак)

Каханы мой! Люблю! Люблю!

Стукае Мефістофель.

Фаўст (тупае нагой)

Хто там?

Мефістофель

            Твой друг!

Фаўст

                     Скаціна!

Мефістофель

                         Развітацца час!

Марта (уваходзячы)

Так, позна ўжо!

Фаўст

               Дазвольце мне правесці вас?

Маргарыта

А маці? Не, не трэба!

Фаўст

                    Цяжкі час расстання!Бывайце ўсе!

Марта

                   Ад’ё!{63} Бывайце!

Маргарыта

                                  Да спаткання!

Фаўст і Мефістофель выходзяць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия

Все жанры