Прыемнасці, відаць, нямала —Вылежвацца ў траве, нагульваць сала,І заадно ў нябёсы ад зямногаЛяцець на крылах мар, ляцець да бога,І думкай працінаць зямлю і цвердзь,І божыя тварэнні ўразумець,І асалодай незямной упіцца,Ў любові зноў расчулена забыцца,Турботы будныя забыцьІ свой парыў…
(Робіць непрыстойны жэст.)
маўчу… вось гэтым завяршыць.
Фаўст
Цьфу на цябе!
Мефістофель
Ай-ай! Не даспадобы! —Яму варочае вантробы!Ханжам заўсёды вянудь вушыАд рэчаў, да якіх імкнуцца душы.Я ж толькі даў магчымасць вольна жыць.Сябе самога часам пачмурыць,А ты адразу — на дыбкі.Калі характарам такі,Дык можаш розумам звіхнуцца,Зноў у віры шалёным апынуцца.Пра тое годзе! Грэтхен там — адна.Вядро наплакала з тугі,І мроіцца ёй вобраз дарагі —Па вушы закахалася яна.Твая любоў нядаўна бушавала,Пібы вясною горная рака,І да грудзей яе дапала,—Ды з той ракі цяпер не вып’еш і глытка.Па мне, чым тут бадзяцца па балоце,То лепш было б вярнуцца зноў,Каб у салодкай, радаснай пяшчоцеАддзякаваць красуні за любоў.Гадзіна днём, дзень тыднем ёй стае,Сядзіць, глядзіць, як за акномЗаткалі неба хмары шэрым палатном,«Чаму не птушка я?» — пяе.Туга дзяўчыне сэрца разрывае.То падбадзёрыцца, то зноў на тварКладзецца роспачы цяжар,То моўчкі пацеркі перабірае,Імя тваё з журботай паўтарае,То зноў у слёзы, зноў у плач —А ты тырчыш тут, як таўкач.
Фаўст
Змяя! Змяя!
Мефістофель(сам сабе)
Ну вось, падсек цябе ўжо я!
Фаўст
Не спакушай жа, дух паганы,Не развярэджвай, д’ябал, раны,Не трэба мне падступныя парады,—Яны распальваюць агонь пажады.
Мефістофель
Дзяўчына думае цяпер,Што ўцёк падступны кавалер…
Фаўст
Дзе б я ні быў, куды б я ні прыстаў,Забыць яе, пакінуць — не змагу я.Зайздрошчу целу госпада Хрыста,—Яго ж на споведзі яна цалуе.
Мефістофель
І я зайздросціў, гледзячы на вас,Калі між ружаў ты блізнятак пас.{66}
Фаўст
Прэч, зводнік!
Мефістофель
Смех з такога гневу!Сам бог, ствараючы Адама й Еву,Чыніў святую справу першы,Хвілінку вольную займеўшы!Хадзем! Чаго разводзіць нам нуду,Я ж у пакой да Грэтхен павяду,Не на пагібель, не на кару.