Читаем Фаўст полностью

Анёлак, зразумей мяне!Хто назаве яго,Хто прызаве яго,Хто скажа: «У яго я веру»?Або адкрыта,Зусім адкрытаПрызнае: «Не, не веру»?Усемагутны,УсеўладныЦі ж не акрые ласкайЦябе, мяне, сябе?Над намі ці ж не купал неба?Ці ж пад нагамі не зямля?Ці ж зоркі мякка і лагоднаНе мчаць у высі, высі, высі?Ці ж не гляджу ў аблічча я табе,Ці ж гэта ўсё не пранікаеУ галаву, ў душу табе,Ці не лунае ў вечнай таямніцыНябачна, бачна навакол цябе?Напоўні шчодра гэтым сэрца!Як адчуванне шчасцем адзавецца,То называй яго, як хочаш!Каханнем! Шчасцем! Сэрцам! Богам!А я не маю назвы!Я пачуццём жыву;Бо назва — гук і дым,Што спавівае полымя ў нябеснай мгле.

Маргарыта

Не суцяшай нічым.Казаў і пробашч гэта мне,Адно — зусім другія словы.

Фаўст

У кожнага лад роднай мовыСугучны думкам і настрою —Чаму ж тады і мне сваёюНе гаварыць, чаму?

Маргарыта

Гатова верыць я ўсяму,Але адно мяне гняце —Што вы — не ва Хрысце.

Фаўст

Дзіця!

Маргарыта

         І вельмі моцна прыгнятае,Што ў вас кампанія не тая.

Фаўст

Чаму?

Маргарыта

         Мне сябар ваш харошыДа глыбіні душы варожы.Скажу, за ўсе свае гадыДругой такой не бачыла брыды,—Ягоны твар такі страшэнны.

Фаўст

Твой страх, каханая, дарэмны.

Маргарыта

Яго прысутнасць мне бунтуе кроў.Я ўсіх шаную, ўсім мая любоў; —І як цябе пабачыць прагна мару,Так ад ягонага дрыжу я твару.Здаецца мне, ён шэльма, пустабрэх,Калі не так — даруй мне, божа, грэх!

Фаўст

Хіба на свеце блазнам нельга быць?

Маргарыта

З такім я не хацела б побач жыць!Як толькі ўвойдзе ён у дзверы,Яго падступныя намеры,І здзеклівасць, і злосць відны;Напэўна, мерцвякі адныЯму на свеце гэтым любы.Пагардліва ён крывіць губы,І я чытаю з твару злога —Не можа ён любіць жывога.З табой так добра, так лагодна,З табой я дыхаю свабодна,А ён агідны, ён зласлівы.

Фаўст

О, мой анёлак баязлівы.

Маргарыта

Падыдзе толькі да цябе,—Я ўся ад страху калачуся,Здаецца, не люблю цябе.Пры ім я стыну, не малюся,Трывожна, цяжка мне тады.Ах, Генрых мой, каб не было бяды.

Фаўст

Ну, непрыгожы ён, ну, брыдкі з твару…

Маргарыта

Пара мне ўжо.

Фаўст

                    Ах, мілая, як маруЯ хоць гадзінку лішнюю пабыць,Душу з душой і сэрца з сэрцам зліць.

Маргарыта

Калі б адна я ў хаце спала,Дык я б дзвярэй не замыкала,Ды мама чуйная мая;Каб нас яна ўдваіх застала,Ад сораму памерла б я.

Фаўст

Анёлак мой, вазьмі флакон,Падай тры кропелькі з вадой,І прыйдзе сон, здаровы сонІ матцы прынясе спакой.

Маргарыта

Дзеля цябе на ўсё я згодна!Скажы, а гэта ёй не шкодна?

Фаўст

Навошта мне шукаць падману?

Маргарыта

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия